Віба-Валентыя (правінцыя)
Віба-Валентыя (італ.: Provincia di Vibo Valentia) — правінцыя ў Італіі, у рэгіёне Калабрыя. Правінцыя знаходзіцца на беразе Тырэнскага мора і мяжуе з правінцыямі Катандзара на поўначы і Рэджа-Калабрыя на поўдні. Берагавая лінія працягнулася ад заліва Сент-Эфемія на поўначы да заліва Джоя-Таўра на поўдні, яе даўжыня складае 75 км. У добрае надвор’е з берага можна ўбачыць Ліпарскія астравы і вулкан Этна на Сіцыліі. Ад пясчаных пляжаў пачынаюцца скалы, за якімі ідуць пакрытыя лясамі горы Серы. Сталіцай правінцыі з’яўляецца Віба-Валентыя. Правінцыя была ўтворана ў 1996 годзе, аддзяліўшыся ад правінцыі Катандзара (па іншых даных аддзяленне адбылося ў 1992 годзе). Гістарычна на тэрыторыі правінцыі да 192 года н.э. была размешчана грэчаская калонія Іпаніён. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia