Вячаслаў Аляксандравіч Сярдзюк
Вячаслаў Сярдзюк (нар. 28 студзеня 1985, Шостка, Сумская вобласць) — украінскі футбаліст, абаронца. Клубная кар’ераВыхаванец ДЮСШ роднага горада Шостка і кіеўскага РВФК. У 2003—2004 гадах выступаў за рэзервовую каманду «Масквы». З 2004 года — у днепрапятроўскім «Дняпры», дзе спачатку выступае ў дублюючым складзе каманды, а 12 сакавіка 2006 года дэбютуе ў складзе асноўнай каманды ў матчы Вышэйшай лігі чэмпіянату Украіны супраць ужгарадскага «Закарпацця» (перамога 4:0). У тым жа годзе выклікаўся ў шэрагі моладзевай зборнай Украіны, аднак ні разу ў яе складзе ў афіцыйных матчах на поле не выхадзіў. Не прабіўшыся ў асноўны склад «Дняпра», сезон 2007/08 Сярдзюк правёў у арэндзе ў першалігавым «Нафтавіку» з Ахтыркі, а наступныя паўгады — у крыварожскім «Крыўбасе». У пачатку 2009 года вярнуўся ў «Дняпро», за якое згуляў яшчэ восем матчаў у чэмпіянаце, аднак, не змог выйграць канкурэнцыю ў камандзе і на паўгады зноў быў адпраўлены ў арэнду ў Крывы Рог. У пачатку 2010 года «Крыўбас» выкупіў трансфер іграка. Улетку 2013 года «Крыўбас» быў расфарміраваны і Сярдзюк на правах свабоднага агента перайшоў у кіеўскі «Арсенал»[2], але ўжо восенню таго ж года «кананіры» таксама зняліся з чэмпіянату. У пачатку 2014 года на правах вольнага агента перайшоў у беларускі клуб «Гомель»[3]. Здолеў замацавацца ў аснове гомельскага клуба на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, дзе складаў пару свайму суайчынніку Дзмітрыю Неўмываку. Па заканчэнні сезона ў снежні 2014 года пакінуў «Гомель»[4]. У студзені 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў карагандзінскім «Шахцёры», але беспаспяхова[5]. Неўзабаве далучыўся да жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», з якім у лютым 2015 года падпісаў кантракт[6]. Пачаў сезон 2015 на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У маі не гуляў з-за траўмы, пасля вяртання на поле стаў выкарыстоўвацца звычайна ў якасці апорнага паўабаронцы. У студзені 2016 года пакінуў жодзінскі клуб[7] і завяршыў прафесійную кар’еру. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia