Вікіпедыя:Апытанні/Пра наменклатуру груп удзельнікаў![]() Прадгісторыя для разумення. Ёсць праект ВП:Догляд і ў ім 2 групы ўдзельнікаў — даглядчыкі і аўтадаглядчыкі. У распрацоўнікаў МедыяВікі, праз працяглае развіццё рухавіка, для гэтага аказалася 4 групы — editor з reviewer (з функцыямі даглядчыка) і autoeditor з autoreview (аўтадаглядчыка). Зараз у нас усе 4 групы актыўныя і пэўны час не разбіраліся да якіх груп ўдзельнікаў далучаць. Былі выпадкі, калі ўдзельнікі былі ў 3-4 групах, калі мусілі быць максімум у 2. Урэшце з гэтым разабраліся, усіх аб’ядналі ў 2 групы, даглядчыкаў у editor, а аўтадаглядчыкаў — autoreview. Каб далей не блытацца (гл. скрын як гэта выглядае), пададзены запыт на адключэнне 2 груп, цяпер пустых — reviewer і autoeditor. Аднак, распрацоўнікі МедыяВікі лічаць што для выбару, якія групы адключыць трэба яўны кансэнсус супольнасці. Што тычыцца прапанаваных да адключэння груп. Групы autoeditor зараз няма ў рухавіку МедыяВікі прадвызначана пры ўсталёўцы, у нас яна са старой версіі. Да групы reviewer адміністратары зараз не могуць далучаць удзельнікаў, толькі бюракрат. Магчыма, далучэнне да reviewer дае ўдзельніку правы стабілізаваць старонкі (мяккі від аховы) (en:Wikipedia:Stable version), прынамсі так магло было раней, але навошта такія правы асобна ад правоў адміністратара не ясна. Адміністратары аўтаматычна атрымліваюць правы аналагічныя reviewer у складзе адмінскіх т.б. могуць стабілізаваць зараз. Тое ж тычыцца даглядчыкаў, аўтадаглядчыкаў і ботаў, яны даглядаюць «стабільныя» версіі як звычайныя, без далучэння да reviewer. Таму сэнсу груп reviewer і autoeditor у інтэрфейсе не бачна, толькі правакуюць памылковае далучэнне да іх удзельнікаў. Такім чынам, праглядаецца тры магчымыя варыянты
Прашу супольнасць, для выяўлення кансэнсусу, або падтрымаць запытанае ўжо адключэнне пустых груп reviewer з autoeditor, або выказаць іншыя думкі на гэты конт. ВынікДва тыдні мусіць дастаткова, пагатоў з паведамленнем праз sitenotice, каб выказаліся зацікаўленыя. Такім чынам, можам казаць, што кансэнсус ёсць. --Максім Л. (размовы) 10:43, 26 студзеня 2023 (+03)
|
Portal di Ensiklopedia Dunia