Вяселле ў Кане Галілейскай (карціна Веранезэ)
«Вяселле ў Кане Галілейскай» — карціна італьянскага мастака Паала Веранезэ па матыве вядомага евангельскага сюжэту пра ператварэнне Ісусам вады ў віно. На карціне намалявана каля 130 фігур, сярод якіх пазнейшая традыцыя вылучала партрэты вядомых кіраўнікоў эпохі Адраджэння, такіх як Карл V, Францыск I і Сулейман Цудоўны. У вобразе музыкантаў на першым плане Веранезэ адлюстраваў знакамітых венецыянскіх жывапісцаў — Тыцыяна, Тынтарэта, Басана і самога сябе ў белым адзенні. Карціна была выканана па заказу бенедыкцінцаў Сан-Джорджа Маджорэ ў Венецыі для трапезнай абацтва. У 1798 годзе карціна была захоплена арміяй Напалеона і ў тым жа годзе перададзена ў Луўр. У наш час знаходзіцца ў 6-м зале на 1-м паверсе галерэі Дэнон у Луўры. Код: Inv. 142. У 2010 годзе арганізацыя, якая абараняе культурную спадчыну Венецыі, звярнулася да першай лэдзі Францыі Карлы Бруні з просьбай аказаць уздзеянне на Луўр. Венецыянцы спадзяюцца, што музей верне ім карціну, якую прысвоіў і вывез у Францыю Напалеон Банапарт. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia