Віктар Пятровіч Лысоў
Віктар Пятровіч Лысоў (10 жніўня 1932, в. Качкары, Ічалкаўскі раён, Мардовія, Расія — 13 чэрвеня 2007) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі і арганізацыі будаўніцтва. Доктар тэхнічных навук (1985), прафесар (1987). БіяграфіяСкончыў Горкаўскі будаўнічы тэхнікум (1951), Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут (1958), навукова-даследчы і праекты інстытут «УралНИИСтромпроект» (аспірантура, 1970). Працаваў у трэсце «Зыряновсксвинецстрой» (1951—1954, майстар), будаўнічам ўпраўленні ў г. Новакузнецку (1959—1965, прараб, начальнік участка, галоўны інжынер), будаўнічам упраўленні «Кузнецметаллургстрой» (1965—1977, намеснік кіруючага, галоўны інжынер), Беларускім філіяле Усесаюзнага навукова-даследчага і праектнага інстытута працы ў будаўніцтве (старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1978, будаўнічы факультэт, кафедра «Арганізацыя і кіраванне будаўніцтвам», прафесар, у 1977—1992 — загадчык кафедры, з 1986 — галоўны навуковы кіраўнік НДЛ «Інфарматыка і тэхналогія будаўніцтва»). Навуковыя інтарэсы: распрацоўка і асваенне новых тэхналогій і сродкаў тэрмаапрацоўкі пры ўзвядзенні маналітных канструкцый, спосабаў абагравання памяшканняў і іншых устройстваў з выкарыстаннем палімерных электраправаднікоў. УзнагародыОрдэн СССР «Знак Пашаны» (1970) і інш. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia