Віктар Іванавіч Краўчанка
Віктар Іванавіч Краўчанка (нар. 1952, Магілёў) — беларускі спецыяліст у галіне рэсурсазберагальных тэхналогій, кампазіцыйных матэрыялаў і трыбалогіі. Кандыдат тэхнічных навук (2002), прафесар. Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі. Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Белкард» (інфарм. на 2014 г.). Ганаровы прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь (2001). БіяграфіяУ 1975 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Будаўнічыя і дарожныя машыны і абсталяванне». У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме "Структура і тэхналогія кампазіцыйных матэрыялаў для канструкцый карданных перадач серыі « Белкард-2000». З’яўляецца сааўтарам звыш 50 аб’ектаў прамысловай уласнасці, якія ахоўваюцца патэнтамі Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Украіны, Еўразійскай патэнтнай арганізацыі. УзнагародыЗванне Ганаровага прафесара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прысвоена ў 2007 годзе[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia