Віктар Іосіфавіч Кураш
Віктар Іосіфавіч Кураш (нар. 28 красавіка 1958, в. Юхнавічы, Дзяржынскі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяНарадзіўся 28 красавіка 1958 года ў в. Юхнавічы Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці[1]. У 1983 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працоўную дзейнасць пачаў у 1983 годзе, працаваў на выкладчыцкай працы, у камсамольскіх органах у г. Мінску, у 1986—1995 гг. — памочнікам намесніка старшыні Мінгарвыканкама. З 1995 па 2007 гг. займаў пасаду начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама[1]. У 2000 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1]. З 2007 па 2013 гадах працаваў намеснікам Міністра культуры Рэспублікі Беларусь. З 2015 года — дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь[1]. З 14 сакавіка 2017 года[1][2] па 18 студзеня 2023 года[3] працаваў дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Узнагароды
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia