Віктар Васільевіч Аўчыннікаў

Віктар Васільевіч Аўчыннікаў
Нараджэнне 8 кастрычніка 1952(1952-10-08) (72 гады)
Адукацыя
Узнагароды

Віктар Васільевіч Аўчыннікаў (нар. 8 кастрычніка 1952, Бешанковічы Віцебскай вобласці) — беларускі ўрач і палітык.

Біяграфія

Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа».

Працоўную дзейнасць пачаў урачом-інтэрнам 2-й гарадской бальніцы горада Віцебска. Працаваў урачом Капыскай бальніцы, урачом-хірургам Аршанскай цэнтральнай раённай бальніцы. Быў урачом па экстраннай хірургіі, загадчыкам хірургічнага аддзялення тэрытарыяльна-медыцынскага аб’яднання № 3 Першамайскага раёна горада Віцебска. Займаў пасады галоўнага хірурга ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама, галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя «Віцебская абласная клінічная бальніца».

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya