Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Новыя правілы наймення артыкулаўВынікУ цэлым прапанова была падтрымана супольнасцю, выказаныя меркаванні супраць альбо не маюць дастатковай аргументацыі, альбо з'яўляюцца свайго роду пратэстам. Заўвагі, зробленыя па форме правілаў, выпраўлены, заўвагі па сутнасці правілаў, на жаль, не могуць быць разгледжаны на этапе, на якім яны былі выказаны (калі значаная частка супольнасці ўжо выказалася за прапанаваны тэкст), таму іх варта вынесці ў асобныя галасаванні. Новыя правілы наймення артыкулаў прынятыя. Як аўтар, прашу прабачэння ў тых, каго не задаволіла арганізацыя абмеркавання, але ўсёткі трэба разумець, што гэта першы падобны вопыт у Беларускай Вікіпедыі. Пераход на новыя правілы наймення артыкулаў будзе суправаджацца ботапераносамі (спадзяюся, што |
Portal di Ensiklopedia Dunia