Вікенцій Паўлавіч Карповіч
Вікенцій Паўлавіч Карповіч (1914—1996) — савецкі лётчык-знішчальнік, Герой Савецкага Саюза (1942). БіяграфіяНарадзіўся 20 студзеня 1914 года ў вёсцы Калодзішчы, цяпер пасёлак Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі, у сялянскай сям’і. Беларус. Член ВКП(б)/КПСС з 1942 года. У 1937 годзе скончыў інстытут нацыянальных меншасцяў. Працаваў на мінскім заводзе «Ударнік». У Чырвонай Арміі з 1938 года. У 1938 годзе скончыў Барысаглебскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з першага дня вайны. Камандзір звяна 16-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка (20-я змешаная авіяцыйная дывізія, 18-я армія , Паўднёвы фронт) кандыдат у члены ВКП(б) старэйшы лейтэнант Вікенцій Карповіч да сакавіка 1942 года зрабіў сто дваццаць шэсць[1] паспяховых баявых вылетаў на разведку і штурмоўку войск праціўніка, суправаджэнне бамбардзіроўшчыкаў, прыкрыццё сваіх войск, удзельнічаў у дваццаці паветраных баях, збіў варожы знішчальнік. 16 сакавіка 1942 года, падчас свайго 126-га баявога вылету, пры выкананні паветранай разведкі праціўніка быў цяжка паранены ў руку, але здолеў прывесці пашкоджаны МіГ-3 на свой аэрадром. З прычыны ранення адпраўлены ў шпіталь, пасля некалькіх аперацый яму здолелі цалкам аднавіць рухомасць рукі. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 чэрвеня 1942 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання, праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм старшаму лейтэнанту Вікенцію Паўлавічу Карповічу нададзена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 700)[2]. У 1944 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію і вярнуўся на фронт у 16-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полк. Перавучыўся на новы тып знішчальніка. Служыў на пасадзе намесніка камандзіра авіяпалка. Пасля вайны працягваў службу ў ВПС СССР. У 1941—1945 гадах здзейсніў 263 паспяховых баявых вылеты, правёў 35 паветраных баёў, штурмаваў варожыя войскі, вёў разведку, суправаджаў бамбардзіроўшчыкі і штурмавікі. У паветраных баях знішчыў 3 варожыя самалёты асабіста і 5 — у групе з таварышамі. З 1960 года палкоўнік Вікенцій Карповіч у запасе, затым у адстаўцы. Жыў у Краснадары. Памёр 12 красавіка 1996 года. Пахаваны ў Краснадары на Славянскіх могілках. ПамяцьУ Краснадары на доме па адрасе вуліца Афіцэрская дом 43, дзе жыў Вікенцій Карповіч, устаноўлена мемарыяльная дошка. Зноскі
Творы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia