Вікторыя Аляксандраўна Сянкевіч
Вікторыя Аляксандраўна Сянкевіч (нар. 25 снежня 1980, Мінск) — беларуская журналістка і тэлевядучая[1]. БіяграфіяНарадзілася ў г. Мінску, скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт з чырвоным дыпломам (2003), курсы журналістаў і тэлевядучых у Белтэлерадыёкампаніі (2003), Журналісцкі каледж пры Свабодным універсітэце Берліна (2009)[2]. У 2016 г. атрымала ступень магістра кіравання ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «палітычны аналіз і паліттэхналогіі ў медыясферы»[2]. Працуе тэлевядучай тэлеканала «Беларусь 1». З 1 кастрычніка 2012 года і па цяперашні час (2017) займае пасаду намесніка галоўнага дырэктара Агенцтва тэлевізійных навін[2]. Аўтар кнігі казак[3]. УзнагародыДвойчы (па выніках 2006 і 2013 гг.) прызнаная лепшай вядучай года. Узнагароджана дыпломамі лаўрэата Рэспубліканскага прафесійнага конкурсу «Тэлевяршыня» ў намінацыі «Лепшая вядучая інфармацыйных праграм»[1]). Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia