Яго кампазітарскі стыль уяўляе сабой вольную форму танальнага неарамантызму, з заўважным уплывам Паганіні і Яна Сібеліуса. Прайснер падкрэслівае важнасць мелодыі ў музыцы і лічыць сучасную музыку, пазбаўленую мелодыі, штучнай (далей…).
Фільм расказвае гісторыю дзвюх маладых жанчын: польскай харысткі Веронікі і, як дзве кроплі вады падобнай на яе, французскай настаўніцы музыкі Веранік. Жанчыны не ведаюць пра існаванне адна адной, але звязаны таямнічай эмацыйнай сувяззю (далей…).
Вольфганг Амадэй Моцарт (1756 — 1791) — аўстрыйскікампазітар і музыкант-віртуоз. Адзін з самых папулярных класічных кампазітараў, зрабіў вялікі ўплыў на сусветную музычную культуру. Паводле сведчанняў сучаснікаў, Моцарт меў фенаменальны музычны слых, памяць і здольнасць да імправізацыі. У адрозненне ад многіх кампазітараў XVIII стагоддзя, Моцарт не проста працаваў ува ўсіх музычных формах свайго часу, але і дасягнуў у іх вялікага поспеху. Шмат з яго складанняў прызнаны шэдэўрамі сімфанічнай, канцэртнай, камернай, опернай і харавой музыкі.
Біяграфія Моцарта (асабліва акалічнасці яго ранняй смерці) была аб’ектам спекуляцый і спрэчак, паслужыла асновай мастацкіх выдумак і «міфаў» (далей…).
«Лабірынт фаўна» (ісп.: El Laberinto del Fauno) — іспанска-мексіканскі фільм у жанры цёмнага фэнтэзі, зняты ў 2006 годзе мексіканскім кінарэжысёрамГільерма дэль Тора па ўласным сцэнарыі. Дзеянне фільма разгортваецца ў Іспаніі ў маі-чэрвені 1944 года, праз пяць гадоў пасля Грамадзянскай вайны, у пачатку франкісцкага перыяду. Змрочная рэальнасць Іспаніі часоў Грамадзянскай вайны пераплятаецца з не менш змрочным і небяспечным чароўным светам. Гісторыя разварочваецца вакол зарослага закінутага лабірынта і загадкавага фаўна, якога сустракае галоўная гераіня фільма — Афелія. Тым часам як айчым Афеліі палюе на іспанскіх партызан, а цяжарная маці пакутуе з-за хваробы, Афелія сустракае дзіўных міфічных істот, якія праводзяць яе праз шэраг выпрабаванняў. (далей…).