Віктар Мікалаевіч Рабцаў
Віктар Мікалаевіч Рабцаў (нар. 1957, в. Іванаўка Гафурыйскага раёна Башкірскай АССР) — беларускі юрыст. БіяграфіяУ 1994 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1999 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У перыяд з 1975 па 1993 год праходзіў службу ва Узброеных Сілах. З 1993 па 1995 год працаваў у аддзеле барацьбы з кантрабандай Мінскай рэгіянальнай мытні. З мая 1995 года працаваў у сістэме эканамічнага правасуддзя: на пасадзе суддзі гаспадарчага суда Мінскай вобласці, суддзі і намесніка старшыні гаспадарчага суда г. Мінска, суддзі і намесніка Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда. Са студзеня 2014 года — на пасадзе суддзі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь у складзе судовай калегіі па эканамічных справах. З 2011 года з’яўляецца членам Савета па пытаннях прававой і судовай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Са снежня 2016 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас. УзнагародыУзнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia