Віктар Міхайлавіч Пракапеня
Віктар Міхайлавіч Пракапеня (нар. 21 ліпеня 1983 Мінск, Беларуская ССР) — тэхналагічны прадпрымальнік і венчурны інвестар[1]. Стварыў кампанію Viaden Media, пасля яе продажу заснаваў інвестыцыйную кампанію VP Capital. Праз VP Capital з’яўляецца ўладальнікам шэрагу IT-кампаній, у тым ліку фінансава-тэхналагічнай кампаніі Capital.com і крыптабіржы Currency.com. Ініцыятар і архітэктар беларускага Дэкрэта «Аб развіцці лічбавай эканомікі»[2]. БіяграфіяАдукацыяСкончыў гімназію № 130 у Мінску з залатым медалём. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, вывучаў інфармацыйныя тэхналогіі ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце і праграмнае забяспечванне ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Скончыў MBA у бізнес-школе ІПМ і працягнуў вышэйшую адукацыю ва ўніверсітэце Фул Сэйл. БізнесУ 2006 годзе заснаваў кампанію-распрацоўшчыка IT-прадуктаў «Viaden Media», якая да 2011 года стала найбуйнейшым на постсавецкай прасторы распрацоўшчыкам ПЗ для мабільных тэлефонаў. У 2011 годзе Пракапеня прадаў кампанію ізраільскаму прадпрымальніку і заснавальніку кампаніі Playtech Тэдзі Сагі за 95 млн долараў. У 2012 годзе Пракапеня стварыў інвестыцыйны фонд VP Capital. АрыштУ сакавіку 2015 года Пракапеню затрымалі супрацоўнікі Упраўлення «К» МУС па падазрэнні ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, а пазней абвінавачаны ў «незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці ў складзе арганізаванай злачыннай групы» згодна з ч. 3 арт. 233 КК Беларусі. У дачыненні да яго была ўжыта мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. 22 ліпеня 2015 года супраць Пракапені былі заведзены яшчэ 2 крымінальныя справы паводле арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў) КК. Паводле начальніка аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі Сяргея Кабаковіча, злачынныя дзеянні Пракапені нанеслі дзяржаве шкоду ў 12,6 млрд беларускіх рублёў. Пракапеня віны не прызнаў і не пайшоў на супрацоўніцтва са следствам [3]. 22 снежня 2015 года «цалкам кампенсаваўшы нанесеную шкоду» Пракапеня вызвалены з-пад варты падпісаўшы падпіску пра нявыезд[4]. У лютым 2016 года выйшаў на волю, «цалкам кампенсаваўшы нанесеную шкоду». Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia