Віктар Паўлавіч Шапавал
Віктар Паўлавіч Шапавал (30 сакавіка 1936, в. Калазубы, гміна Ружана, Івацэвіцкі павет, Палескае ваяводства — 14 чэрвеня 1994) — машыніст экскаватара, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1971—1975), член ЦК КПБ (1981—1986). Герой Сацыялістычнай Працы (1976). БіяграфіяНарадзіўся 30 сакавіка 1936 года ў в. Калазубы ў Заходняй Беларусі, на Палессі. З шаснаццаці гадоў працаваў у калгасе «Першае Мая». У 1954 годзе прызваны на тэрміновую вайсковую службу, служыў на Балтыйскім флоце. У 1958 годзе вярнуўся на радзіму, працаваў у калгасе, адначасова вучыўся ў вячэрняй сярэдняй школе. Затым быў токарам пры Івацэвіцкай рамонтна-тэхнічнай і меліярацыйнай станцыі (РТМС). У 1961 годзе паступіў у Пінскае сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 28 механізацыі сельскай гаспадаркі. Пасля заканчэння вучылішча быў накіраваны ў Ганцавіцкае будаўніча-мантажнае ўпраўленне меліярацыі трэста «Пінскводбудмеханізацыя» (з 1966 г. у трэсце «Брэстводбуд»). Працаваў машыністам, затым старшым машыністам экскаватара на асушэнні балот і забалочаных зямель Палесся (Пружанскі, Ляхавіцкі, Ганцавіцкі раёны). У 1967 годзе уступіў у КПСС. З’яўляўся ўдарнікам камуністычнай працы. У 1987 годзе перайшоў на кіраўнічую работу — назначаны на пасаду намесніка начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела ПМК-63, з 1988 года працаваў майстрам. Аўтар кнігi аб працы ў меліярацыі «Сила земли» (1976). Быў дэлегатам ХХV з’езда КПСС (1976), кандыдатам у члены (1976—1981) і членам (1981—1986) ЦК КПБ. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання (1971—1975), Брэсцкага абласнога і Ганцавіцкага раённага Саветаў дэпутатаў працоўных. Памёр 14 чэрвеня 1994 года, пахаваны на гарадскіх могілках па вул. Заслонава г. Ганцавічы. 14 красавіка 2006 года ў Ганцавіцкім раённым краязнаўчым музеі прайшоў вечар памяці героя-земляка з удзелам родных, сяброў, калег. На доме па вул. Мантажнікаў, дзе ён жыў з 1979 па 1994 год, у 2007 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка. УзнагародыЗа поспехі ў выканані планаў VІІІ пяцігодкі (выканаў 7 гадавых норм) 8 красавіка 1971 года ўзнагароджаны ордэнам Леніна. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 сакавіка 1976 года В. П. Шапавалу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат». ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia