Вячаслаў Віктаравіч Грышчанка

Вячаслаў Віктаравіч Грышчанка
старшыня Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта[d]
з 9 снежня 2021

Нараджэнне 11 лістапада 1972(1972-11-11) (52 гады)
Адукацыя
Званне палкоўнік міліцыі[d]
Узнагароды
медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені

Вячаслаў Віктаравіч Грышчанка (11 лістапада 1972[1], Барань[2], Аршанскі раён, Віцебская вобласць, Беларуская ССР, СССР) — беларускі дзяржаўны службовец, палкоўнік міліцыі. Старшыня Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта з 2021 года[2].

Біяграфія

Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «правазнаўства» і Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «кіраванне органамі ўнутраных спраў».[2] Пачынаў участковым інспектарам у Аршанскім РАУС[3].

З 2011 па 2018 гады ён кіраваў аддзелам унутраных спраў Браслаўскага райвыканкама[2]. З кастрычніка 2018 года намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта[1].

9 снежня 2021 года на пазачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў выбраны старшынёй Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта[2].

Выбіраўся дэпутатам Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў.

Узнагароды

Літаратура

  • Для кого труд – радость, для того жизнь – счастье // Віцьбічы = Витьбичи. — 2021. — 18 февраля. — С. V. — (Приложение: «Вечерний Витебск»).

Крыніцы

  1. а б Грищенко Вячеслав Викторович (руск.). ГУ «Витебская областная библиотека имени В. И. Ленина» (18 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2024. Праверана 21 мая 2025.
  2. а б в г д е ё ж Браславский район возглавил Вячеслав Грищенко (руск.). Витебский областной исполнительный комитет (9 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2025. Праверана 21 мая 2025.
  3. Полная самоотдача и желание развиваться — секрет успеха полковника милиции Вячеслава Грищенко (руск.). Витебские вести (4 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2025. Праверана 21 мая 2025.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya