Вікіпедыя:ІнтэрвікіІнтэрвікі (англ.: Interwiki) — механізм, які робіць магчымым сувязь паміж артыкуламі на адну тэму ў розных моўных раздзелах Вікіпедыі. Калі напісаны Вамі артыкул мае адпаведнік у іншым моўным раздзеле Вікіпедыі, напрыклад у англійскім, то варта звязаць іх адмысловымі міжмоўнымі спасылкамі — інтэрвікамі. Пералік інтэрвік знаходзіцца ў кожным артыкуле ў меню злева і называецца «на іншых мовах». Каб дадаць у гэты пералік у іншых Вікіпедыях спасылку на Ваш беларускі артыкул, ёсць некалькі спосабаў:
Пасля сувязі артыкулаў першым ці другім спосабам, спасылка на беларускі артыкул з'явіцца ва ўсіх Вікіпедыях, магчыма, для гэтага спатрэбіцца час — пакуль аўтаматычна не абновіцца кэш або не будуць зроблены праўкі ў артыкулах-адпаведніках (тады кэш абновіцца адразу). Коды моў (для беларускай be, для англійскай en, для рускай ru) адпавядаюць стандарту ISO 639 і складаюцца з двух, радзей трох літар. Пералік некаторых моўных кодаў Вікіпедыі, упарадкаваных паводле алфавіта, глядзіце ніжэй справа.
Калі артыкула, тэматычна адпаведнага свайму, у іншых Вікіпедыях Вы не знайшлі, вельмі магчыма, што Ваш артыкул унікальны. У такім разе, можна скарыстацца сэрвісам Вікіданых Special:CreateItem, для адкрыцця новага пераліку інтэрвік, каб удзельніку з іншай Вікіпедыі было прасцей, калі ён напіша артыкул-адпаведнік. Іншыя магчымасці інтэрвікіЯк рабіць спасылку на іншамоўны артыкул прама ў тэксце:
Зноскі
Спасылкі ў тэксцеРухавічок дазваляе ўстаўляць гіпертэкставыя спасылкі на любыя артыкулы з Вікіпедыі на іншай мове. Гэта робіцца гэтак жа, як і для ўнутранай спасылкі, але перад назвай артыкула дадаецца двукроп’е, двухлітарны код і зноў двукроп’е:
што будзе адлюстравана так: Але спасылацца на іншамоўныя артыкулы непасрэдна з тэксце артыкула вельмі непажадана. Апраўдаць гіперспасылку-інтэрвікі можна толькі ў наступных выпадках:
У любым выпадку, з кантэксту чытачу павінна быць зразумела, што ён трапіць на іншамоўны раздзел. Для таго каб спаслацца на артыкул у іншамоўным раздзеле, трэба выкарыстоўваць шаблоны з сямейства «не перакладзена». Напрыклад, Галоўнай перавагай ужываннчя такіх шаблонаў з’яўляецца тое, што пры з’яўленні беларускамоўнага артыкула гэты шаблон магчыма будзе даваць спасылку на беларускамоўны артыкул. Спасылкі на праекты ВікімедыіУ кожнага праекта Фонду Вікімедыі таксама ёсць код, які змяшчаецца ў тэкставую спасылку перад моўным кодам, таксама аддзяляючыся двукроп'ем.
Калі моўны код не пазначаны, то спасылка вядзе на англамоўны раздзел. Назву старонкі пасля моўнага кода, калі ён ставіцца, пазначаць трэба абавязкова — іначай Вы патрапіце на старонку з паведамленнем аб памылцы на англамоўным раздзеле. |
Portal di Ensiklopedia Dunia