Вікенцій Дзмітрыевіч Дзмітрыеў
Вікенцій Дзмітрыевіч Дзмітрыеў (29 сакавіка 1931, с. Гаранава, Ленінградская вобласць — 4 кастрычніка 2019) — Заслужаны настаўнік БССР. Заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР. Заслужаны трэнер СССР, стваральнік віцебскай школы спартыўнай гімнастыкі. БіяграфіяУ 1945 годзе пачаў займацца гімнастыкай пры Тэхналагічным інстытуце імя Ленсавета, праз тры гады выйграў чэмпіянат Ленінграда. Служыў на флоце ў Ліепаі, на вайсковых спаборніцтвах яго запрасіў у Віцебск дырэктар Віцебскага тэхнікума фізічнай культуры Леанід Кім. З 1956 года, пасля таго як сур'ёзна траўмаваў калена працаваў трэнерам у таварыстве «Дынама». Скончыў Віцебскі тэхнікум фізкультуры (1958). У 1960 годзе яго вучаніца Ала Ітсан выйграла першынство рэспублікі і стала першым майстрам спорту па спартыўнай гімнастыцы ў Віцебску. Пераможцамі і прызёрамі рэспубліканскіх і ўсесаюзных першынстваў сталі яго вучні Юрый Козараў, Уладзімір Панарын, Уладзімір Віткоўскі і іншыя. У 1964 годзе пятнаццацігадовая Ларыса Петрык стала абсалютнай чэмпіёнкай СССР, у 1965 годзе яна стала прызёрам Чэмпіянату Еўропы, у 1966 годзе стала чэмпіёнкай свету. На Алімпійскіх гульнях у Мехіка 1968 годзе заваявала два залатыя і адзін бронзавы медалі. У 1972 годзе прысвоена званне Ганаровы грамадзянін горада Віцебска. Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, два ордэны «Знак Пашаны». ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia