Вярба чарнічная
Вярба чарнічная[1] (Salix myrtilloides) — рэдкі від хмызнякоў сямейства Вярбовыя. АпісаннеВярба чарнічная ўяўляе сабой куст вышынёй 0,7-1 м з яйкападобным, знізу злёгку шызым лісцем і шэрай карой. Парасткі жоўта-бурыя або чырвона-бурыя, на верхавінцы пушыстыя. Лісце эліптычнае або падоўжнае, голае, зверху матава-зялёнае, знізу шызае, на вельмі кароткіх чаранках. Кветкі дробныя, без калякветніка, сабраны ў рыхлыя мяцёлкі. Плод — аднагнёздавая двухстворкавая каробачка. РаспаўсюджаннеПашырана ў лесатундравай і таежный зонах Еўразіі, зрэдку ў Заходняй Еўропе, у паўночнай частцы Украіны, на Сярэдняй Волзе. У Беларусі сустракаецца ў водна-балотным заказніку Лебядзіны мох[2], на Украіне: у пойме ракі Дняпро[3], у Палескім прыродным запаведніку[4]. У Расіі яе можна сустрэць па тарфяным балотам сярэдняй паласы і нават трохі паўночней. Месцы росту: мезатрофныя асакова-сфагнавыя балоты. Утварае зараснікі і трапляецца асобнымі групамі. ТаксанаміяВід Вярба чарнічная ўваходзіць у род Вярба (Salix) семейства Вярбовыя (Salicaceae) парадку Вербакветныя (Malpighiales).
ВыкарыстаннеГэтая вярба можа падысці для верасовага саду. Падвіды
Ахова
Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 2-га выдання (1993). Ахоўваецца ў Польшчы, Літве, Украіне і Латвіі[5]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia