Вянок (зборнік)
Вянок — адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў М. Багдановіча, выдадзены ў 1913 годзе, класічны зборнік беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя. У гісторыі нацыянальнай паэзіі ён стаў адным з лепшых узораў паэтычнага майстэрства[1]. АпісаннеМ. Багдановіч прысвяціў свой зборнік Сяргею Палуяну[2]. У лісце да беларускай пісьменніцы В. Лявіцкай паэт пісаў[3]:
ЗместЗборнік змяшчаў 92 вершы і 2 паэмы, размешчаныя на 120 старонках, якія былі аб'яднаныя па цыклах: «У зачарованым царстве», «Згукі Бацькаўшчыны», «Старая Беларусь», «Места», «Думы», «Вольныя думы», «Старая спадчына», «Мадонны»[4][5]. У лістах да выдаўцоў былі меркаванні дапоўніць «Мадоннаў» нізкай «Каханне і смерць» (13 вершаў) і да 5 перакладаў з нізкі «Старая спадчына» дадаць 22 пераклады вершаў французскага дэкадэнта Поля Верлена і ўтварыць раздзел «З чужой глебы». Аднак кніга выйшла без дапаўненняў і без пасляслоўя «Ізноў пабачыў я сялібы» да паэмы «Вэроніка»[6]. Паводле лістоў у газету «Наша Ніва» М. Багдановіч меў намер уключыць у зборнік раздзелы «Каханне і смерць» і «З чужой глебы» (пераклады). Але гэтыя раздзелы не ўвайшлі ў «Вянок» і былі апублікаваны толькі пасля смерці паэта[7]. Першае выданне«Вянок» намаганнямі «Нашай нівы» быў выдадзены ў пачатку 1914 года ў віленскай друкарні Марціна Кухты (на тытуле кнігі стаіць 1913 год, але ў тым годзе яе выдаць не паспелі). Наклад зборніку быў 2 000 асобнікаў. У выданні зборніка прыняло ўдзел Беларускае выдавецкае таварыства, на той час адзінае выдавецтва, якое выплачвала аўтарскія ганарары. У сваім апошнім вершы Багдановіч, які паміраў у Ялце напісаў:
Цікавыя факты![]()
Выданні
КрытыкаА. Луцкевіч даў такую рэцэнзію на «Вянок»[9]:
М. Лужанін адзначаў[4]:
Зноскі
Спасылкі
Два шляхі разьвіцьця беларускай паэзіі. Максім Багдановіч і Янка Купала Архівавана 19 чэрвеня 2013. |
Portal di Ensiklopedia Dunia