Вячаслаў Аляксандравіч Максімовіч
Вячаслаў Аляксандравіч Максімовіч (нар. 1944, в. Пяскі, Шчучынскі раён, Беларусь) — беларускі трэнер (грэка-рымская барацьба). Майстар спорту СССР (1963). Заслужаны трэнер БССР (1979). Заслужаны трэнер СССР (1987). Кандыдат педагагічных навук (1991), прафесар. Загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту УА «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы». БіяграфіяАўтар больш за 40 вучэбна-метадычных работ па фізічнай культуре і спорту. 9 ліпеня 2009 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна за высокія спартыўныя дасягненні і вялікі асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь[1]. Палітычныя поглядыПадпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia