Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2012—2015
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен.
ВынікЗгодна з прапановай НАНБ пераназваны:
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Прапаную змяніць на Асабісты нумар, фільм. --Vitaut89 (размовы) 18:55, 22 верасня 2015 (MSK)[адказаць] ВынікПеранесена.--Artsiom91 (размовы) 22:47, 24 верасня 2015 (MSK)[адказаць] Партугальскія (і бразільскія) імёныТут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Прааналізаваўшы партугальскія (і бразільскія) імёны і назвы ў БЭ, прапаную перанесці або выправіць ў тэксце:
пакуль толькі футбалісты --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:28, 8 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:19, 13 жніўня 2015 (MSK)[адказаць] МеркаванніПаглядзеўшы прапановы, магу сказаць наступнае. Адразу за пераносы "Дзіда" → "Дыда". Катэгарычна супраць "-сан" → "-сун" і "-ас" → "-ус" (прывядзіце прыклады такога ўжывання, хоць на рускай мове). Па астатнім усё спрэчна і трэба абдумаць, пакуль чакаю меркаванняў. Аднак, не маю нічога супраць дадавання ў артыкулы прыведзеных напісанняў з адпаведнымі пазначэннямі "паводле практычнай транскрыпцыі". Таксама, прашу звярнуць увагу. што многія імёны і прозвішчы не бразільскія і не партугальскія (у Бразіліі даволі пашырана практыка даваць іншамоўныя імёны і прозвішчы; напр. Белеці — відавочна італьянскае), таму не павінны падпадаць пад прынцыпы транскрыпцыі. Яшчэ пытанне: ці ёсць якія правілы націску, каб выначыць "Жуніёр" або "Жуніяр"? --Artsiom91 (размовы) 16:51, 8 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
І яшчэ, спадар Чаховіч, давайце пачынаць развіваць Праект:Правапіс. Перанясіце Вашую транскрыпцыю (калі яна скончана) на старонку Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Практычная транскрыпцыя:Партугалія (ці можа ўсё ж лепш "Партугальская мова"). Пастаўце яе на галасаванне, каб яна атрымала будзь-якое прызнанне. Тады можна будзе штосьці рабіць на яе падставе без усякіх абвінавачванняў ва ўласных даследаваннях.--Artsiom91 (размовы) 17:23, 8 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Не варта хавацца і вось ад якой банальнасці -- значная частка гэтых імёнаў вядомая беларускамоўнаму чытачу з вялікарускага гучання ці запісу, якія, дапусцім, недакладна перадаюць. Калі чалавек ужо трапіў у тэкст, ён паглядзіць і (харошую) практычную тр-ю. А калі не, то як знойдзецца "няправільны", але агульнавядомы варыянт (з папраўкамі на заменлівасць ды/дзі і пад.)? Націск, як мы ўжо зразумелі, цалкам псуе пошук па тэксце. Yury Tarasievich (размовы) 18:57, 8 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Зараз, паглядзеўшы на дзейнасць спадара Чаховіча, катэгорычна
Папярэдні вынікУ сувязі з тым, што за два тыдні асаблівых выступаў "супраць" не было, а таксама ўлічваючы, што большая частка прапанаваных назваў сустракаюцца ў кірылічным ужыванні (хоць і не з'яўляюцца найбольш пашыранымі), з 24 жніўня (калі да таго моманту ў кагосьці не з'явіцца думкі супраць) пачну пераносіць пад прапанаваныя назвы. Пакуль не буду пераносіць назвы на -ан (не знайшоў ніякіх прыкладаў кірылічнага ўспрымання як -ун, калі з'явяцца — перанясу). У тэксце напісанне будзе пазначана шаблонам {{Практычная транскрыпцыя}} са спасылкай на рускую вікіпедыю (калі будзе распрацавана беларуская транскрыпцыя, можна будзе перайсці на яе). Спадару Чаховічу прапаную дадаць таксама ўзгаданы вышэй выпадак Даніэл Алвес і падобныя, а таксама назвы футбольных клубаў (Сантас → Сантус). Таксама, па заканчэнні пераносу артыкулаў тэрмінова будзе патрэбна выправіць перасылкі ў навігацыйных шаблонах клубаў і зборных, катэгорыі ігракоў клубаў Бразіліі. Новыя артыкулы, якія будуць стварацца з назвамі паводле прынцыпаў транслітарацыі, мусяць мець перасылкі з традыцыйных назваў. Адзінкавыя пераносы артыкулаў, якія не прыведзены ў спісе і калі-небудзь трапяцца, можна будзе ажыццяўляць без дадатковага абмеркавання, але пажадана са спасылкай на дадзенае. Масавыя пераносы (калі будзе знойдзена новае правіла транслітарацыі) — праз абмеркаванне.--Artsiom91 (размовы) 19:06, 20 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Не знайшоў прыкладаў ужывання -энсі (Флуміненсэ, Паранаэнсэ і інш.) — таксама пакуль не будзе перанесена. --Artsiom91 (размовы) 22:44, 24 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
ВынікАртыкулы збольшага перанесены пад назвы згодна з практычнай транскрыпцыяй (акрамя імёнаў на -ан, якія пераважна іншамоўныя і не маюць пракладаў успрымання як -ун).--Artsiom91 (размовы) 19:26, 22 верасня 2015 (MSK)[адказаць] Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Партугальскае імя, Дзі- быць не можа--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:07, 7 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Я хачу толькі звярнуць увагу, што "дзі быць не можа" у мовах, іншых за беларускую. У беларускай якраз можа (як і "ці"), і адольвае нават добра вядомыя ўзоры літ. вымаўлення. Што за клопат такі ў беларускамоўным праекце пра арыгінальныя гучанні? Слова трэба пазнаваць, і толькі. Берагчы-захоўваць трэба іншае. Yury Tarasievich (размовы) 23:14, 7 жніўня 2015 (MSK)[адказаць] ВынікПеранесена.--Artsiom91 (размовы) 01:51, 30 жніўня 2015 (MSK)[адказаць] Выпадкова зрабіў памылковы перанос. Трэба перанесці пад назву Вёска Дубраўка, Зубрэвіцкі сельсавет, бо ў тым жа раёне ёсць Вёска Дубраўка, Межаўскі сельсавет. "Вёска Дубраўка, Зубр" выдаліць, "Вёска Дубраўка, Аршанскі раён" перасылаць да "Дубраўка".--Artsiom91 (размовы) 12:31, 1 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Па ініцыятыве сп.
Паважаны Ігар Барысавіч, я меў на ўвазе, што калі яго спытаць, то ён адказаў бы як правільна і ў нарматыўным, і ў альтэрнатыўным мовазнаўстве.--Dzianis Niadbajla (размовы) 00:01, 21 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
ВынікЗгодна з ТКП, які з'яўляецца найбольш аўтарытэтнай крыніцай у дадзеным пытанні, пакідаем Уроцлаў. Перасылка з "Вроцлаў" не выдаляецца, бо назва вельмі пашырана ў энцыклапедыях. Дадзенае абмеркаванне не датычыцца вытворных слоў (Урацлаўскі павет, Урацлаўскае княства).--Artsiom91 (размовы) 01:57, 30 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Даведнік назваў дзяржаў і тэрыторый светуТут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Знайшоў Даведнік назваў дзяржаў і тэрыторый свету, які вымушае мяне выставіць шэраг артыкулаў на перайменаванне. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:37, 3 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць] У артыкуле названа Палесціна ніякімі крыніцамі пакуль не падмацавана --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:37, 3 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
У артыкуле прыведзены абедзве назвы, але без крыніц --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:37, 3 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
вельмі дзіўна....--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:37, 3 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Ніколі не разумеў, чаму для Сант'яга было зроблена выключэнне --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:50, 3 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Націск --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:07, 3 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
Агульны каментарый да даведнікаГэты даведнік не з'яўляецца аўтарытэтнай крыніцай! Паглядзіце на бібліяграфію! Асаблівую ўвагу звярніце на [2], [3], [5], [6], [7] і здагадайцеся, куды на самай справе вядуць гэтыя спасылкі :) --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 00:05, 4 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць]
ВынікУ сувязі са шматлікімі сумненнямі адносна паходжання назваў даведніка ён не можа лічыцца аўтарытэтнай крыніцай (прынамсі, вышэйшай за БЭ). Таму прыведзеныя ў ім назвы не могуць служыць падставай для пераносаў. Вядома, гэта не замінае ажыццяўлясь некаторыя з прапанаваных пераносаў, калі на тое будуць больш дастойныя крыніцы.--Artsiom91 (размовы) 02:02, 30 жніўня 2015 (MSK)[адказаць] Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Большасць артыкулаў пра епіскапаў маюць назву кшталту «Імя Прозвішча» (нават для ўсходнеславянскіх епіскапаў традыцыйна апускаем імя па бацьку). Чамусьці толькі мітрапаліты РПЦ маюць прозвішча ў дужках. Як я разумею, традыцыя пайшла з РуВікі. А ці ёсць сэнс у асаблівым вылучэнні назваў артыкулаў пра менавіта праваслаўных іерархаў Маскоўскага Патрыярхату? Што рабіць з праваслаўнымі епіскапамі і мітрапалітамі іншых праваслаўных цэркваў? А з усходне-каталіцкімі? Ці з рымска-каталіцкімі? Трэба мець нейкі агульны стандарт, бо на планеце безліч цэркваў і епіскапаў... Карацей, прапаноўваю зрабіць адпаведныя пераносы з захаваннем перасылак, кшталту «Мітрапаліт Павел» і «Павел (Панамароў»). --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:39, 31 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Ну добра. Але для ўніятаў ужываем "Імя і прозвішча". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:15, 20 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць] ВынікЗ агульнай згоды, пакінута цяперашняя форма Імя (Прозвішча). Аднак гэта датычыцца толькі РПЦ, для астатніх цэркваў прымяняюцца традыцыйныя для іх варыянты.--Artsiom91 (размовы) 02:06, 30 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
--Artificial123 (размовы) 16:35, 26 мая 2015 (MSK)[адказаць] Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Перанесена --Artsiom91 (размовы) 20:43, 26 мая 2015 (MSK)[адказаць] МікалайТут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Польскае імя Mikołaj мусіць быць заменена з Мікалай на Міколай з той жа прычыны, што і з імёнамі Павал і Анджай. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:28, 25 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Дык мо давайце ўсіх рускіх Мікалаяў, Яўгенаў і Васілёў перайменуем у Нікалаяў, Яўгеніяў і Васіліяў? Чым яны горшыя за палякаў? Вашы прапановы на мяжы абсурда. --Чобат (размовы) 17:36, 25 мая 2015 (MSK)[адказаць] А ўкраінскія Мікалаі і Васілі стануць Мыколамі і Васылямі. --Чобат (размовы) 17:40, 25 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Шаноўныя Чобат і Artificial123, ніжэй я пісаў гэта, але паўтару тут: як раз для ўкраінскай і рускай моў характэрныя не транслітарацыя, а замена імёнаў на ідэнтычныя. Гэта звязана з тым, што мовы ўсходнеславянскай падгрупы для нашых лінгвістаў чамусьці ўяўляюць адзіны кластар. Напрыклад, мы пішам Юлія Цімашэнка, а не Тымашэнка (хаця менавіта апошні варыянт мусіць атрымацца ў выніку транслітарацыі). Падобныя выключэнні робяцца не толькі для ўсходнеславянскіх імёнаў, але і для гарадоў: Вялікія Лукі і Кіеў, а не Вялікіе-Лукі і Кыеў. Для моў жа, якія не ўтвараюць усходнеславянскую падгрупу, імёны не замяняюцца сваімі (беларускімі), але транслітаруюцца: замест Андрэя ў розных мовах маем Анджая, Андруа, Андрая і г. д. Юрый таксама можа быць і Ежы, і Георгам, і безліччу іншых імёнаў. Аднак варта адзначыць адну важную акалічнасць: у славянскіх імёнах пры транслітарацыі мусіць захоўвацца аканне і яканне, бо таго патрабуюць правілы беларускай мовы. Упэўнены, спадар Чаховіч пацвердзіць тое, што я тут напісаў. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:05, 25 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Шаноўны Чобат, гарады перадаюцца ў адпаведнасці з дакументам аб транслітарацыі геаграфічных назваў з польскай мовы: там аканне і яканне можа часам ігнаравацца для дасягнення адпаведнага гучання. Імёны жа перадаюцца ў адпаведнасці з правіламі беларускай арфаграфіі. Гэта два розныя дакументы, якія ўжываюцца ў абсалютна розных сітуацыях. Разумееце? І, так, мусіць быць МікОлай Капернік, бо іменна так кажуць палякі. Вы жа крыху ніжэй баранілі "набліжэнне па гучанні да арыгіналу". Куды зніклі Вашы перакананні зараз? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:18, 25 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Палякі вымаўляюць "Мікала́й". Няма ніякіх падстаў для пераносу.--Artsiom91 (размовы) 01:22, 26 мая 2015 (MSK)[адказаць] Пішу ў НАН. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 07:50, 26 мая 2015 (MSK)[адказаць]
ВынікСп. Цярэшчанка не прапаноўваў да пераносу якія-небудзь артыкулы, але меў рацыю наконт таго, што польскае імя Mikołaj правільна транлітараваць на беларускую мову як Міко́лай, што было пацверджана ў лісце з Інстытута мовазнаўства НАНБ, аднак, паколькі ў беларускай іменаслоўнай практыцы шырока распаўсюджаны нацыянальны варыянт Мікалай, яно можа выкарыстоўвацца як адпаведнік польскага імя Mikołaj. Адзіны артыкул, які мог бы быць перанесены з гэтай нагоды - Мікалай Капернік - варта пакінуць пад старой, больш пазнавальнай назвай, але імёны дзеячаў сучаснай Польшчы (г.зн. з моманту здабыцця краінай незалежнасці ў пач. XX ст.), якія носяць імя Mikołaj, ужо варта транслітараваць правільна - Міко́лай. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:01, 6 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
ПавелТут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Замяніць у палякаў на Па́вал (Paweł), бо ў польскай мове w - цвёрды зычны, а -e- перадае гук [э]. Ва ўласных імёнах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў у ненаціскных складах гук [э] падпарадкоўваецца агульным правілам акання –– пасля цвёрдых зычных ён чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а: Беразіно', Чарапаве'ц, Жамчу'жнікаў, Чарнышэ'ўскі, Шаўчэ'нка, Чалю'скін, лі'тара, транслітара'цыя. Можна таксама звярнуць увагу на тое, што ў ТКП-Польшча асобнае e у паслянаціскным складзе перад зычнымі (у спалучэннях ek, ec, ew, ecz, eń, el і г.д.) заўсёды перадаецца літарай а. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:10, 25 мая 2015 (MSK)[адказаць] Вядома, Вы прапанавалі адзіна слушны варыянт. Дзіўлюся, што наш раздзел так доўга цярпеў кальку з рускіх транслітаратаў польскіх імёнаў. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:51, 25 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Штосьці падобнае ў імені Аляксандар (Аляксандр Квасьнеўскі). Па правілах сапраўды варта пісаць "а". Праўда, справа не ў рускай кальцы, а ў тым, што імёны супадаюць з традыцыйнымі беларускімі, дзе пішуцца па-іншаму.--Artsiom91 (размовы) 17:09, 25 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Спадар Чобат, я Вам паўтараю апошні раз: ЁСЦЬ ПРАВІЛЫ. Яны прапісваюць прамым тэкстам пісаць "Павал" і "Анджай". І акаць і якаць ва ўсіх іншых месцах у імёнах са славянскай лексічнай асновай. Ніжэй Чаховіч дае на гэта спасылку. Вы займаецеся аўтарскім даследаваннем, што парушае прынцып Вікіпедыі аб нейтральнасці. У правілах няма зорачкі з надпісам "спасылайся на логіку і пішы не па правілах, калі табе на падабаецца гучанне па правілах". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:24, 25 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Пішу ў НАН. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 07:50, 26 мая 2015 (MSK)[адказаць] ВынікПравільна - Па́вел. Адказ з НАНБ: У пункце 4 (параграф 4) “Правіл” дэталізаваны правапіс ненаціскнога “э” ў словах іншамоўнага паходжання. Трэці абзац гэтага пункта якраз датычыцца тых момантаў, якія Вы закранаеце ў сваім лісце. У адпаведнасці з правіламі беларускага правапісу, замацаванай традыцыяй і прынцыпамі транслітарацыі пры напісанні польскіх уласных імён беларускімі літарамі неабходна пісаць А́нджэй, Па́вел, Ю́зэф. Паколькі ў Беларусі вельмі пашырана ўласнае імя Юзаф, то дапускаецца перадача польсага Józef як Юзаф. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:04, 6 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
АнджэйТут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Выправіць А́нджэй на А́нджай --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:04, 25 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Адназначна мусіць быць Анджай. Няма што і думаць. Польская мова мае замацаваны на перадапошні склад націск. Анджэй -- калька з рускай транслітарацыі польскага імя. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:56, 25 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Раю не спяшацца, каб не адбылося, як з «па футболу» і з «Плятар», калі пачалося выкарыстанне слоў, якіх няма ні ў адной беларускамоўнай крыніцы ў свеце. --Kalinowski (размовы) 14:58, 25 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Не ведаю, якія правілы з націскам, але самі палякі кажуць "Анджэ́й" (паглядзеў відэа на польскай у інтэрнэце). Таму трэба адкатваць пераносы.--Artsiom91 (размовы) 01:08, 26 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Пішу ў НАН. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 07:50, 26 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Тое, што зрабілі з артыкуламі пра Анджэяў, калі-небудзь давядзецца перарабляць да ранейшага стану. Кепска, што ўсё было перароблена літаральна праз 11 гадзін пасля вынясення на абмеркаванне (( DobryBrat (размовы) 19:47, 28 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Удзельнік:DobryBrat, уважліва ўсё пачытайце яшчэ раз. Там справа ў тым, што, калі слепа выконваць правіла, то мусіць быць "Анджай". Не хвалюйцеся наконт таго, што трэба ці не трэба будзе ўсё перарабляць: я гэта зраблю. Але мы чакаем адказу з НАН. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:24, 28 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Тэму для абмеркавання можна лічыць закрытай. Па-беларуску польскае імя Andrzej трэба пісаць як Анджэй. DobryBrat (размовы) 13:32, 9 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць] ВынікПакінута напісанне «Анджэй». --Artificial123 (размовы) 13:37, 9 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць] Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Больш дакладная назва. --Artificial123 (размовы) 15:23, 16 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
ВынікПакінута. --Artificial123 (размовы) 00:57, 29 жніўня 2015 (MSK)[адказаць] Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Перанесці пад афіцыйную назву «Мёры», паводле Нарматыўны даведнік "Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь. Віцебская вобласць", 2009. Варыянта Міёры няма, па-руску Мёры, хаця звычайна пры наяўнасці варыянтаў яны ў гэтым даведніку прапісваюцца. Транслітарацыя ў гэтым даведніку таксама прапісаная.--Liashko (размовы) 01:40, 19 лютага 2015 (MSK)[адказаць] Перанесена, аўтарытэтная крыніца не падае іншых варыянтаў для беларускай мовы --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:04, 19 лютага 2015 (MSK)[адказаць] ЗаўвагаПрабачце за ўмяшальніцтва пасля закрыцця, але вышэйпададзеная крыніца дае варыянт "Міёры" на 50-й старонцы. Застаецца толькі думаць, чаму складальнікі так усё параскідалі, што нічога не знойдзеш.--Artsiom91 (размовы) 23:32, 4 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Перанесці пад Гульня прастолаў, тэлесерыял, стальцы ў слоніках не знойдзены --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:03, 30 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
Варыянт «Гульня тронаў»Многім гэты варыянт больш даспадобы, таму прапаную выказацца за ці супраць, каб пацвердзіць магчымасць пераносу пад назву Гульня тронаў, тэлесерыял. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:07, 6 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
ВынікПаводле абмеркавання перанесена пад назву Гульня тронаў, тэлесерыял з даданнем варыянта "Гульня прастолаў". --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 10:46, 10 верасня 2015 (MSK)[адказаць] Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Пры ўсёй павазе да афіцыйнага сайта мінскага «Дынама», напісанне ў іх беларускамоўнай версіі не з'яўляецца аўтарытэтнай крыніцай. Правілы 2008 не кажуць канкрэтна аб спалучэнні "йі", але для астатніх падобных спалучэнняў "й" апускаецца. Таму прапаную перанесці ў "Нусмір Фаіч". --Artsiom91 (размовы) 23:13, 3 лютага 2015 (MSK)[адказаць]
ВынікПеранесена.--Artsiom91 (размовы) 14:26, 1 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
НіколаТут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Згодна з рускай Вікіпедыяй, націск у сербскім імі "Никола" падае на першы склад, такім чынам мусіць пісацца Нікала. На жаль, не магу пацвердзіць гэта крыніцамі, як і тое, ці з'яўляецца такі націск характэрным для ўсёй сербскай мовы або толькі да Тэслы, які з'ехаў у ЗША. --Artsiom91 (размовы) 23:19, 12 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
ВынікПрапанова не прынятая, пры наяўнасці новых аргументаў моа быць выстаўлены наноў.--Artsiom91 (размовы) 02:10, 30 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Прапаную перанесці пад назву Міхаіл Мікалаевіч Гардзяйчук (націск на апошні склад). --Artsiom91 (размовы) 15:09, 4 студзеня 2015 (FET)
ВынікПеранесена. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:27, 7 жніўня 2015 (MSK)[адказаць] Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Прапаную перанесці пад назву Шаблон:Адміністрацыйная адзінка. --Artsiom91 (размовы) 15:09, 4 студзеня 2015 (FET)
Перанесена. Прыметнік адміністрацыйны ўтвораны ад слова адміністрацыя, а адміністратыўны - калька з рускай мовы--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:44, 28 мая 2015 (MSK)[адказаць] Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен.
не знайшоў у слоўніках стараабрадцаў --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:09, 3 студзеня 2015 (FET) Перанесена --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:14, 28 мая 2015 (MSK)[адказаць] Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Прапаную перанесці пад назву Катэгорыя:Сойм Рэчы Паспалітай. І ўвогуле, назву "Сейм" ужываць для сучаснай Польшчы (магчыма, Літвы і іншых дзяржаў), а для БНР і Рэчы Паспалітай ужываць назву "Сойм". --Artsiom91 (размовы) 09:02, 30 снежня 2014 (FET)
У БелЭн т. 15 старонка 77:
У нашых афіцыйных энцыклапедыях ёсць шмат узораў для пераймання. Напрыклад, у энцыклапедыі "Гісторыя Беларусі" ёсць артыкул "Эдвард Адам Вайніловіч" -- калі чытаеш, то даведваешся, што гаворка ідзе ў ім пра Эдварда Адамавіча Вайніловіча, які ж у сапраўднасці менаваўся "Эдвард Антоній Леанард Вайніловіч" альбо ў тагачасных даведніках "Эдвард Адам. Вайніловіч"(г.зн. ="Эдвард Адамавіч Вайніловіч"). Ёсць у нашых энцыклапедыях і артыкул "Мінскае генерал-губернатарства", хоць генерал-губернатарства з такой назвай не было, а гаворка ідзе пра "Мінскае ваеннае губернатарства". Бачна, што пісалі спецыялісты: "если у человека золотые руки, то не важно из какого места они растут" (с).--Pracar (размовы) 12:13, 30 снежня 2014 (FET) ВынікКатэгорыя перанесена пад новую назву, паводле ЭнцВКЛ і БелЭн. Старая катэгорыя выстаўлена да выдалення.--Artsiom91 (размовы) 15:09, 4 студзеня 2015 (FET)
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Прапаную перанесці катэгорыю пад больш пазнавальную назву «Арабская вясна».--Kalinowski (размовы) 13:05, 3 снежня 2014 (FET)
Старонка перанесена пад новую назву --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:54, 30 снежня 2014 (FET) Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Прапаную перанесці артыкул пад больш пазнавальную назву Грунвальдская бітва.--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 00:14, 26 жніўня 2014 (FET)
Артыкул перанесены --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:03, 27 жніўня 2014 (FET)
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Прапаную перанесці арт. Вінцэнт-Канстанцін Каліноўскі пад больш пазнавальную назву Кастусь Каліноўскі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:21, 9 чэрвеня 2014 (FET)
Старонка перанесена пад новую назву --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 00:14, 26 жніўня 2014 (FET)
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Прапаную перанесці катэгорыю, а таксама некаторыя падкатэгорыі, пад больш дакладныя назвы:
Таксама, каб пазбавіцца ад скарачэння ВКЛ:
--Artsiom91 (размовы) 20:08, 18 мая 2014 (FET)
Старонкі перанесены пад новыя назвы --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:31, 30 снежня 2014 (FET) Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Прапаноўваю Катэгорыя:Род Раманавых перанесці пад назву Катэгорыя:Дынастыя Раманавых, бо яна больш адпавядае рэчаіснасці і ўяўляе сабой амаль устойлівы выраз. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:24, 10 мая 2014 (FET)
Старонка перанесена пад новую назву --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:52, 30 снежня 2014 (FET)
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Што за невядомая трасянка ў футбольных артыкулах? Павінна быць "па футбоЛЕ", паводле ўсіх сучасных слоўнікаў беларускай мовы.--Liashko (размовы) 02:17, 7 студзеня 2014 (FET)
ВынікПерайменаваны УСЕ старонкі (артыкулы, катэгорыі, шаблоны, катэгорыі шаблонаў) для футбола і баскетбола, выпраўлена старонка па гандболе. Ботам усюды заменена "па футболу" → "па футболе" (гэтак жа з баскетболам). Калі ёсць штосьці яшчэ — паведамляйце, выправім. Да адміністратараў:
--Artsiom91 (размовы) 00:09, 29 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Прапаную перайменаваць у Халакост і вынішчыць с яго Галакост --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:59, 13 лістапада 2013 (FET)
Старонка перанесена пад новую назву --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:51, 30 снежня 2014 (FET) Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Па-першае, СБМ 2012 і Тлумачальны слоўнік беларускай мовы не ведаюць такога слова як чэляс, па-другое, прыметнік краявы ўтвораны ад слова край (у сэнсе геаграфічная вобласць; пар. з Краявы сакратарыят ЦК Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі), а не ад слова край (у сэнсе канец). Прапаную перанесці пад назву Крайняя плоць і выправічць чэлясы на палавыя члены. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:29, 29 кастрычніка 2013 (FET)
Старонка перанесена пад новую назву --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:52, 30 снежня 2014 (FET) Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Прапаную перайменаваць у Спіс першых лэдзі ЗША. Мусіць быць асобны артыкул пра пасаду побач са сьпісам. У будучыні гэта дапаможа пазьбегнуць канфлікту назваў, калі дойдзе да стварэньня артыкула пра пасаду. — Wizardist г +у 23:00, 29 верасня 2013 (UTC)
Старонка перанесена пад назву Першыя лэдзі ЗША --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:57, 30 снежня 2014 (FET)
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Прапаную выправіць назву на Ватнаёкутль, бо падвойнае "л" ("ll") у ісландскай мове ў канцы слова гучыць прыкладна як у слове "тля" ці англійскім "little" (з мяккім "л"). --Кандрашка (размовы) 21:57, 2 верасня 2012 (UTC)
Перайменавана на Ватнаёкутль, колішняя назва засталася перасылкай. --Максім Л. (размовы) 07:44, 4 верасня 2012 (UTC) Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. У нас з сп. Чаховічам і Rymchonak (тут і тут) узнікла невялікая спрэчка наконт лепшай назвы для артыкула пра паўночнакарэйскую дзяржаву, і, паводле іх рэкамендацыі, вынашу сітуацыю на суд супольнасці. У поле прычын пераносу я напісаў, што раблю гэта для скарачэння і аднастайнасці з артыкулам "Паўднёвая Карэя". Паводле прынятай у нас традыцыі, артыкулы пра краіны знаходзяцца пад кароткім імем, а ніяк не пад доўгім афіцыйным (па прынцыпе: артыкул Шры-Ланка, не Дэмакратычная Сацыялістычная Рэспубліка Шры-Ланка). Таму доўгі час у нас існаваў артыкул "Паўночная Карэя" да таго моманту, калі сп. Чаховіч вырашыў перайменаваць яго ў "Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка" (верагодна, з мэтай уніфікацыі перакладных з РуВікі шаблонаў і злучаных старонак, дзе прыняты менавіта КНДР, Рэспубліка Карэя, Рэспубліка Кітай і Кітайская Народная Рэспубліка з-за таго, што скарочаныя назвы выклікалі шматлікія брудныя палітычныя дэбаты). Але ў нашай Вікіпедыі такіх спрэчак не ўзнікала. Рэспубліка Карэя у нас заўсёды была пад назвай "Паўднёвая Карэя" і гэта ніколі не выклікала аніякіх канфліктаў; урад на востраве Тайвань карыстаецца назвай "Тайвань", а не афіцыйным "Рэспубліка Кітай"; адпаведна, сацыялістычны Кітай ў нас проста Кітай, а не "Кітайская Народная Рэспубліка". Такім чынам, я прашу вяртання да статус-кво. Звярну ўвагу супольнасці, што прыведзеныя скарочаныя назвы не з'яўляюцца прыдуманымі, чыста публіцыстычнымі або прастамоўнымі, бо ў самой карэйскай мове яны спакойна суіснуюць асобныя для кожнай рэспублікі - адпаведна 조선 для Паўночнай і 한국 - для Поўдня (разам з афіцыйнымі 조선 민주주의 인민 공화국 і 대한민국). Акрамя гэтага, большая частка раздзелаў Вікіпедыі таксама карыстаюцца гэтымі імёнамі, уключаючы такія буйныя раздзелы як англійскі, французскі і нават вядомы сваёй дакладнасцю і нейтральнасцю нямецкі. Плюс такую назву мае адзіны моўны варыянт, які мае статус выдатнага - балгарскі. І нарэшце, да якога б варыянту не схіліўся кансенсус, я прашу звярнуць ўвагу, што мы абмяркоўваем лёс не толькі канфліктнага артыкула, але прэцэдэнт для Паўднёвай Карэі, Тайваня, Кітая і Паўночнага Кіпра, а таксама пакуль не існуючых артыкулаў пра Паўднёвы і Паўночны Емен і В'етнам. Для пазбягання магчымых канфліктаў у будучыні, верагодна, патрэбна будзе прыняць правіла, якое б афіцыйна рэгламентавала, чаму мы будзем выкарыстоўваць тыя ці іншыя варыянты. --J. C. Richter (размовы) 21:46, 31 жніўня 2013 (UTC)
ВынікПерайменавана на Паўночная Карэя, колішняя назва засталася перасылкай.--Dzianis Niadbajla (размовы) 23:42, 17 чэрвеня 2015 (MSK)[адказаць] Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia