Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2019
ВынікПерайменаваў. На конт націска не ведаю. Па-польску ўвогуле будзе “Nenufar”. Віт; размовы 11:10, 26 снежня 2019 (+03) ВынікКансэнсус маецца, старонка перанесена. --JerzyKundrat (размовы) 23:37, 11 снежня 2019 (+03) ВынікПеранесена згодна з выказанай аргументацыяй. --JerzyKundrat (размовы) 19:28, 11 снежня 2019 (+03) ВынікКансэнсус маецца, старонка перанесена. --JerzyKundrat (размовы) 19:24, 11 снежня 2019 (+03) ВынікСтаронка перанесена.--Artsiom91 (размовы) 21:41, 6 снежня 2019 (+03) ВынікПеранесена пад назву Падарожжа з Жыгамонтам як сучасную.--Artsiom91 (размовы) 21:52, 17 верасня 2019 (+03) ВынікЧасопіс ужывае беларускую мову, назва яго таксама даецца беларускамоўнай у крыніцах, напрыклад тут. Перанесена пад назву Папярэдняе расследаванне (часопіс).--Artsiom91 (размовы) 21:44, 17 верасня 2019 (+03) ВынікАбодва варыянты сустракаюцца ў беларускамоўных СМІ, абодва даюць мала вынікаў пры пошуку ў Google (меней за 50). Улічваючы, што варыянт Борыс з’яўляецца больш блізкім да арыгіналу, ужываецца ў крыніцах, а таксама наяўнасць іншых артыкулаў з пераносам націска (Борыс Тадзіч), артыкул перанеены пад назву Борыс Джонсан.--Artsiom91 (размовы) 21:01, 17 верасня 2019 (+03) ВынікСупраць нікога. Старонка перанесена.--Artsiom91 (размовы) 20:47, 17 верасня 2019 (+03) ВынікСупраць нікога, старонка перанесена паводле прадстаўленых крыніц.--Artsiom91 (размовы) 20:44, 17 верасня 2019 (+03) ВынікСтаронка перанесена пад больш пазнавальную назву. --JerzyKundrat (размовы) 21:07, 11 верасня 2019 (+03) ВынікКатэгорыя перанесена пад варыянт "Парты", як і яе падкатэгорыі.--Artsiom91 (размовы) 22:28, 16 ліпеня 2019 (MSK) ВынікПеранесена пад назву на мове арыгіналу згодна з прынятай практыкай. --JerzyKundrat (размовы) 23:15, 5 ліпеня 2019 (MSK) ВынікНяма аўтарытэтных крыніц, каб абгрунтаваць перанос. У пераносе адмоўлена. --JerzyKundrat (размовы) 16:38, 19 лютага 2019 (MSK) ВынікНе перайменавана, бо напісанне "Оаро" не адпавядае правілам беларускага правапісу. Праз вядомасць пісьменніцы пад імем у напісанні "Оаро", зроблены ўсе магчымыя перасылкі з яго на асноўны артыкул, таксама ў артыкуле адзначаны гэты факт. --Максім Л. (размовы) 14:35, 19 лютага 2019 (MSK) ВынікПерайменавана, ранейшая назва пакінута перасылкай. --Максім Л. (размовы) 12:27, 13 лютага 2019 (MSK) ВынікПерайменавана паводле ВП:НА, ранейшая назва артыкула пакінута перасылкай як магчымы варыянт. --Максім Л. (размовы) 11:56, 13 лютага 2019 (MSK) ВынікНазву банка можна лічыць камерцыйным брэндам, які не абавязаны падпарадкоўвацца правілам мовы. "Пріорбанк" у розных публікацыях мае не меншую распаўсюджанасць за "Прыёрбанк". Таму старонка вернута пад ранейшую назву.--Artsiom91 (размовы) 18:41, 10 лютага 2019 (MSK) ВынікНа цяперашні час ёсць аўтарытэтныя крыніцы, якія даюць напісанне "Іашкар", але няма ніводнай крыніцы, якая б аўтарытэтна вызначала як правільную назву "Ёшкар" ці "Яшкар". Яканне ў запазычаных словах можа быць, калі яно з літарай Ё (бо яна ў большасці выпадкаў пад націскам, у тым ліку ў запазычаных словах). Іншыя спробы самастойна прымяняць правілы для вызначэння напісання будуць уласнымі даследаваннямі — на падставе існуючых правіл мовы павінны выдавацца аўтарытэтныя другасныя крыніцы, адкуль Вікіпедыі і мусіць браць напісанне канкрэтных слоў. Таму пакуль пакідаем пад цяперашняй назвай, па меншай меры да з’яўлення новых крыніц (аўтарытэтных правілаў ці каментарыеў да іх з прыкладамі, падручнікаў, слоўнікаў, карт), дзе ўжывалася б назва Ёшкар/Яшкар у дачыненні да канкрэтнага слова.--Artsiom91 (размовы) 18:35, 10 лютага 2019 (MSK) ВынікДастатковых аргументаў за варыянт "па Фарэнгейце" не прыведзена. Ёсць толькі згадкі пра адпаведнасць/неадпаведнасць прынцыпам беларускай мовы, якія не маюць дастатковага абгрунтавання для ўжывання ў канкрэтна гэтым выпадку. Таксама прыводзіцца як аргумент пісьмо НАН, дзе сказана пра дапушчальнасць варыянтаў "па футболе/па хакеі", але, па-першае, у пісьме НАН гаворыцца аб тым што абодва варыянты фактычная аднолькава дапушчальныя, па-другое, паміж "футбол" і "Фарэнгейт" істотнае адрозненне (адушаўлёнасць і цвёрдасць "т"), што не дае падстаў наўпрост распаўсюдзіць адказ на гэты выпадак. У той жа час на варыянт "451 градус па Фарэнгейту" маюцца аўтарытэтныя крыніцы, як то БелЭн, і няма крыніц на тое што гэты варыянт стаў памылковым ці непажаданым. Варыянт "451 градус Фарэнгейта", які мог бы быць кансэнсусным, на жаль, фактычна ўвогуле не ўжываецца. Таму артыкул пакідаем пад цяперашняй назвай, па меншай меры пакуль не выявяцца новыя абставіны (напрыклад, з’явіцца беларускамоўны пераклад).--Artsiom91 (размовы) 18:12, 10 лютага 2019 (MSK) ВынікНазва "Паўстанне 1863—1864 гадоў" з’яўляецца больш ужывальнай і дастатковай для адназначнай ідэнтыфікацыі, бо іншых паўстанняў невядома. Такі варыянт назвы артыкула будзе пасаваць ужыванню ў назвах іншых артыкулаў і катэгорый, ды і ён уласна больш просты. Правілы наймення артыкулаў не кажуць аб неабходнасці геаграфічнай ідэнтыфікацыі, а толькі аб дастатковасці, пазнавальнасці і адназначнасці (што можа адрознівацца ад прынцыпаў, напрыклад, навуковых выданняў). Таму старонка перанесена.--Artsiom91 (размовы) 17:39, 10 лютага 2019 (MSK)
ВынікСупраць нікога, перанесена.--Artsiom91 (размовы) 13:18, 26 студзеня 2019 (MSK) ВынікБыў створаны артыкул Амстэрдам (востраў, Інданезія), таму ўдакладняць мае сэнс. Перанесена.--Artsiom91 (размовы) 12:49, 26 студзеня 2019 (MSK) ВынікНапісанне Гародня пацверджанна беларускімі энцыклапедычнымі і картаграфічнымі крыніцамі, адпавядае транслітарацыі афіцыйнай назвы з украінскай мовы. Напісанне Гарадня выглядае як абласное. Перанос не здзейснены. --JerzyKundrat (размовы) 00:14, 6 студзеня 2019 (MSK) |
Portal di Ensiklopedia Dunia