Канстытуцыя рэгулюе правы і абавязкі ўсіх саслоўяў дзяржавы і вызначае прынцыпы арганізацыі дзяржаўнай улады. Галоўная ўвага надаецца сферы палітычных адносін — вызначэнню падзела галін улады (заканадаўчай, выканаўчай і судовай), а самы вялікі і дэталёва прапісаны артыкул Канстытуцыі прысвечаны каралю (вялікаму князю) як кіраўніку выканаўчай улады. У Канстытуцыі дэталёва прапісана і вызначана важная роля караля (вялікага князя) у грамадстве і сістэме ўлады. Уводзілася спадчыннасць трона замест ранейшай выбарнасці манархасоймам. Канстытуцыяй назаўсёды скасоўваліся такія характэрныя да таго часу для Рэчы Паспалітай правы як права ліберум вета (liberum veto) у сойме і права шляхты на канфедэрацыю.
Навуковыя працы Планка прысвечаныя тэрмадынаміцы, тэорыі цеплавога выпраменьвання, квантавай тэорыі, спецыяльнай тэорыі адноснасці, оптыцы. Ён сфармуляваў другі пачатак тэрмадынамікі ў выглядзе прынцыпу ўзрастання энтрапіі і выкарыстоўваў яго для вырашэння розных задач фізічнай хіміі. Прымяніўшы да праблемы раўнаважнага цеплавога выпраменьвання метады электрадынамікі і тэрмадынамікі, Планк атрымаў закон размеркавання энергіі ў спектры абсалютна чорнага цела (формула Планка) і абгрунтаваў гэты закон, увёўшы ўяўленне аб кванце энергіі і кванце дзеяння. Гэта дасягненне паклала пачатак развіццю квантавай фізікі, распрацоўкай розных аспектаў якой ён шмат займаўся ў наступныя гады («другая тэорыя» Планка, праблема структуры фазавай прасторы(англ.) (бел., статыстычная механіка квантавых сістэм і так далей). Планк упершыню вывеў ураўненні дынамікі рэлятывісцкай часціцы і заклаў асновы рэлятывісцкай тэрмадынамікі. Шэраг работ Планка прысвечаны гістарычным, метадалагічным і філасофскім аспектам навукі.
Эрнэ́ст Мі́лер Хемінгуэ́й (англ.: Ernest Miller Hemingway; 21 ліпеня1899 — 2 ліпеня1961) — амерыканскі пісьменнік і журналіст. Аўтар шматлікіх апавяданняў і рэпартажаў. Майстар дыялога і ўнутранага маналога. Яго творы, адметныя драматызмам, экспрэсіўнасцю, сугестыўнасцю аповеду з глыбокім падтэкстам, насычаны біблейскімі матывамі і вобразамі-сімваламі. Яго стрыманы рэалістычны стыль моцна паўплываў на літаратуру XX cтагоддзя, а жыццё, поўнае прыгод, і грамадскі імідж аказалі ўплыў на наступныя пакаленні.
У 1954 годзе Эрнэст Хемінгуэй атрымаў Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры. За сваё жыццё ён апублікаваў сем раманаў, шэсць зборнікаў апавяданняў і два дакументальныя творы. Апроч таго, яшчэ тры раманы, чатыры зборнікі апавяданняў і тры дакументальныя творы былі апублікаваны пасмяротна. Многія з яго твораў лічацца класікай амерыканскай літаратуры.
(далей…)