Віктар Аляксандравіч Назаранка
Віктар Аляксандравіч Назаранка (нар. 5 сакавіка 1956, Мінск) — савецкі і ўкраінскі афіцэр памежнай службы, украінскі дзяржаўны дзеяч, кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны (2017—2019), дарадца Прэзідэнта Украіны (2017—2019). Доктар ваенных навук. Генерал арміі (2017). Удзельнік вайны ў Афганістане[1]. БіяграфіяНарадзіўся 5 сакавіка 1956 года ў Мінску. У 1977 годзе скончыў Львоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча. У 1977—1983 гадах праходзіў службу ў Львоўскім памежным атрадзе Заходняй памежнай акругі, быў намеснікам начальніка і начальнікам памежных застаў. У 1986 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ. У 1986—1992 гадах праходзіў службу ў Сярэднеазіяцкай пагранічнай акрузе, быў начальнікам мотаманеўравай групы (Афганістан), намеснікам начальніка штаба — начальнікам аддзялення штаба, начальнікам штаба — намеснікам начальніка пагранічнага атрада. У 1992—1994 гадах — начальнік штаба — намеснік начальніка Львоўскага памежнага атрада Памежных войскаў Украіны. У 1994—1995 гадах — начальнік асобнага пункта пропуску «Прыкарпацце». У 1995—1998 гадах — намеснік начальніка штаба Паўночна-Заходняга ўпраўлення Памежных войскаў Украіны. У 1998—2000 гадах — намеснік камандуючага войскамі напрамку — начальнік аператыўна-ваеннага аддзела Паўднёвага напрамку Памежных войскаў Украіны. У 2000—2002 гадах — камандуючы войскамі Крымскага напрамку Памежных войскаў Украіны. У 2002—2003 гадах — камандуючы войскамі Азова-Чарнаморскага напрамку Памежных войскаў Украіны. У 2003—2004 гадах — начальнік Азова-Чарнаморскага рэгіянальнага ўпраўлення Дзяржаўнай памежнай службы Украіны. З 2004 па 2014 год займаў пасаду першага намесніка дырэктара Дэпартамента аховы дзяржаўнай граніцы Адміністрацыі Дзяржаўнай памежнай службы Украіны. З кастрычніка 2014 года прызначаны першым намеснікам старшыні Дзяржаўнай памежнай службы Украіны — дырэктарам Дэпартамента аховы дзяржаўнай мяжы. 23 кастрычніка 2014 года прызначаны кіраўніком Дзяржаўнай памежнай службы Украіны[2]. 21 ліпеня 2017 года страціў прытомнасць пры падпісанні беларуска-украінскіх міжурадавых дакументаў у Адміністрацыі Прэзідэнта Украіны ў прысутнасці Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, быў гаспіталізаваны[3] і неўзабаве, 25 ліпеня 2017 года, падаў у адстаўку па стане здароўя[4]. З 25 ліпеня 2017 года па 18 мая 2019 года — дарадца Прэзідэнта Украіны. Кандыдат псіхалагічных навук па спецыяльнасці «Псіхалогія дзейнасці ў асаблівых умовах», доктар ваенных навук па спецыяльнасці «Ахова дзяржаўнай граніцы». Узнагароды
Сям’яЖонка — Алена Назаранка. Дачка — Ірына Віктараўна Дзікавіцкая. Сын — Аляксандр Віктаравіч Назаранка, супрацоўнік Службы бяспекі Украіны[5]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia