Віктар Іванавіч Валодзін
Віктар Іванавіч Валодзін (нар. 9 верасня 1945, Луцк, Украіна) — фізік, спецыяліст у галіне цеплатэхнікі і ядзернай энергетыкі. Доктар тэхнічных навук (1999), прафесар. Член-карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі. БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіка», 1971; аспірантура, спецыяльнасць «Ядзерныя энергетычныя ўстаноўкі», 1974; дактарантура, 1996). Працаваў у Інстытуце праблем энергетыкі АН Беларусі (1971—1997); Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1997, факультэт тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, кафедра энергазберажэння, гідраўлікі і цеплатэхнікі, прафесар, у 2002—2012 — загадчык кафедры). Навуковыя інтарэсы: комплекснае даследаванне цеплавых і гідраўлічных працэсаў метадамі матэматычнага мадэлявання і вылічальнага эксперымента ў цеплаабменных апаратах; інфармацыйнае забеспячэнне энергазберажэння. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia