Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2025  | Гэта архіў, але размовы, прывязаныя да гэтай архіўнай старонкі, магчыма, не вяліся ў той час. Калі ласка, не змяняйце змест гэтай старонкі. Глядзіце актуальныя размовы, або спіс архіваў. |
Вынік
Перайменававана згодна з ТКП 236-2010, іншых крыніц усё роўна няма. --MocnyDuham (размовы) 12:57, 25 сакавіка 2025 (+03)[адказаць]
Вынік
З большага супольнасць за "профілю". Насамрэч перайменаваць трэба толькі 4 катэгорыі, таму калі нехта захоча аспрэчыць рашэнне, то можа гэта зрабіць лёгка на гэтай старонцы. Ніякіх глабальных зменаў няма. MocnyDuham (размовы) 14:31, 4 мая 2025 (+03)[адказаць]
Вынік
Разумны сэнс падказвае, што за адсутнасцю крыніцаў на беларускай мове назву трэба перадаваць з захаваннем правілаў беларускага правапісу і правільнасці перадачы зыходнага тапоніма. У абмеркаванні склаўся кансэнсус аб перайменаванні. Таксама замест перасылкі "Маун" будзе створана старонка значэнняў. --MocnyDuham (размовы) 12:18, 25 сакавіка 2025 (+03)[адказаць]
Вынік
Як маем беларускі пераклад, адзіны і пагатоў зроблены прафесіянальна, то мусім ім і кіравацца. Пажада паставіць зноскі ў гэтай серыі артыкулаў, паводле чаго напісанне, як мы часта гэта робім з БЭ. --Максім Л. (размовы) 13:55, 13 сакавіка 2025 (+03)[адказаць]

- Намінатар мусіў бы карэктней даць запыты, каб не даводзілася ў працэсе перайменавання разбірацца з неадназначнасцямі. У выпадку з Бестла/Бэстла яшчэ трэба спраўдзіць з БЭ, як там даецца спадарожнік, калі даецца. Калі ён даецца не Бэстла, то ёсць агулам пытанні да ўсіх напісанняў Папакуля. -- Максім Л. (размовы) 14:10, 13 сакавіка 2025 (+03)[адказаць]
Вынік
Як маем беларускі пераклад, адзіны і пагатоў зроблены прафесіянальна, то мусім ім і кіравацца. Пажада паставіць зноскі ў гэтай серыі артыкулаў, паводле чаго напісанне, як мы часта гэта робім з БЭ. --Максім Л. (размовы) 13:55, 13 сакавіка 2025 (+03)[адказаць]
Вынік
Як маем беларускі пераклад, адзіны і пагатоў зроблены прафесіянальна, то мусім ім і кіравацца. Пажада паставіць зноскі ў гэтай серыі артыкулаў, паводле чаго напісанне, як мы часта гэта робім з БЭ. --Максім Л. (размовы) 13:55, 13 сакавіка 2025 (+03)[адказаць]
Вынік
Перанесена пад традыцыйнае беларускае найменне паводле ранейшага абмеркавання. --Максім Л. (размовы) 10:52, 8 сакавіка 2025 (+03)[адказаць]

Перайменавана як уніфікацыя транскрыпцый з нямецкай мовы. --Максім Л. (размовы) 18:17, 8 сакавіка 2025 (+03)[адказаць]
Вынік
Перанесена пад традыцыйнае беларускае найменне паводле ранейшага абмеркавання. --Максім Л. (размовы) 18:00, 7 сакавіка 2025 (+03)[адказаць]

Перанесена пад традыцыйнае беларускае найменне паводле ранейшага абмеркавання. --Максім Л. (размовы) 12:38, 7 сакавіка 2025 (+03)[адказаць]

Перанесена пад напісанне паводле БЭ і ЭГБ, яны для Вікіпедыі прадвызначана правільныя, калі не падлягаюць зменам адпаведна БП-2008. --Максім Л. (размовы) 12:43, 7 сакавіка 2025 (+03)[адказаць]
Вынік
Як маем беларускі пераклад, адзіны і пагатоў зроблены прафесіянальна, то мусім ім і кіравацца. Пажада паставіць зноскі ў гэтай серыі артыкулаў, паводле чаго напісанне, як мы часта гэта робім з БЭ. --Максім Л. (размовы) 18:06, 7 сакавіка 2025 (+03)[адказаць]
Вынік
Як маем беларускі пераклад, адзіны і пагатоў зроблены прафесіянальна, то мусім ім і кіравацца. Пажада паставіць зноскі ў гэтай серыі артыкулаў, паводле чаго напісанне, як мы часта гэта робім з БЭ. --Максім Л. (размовы) 18:07, 7 сакавіка 2025 (+03)[адказаць]
Вынік
Традыцыя амерыканская скарочаных публічных імёнаў, як псеўданімы / творчыя імёны мусім гэта ўлічваць. Перанесена. --Максім Л. (размовы) 21:03, 6 сакавіка 2025 (+03)[адказаць]
Вынік
Перайменавана на Хэль (міфалогія), створана неадназначнасць Хэль. Як маем беларускі пераклад, адзіны і пагатоў зроблены прафесіянальна, то мусім ім і кіравацца. Пажада паставіць зноскі ў гэтай серыі артыкулаў, паводле чаго напісанне, як мы часта гэта робім з БЭ. Трэба агулам вычытаць артыкул, шмат і арфаграфічных, і іншых памылак. --Максім Л. (размовы) 21:11, 6 сакавіка 2025 (+03)[адказаць]
Вынік
Як маем беларускі пераклад, адзіны і пагатоў зроблены прафесіянальна, то мусім ім і кіравацца. Пажада паставіць зноскі ў гэтай серыі артыкулаў, паводле чаго напісанне, як мы часта гэта робім з БЭ. --Максім Л. (размовы) 21:11, 6 сакавіка 2025 (+03)[адказаць]
Вынік
Беларускія крыніцы выкарыстоўваюць "Жослі". Галасоў у падтрымку "Жаслей" выказана не было. Прашу @Maksim L. рэалізаваць вынік. --MocnyDuham (размовы) 20:21, 6 сакавіка 2025 (+03)[адказаць]
Y Зроблена -- Максім Л. (размовы) 20:55, 6 сакавіка 2025 (+03)[адказаць]
Вынік
Кернаў часцей сустракаецца ў беларускамоўных крыніцах (энцыклапедыя і СМІ). Y Зроблена.--MocnyDuham (размовы) 02:20, 5 сакавіка 2025 (+03)[адказаць]
- Перанесена. -- Максім Л. (размовы) 14:38, 5 сакавіка 2025 (+03)[адказаць]
Вынік
Перанесена пад традыцыйнае беларускае найменне паводле ранейшага абмеркавання. --Максім Л. (размовы) 18:09, 7 сакавіка 2025 (+03)[адказаць]
Вынік
Тое самае, што і вынік ніжэй. АК ужываюць «Мерач». Y Зроблена. --MocnyDuham (размовы) 01:59, 5 сакавіка 2025 (+03)[адказаць]
- Перанесена. -- Максім Л. (размовы) 14:38, 5 сакавіка 2025 (+03)[адказаць]
Вынік
ВП:НА: «Назвы артыкулаў грунтуюцца на тым, наколькі беларускамоўныя надзейныя і аўтарытэтныя крыніцы спасылаюцца на тэму артыкула». Y Зроблена. --MocnyDuham (размовы) 01:51, 5 сакавіка 2025 (+03)[адказаць]
- Перанесена. -- Максім Л. (размовы) 14:39, 5 сакавіка 2025 (+03)[адказаць]
Вынік
Тыдзень прайшоў, галасоў супраць няма, кансэнсус ёсць. Y Зроблена --MocnyDuham (размовы) 03:17, 1 сакавіка 2025 (+03)[адказаць]
Вынік
Калі назва зафіксавана ў беларускамоўных крыніцах, то мы павінны выкарыстоўваць менявіта яе. Галасоў супраць няма. Y Зроблена --MocnyDuham (размовы) 03:29, 1 сакавіка 2025 (+03)[адказаць]
Вынік
Мы сустрэліся з сітуацыяй, калі дзве формы сустракаюцца ў беларускамоўных крыніцах рознай аўтарытэтнасці. Я правёў колькасны аналіз гугла, каб паглядзець, якія формы часцей выкарыстоўваюцца ў інтэрнэце (таксама я глядзеў «… мужчыны», бо яно дае больш вынікаў):
Пеніс чалавека |
Чэляс чалавека |
Чэлес чалавека
|
972 |
3 |
10
|
Пеніс мужчыны |
Чэляс мужчыны |
Чэлес Мужчыны
|
2230 |
102 |
248
|
Такім чынам мы бачым вялікую перавагу ў бок «Пеніса». Вымушаны зрабіць вынік, што трэба заставіць бягучую назву артыкула. Не пераймяноўваць. --MocnyDuham (размовы) 21:34, 6 сакавіка 2025 (+03)[адказаць]
- Вынік правільны, але ж вы самі разумееце, што на "аналізе гугла" яго рабіць нельга… Ryčard Humel (размовы) 12:33, 11 красавіка 2025 (+03)[адказаць]
Вынік
Удзельнікі выказалі кансэнсус за перайменаванне. «Рэпрэсіі ў БССР» будзе перасылкай на «Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі» да лепшых часоў (пакуль нехта не зробіць больш агульны артыкул). --MocnyDuham (размовы) 21:57, 6 сакавіка 2025 (+03)[адказаць]
Вынік
Ёсць кансэнсус. Y Зроблена. --MocnyDuham (размовы) 18:48, 23 лютага 2025 (+03)[адказаць]
Вынік
Y Зроблена --JerzyKundrat (размовы) 00:39, 22 лютага 2025 (+03)[адказаць]
Вынік
Y Зроблена --JerzyKundrat (размовы) 00:39, 22 лютага 2025 (+03)[адказаць]
Вынік
Галасоў супраць за месяц не з'явілася. Перайменавана. --MocnyDuham (размовы) 02:39, 25 лютага 2025 (+03)[адказаць]
Вынік
Y Зроблена --JerzyKundrat (размовы) 00:42, 22 лютага 2025 (+03)[адказаць]
Вынік
Перанесена згодна з прамвіламі беларускай мовы. Жазефін пакуль не кранаў, там здэцца лацінізмы могуць быць. --JerzyKundrat (размовы) 17:14, 15 лютага 2025 (+03)[адказаць]
Вынік
ВП:НА: "Назвы артыкулаў павінны быць напісаны ў адзіночным ліку...". Таксама ўніфікацыя. Y Зроблена. --MocnyDuham (размовы) 18:57, 23 лютага 2025 (+03)[адказаць]
Вынік
Перанесена згодна з паданай крыніцай. --JerzyKundrat (размовы) 17:08, 15 лютага 2025 (+03)[адказаць]
Вынік
Удзельнікі маюць кансэнсус за перайменаванне артыкула. Думак супраць не выказана. Y Зроблена. --MocnyDuham (размовы) 19:04, 23 лютага 2025 (+03)[адказаць]
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен.
Назва Вільнюс так і не прыжылася ў беларускай мове, у сувязі з гэтым прапаную Перайменаваць у найбольш ужывальную беларускую назву.
Да 1940 года назва Вільнюс увогуле не існавала ў нашай мове, аднак пасля перадачы Вільні Літве ў савецкіх выданнях пачалі пісаць Вільнюс, хоць нейкага афіцыйнага перайменавання ў беларускай мове не адбылося. Аднак тое тычылася толькі прэсы, бо сфера ўжывання беларускай мовы ў пасляваенны час была абмежавана ў СССР. У мастацкіх кнігах і мемуарах надалей хутчэй за ўсё пераважае Вільня, у эмігранцкіх выданнях надалей існуе толькі Вільня. Што мы маем на сёння: пошук у Гугле ўвогуле не выдаў мне адэкватных сайтаў на запыт «Вільнюс» пры фільтры «толькі па-беларуску» (толькі сайты з прагнозам надвор’я, аўтаматычны пераклад сайту продажу білетаў на аўтобус і г.д., а пераважна дыскусіі ці трэба зваць Вільню Вільнюсам). Абсалютна ўсе папулярныя беларускамоўныя інтэрнэт-выданні пішуць «Вільня», нават catholic.by (выданне Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі). Дзяржаўныя выданні ў Бееларусі ў цяперашні час выкарыстоўваюць беларускую мову вельмі абмежавана, і звычайна гэта пераклад прапаганды з іншых рэсурсаў, але тая ж Звязда таксама ў значнай ступені выкарыстоўвае назву «Вільня» (1, 2, 3). У беларускай Вікіпедыі «Вільнюс» таксама сустракаецца вельмі рэдка, і звычайна проста даводзіцца карыстацца перанакіраваннем. У суседніх польскай і латвійскай мовах таксама выкарыстоўваецца назва Вільня, а беларуская Вікіпедыя загулялася ў дзяржаўную бюракратыю, маўляў існуе нейкае ТКП для перадачы літоўскіх тапонімаў (якім толькі Вікіпедыя і карыстаецца), а таксама такая назва замацавана ў БелЭН (чамусьці гэты стары перадрук савецкай энцыклапедыі лічыцца апошняй інстанцыяй). Для прыкладу, як падобнае рэалізавана ў іншых Вікіпедях — у расійскай Вікіпедыі замацавана назва «Белоруссия», бо гэта традыцыйная назва ў рускай мовы, і афіцыйнасць «Беларуси» нікога не цікавіць. У ангельскай Вікіпедыі выкарыстоўваюцца найбольш распаўсюджаныя напісанні для беларускіх гарадоў (з расійскай мовы Grodno, Mogilev, Vitebsk і г.д.), і нікога не цікавіць Інструкцыя ААН і беларуская Інструкцыя па транслітарацыі. Трэба пачынаць і беларускай Вікіпедыі жыць у рэчаіснасці.--Lš-k. (размовы) 03:04, 16 лістапада 2024 (+03)[адказаць]
Перайменаваць Дадам яшчэ, што праверка ў корпусе паказвае, што ў мастацкіх тэкстах назва Вільнюс амаль поўнасцю абмежавана савецкім перыядам: першае ўжыванне ў 1920-м годзе, апошняе ў 1992-м. Вільня, акрамя савецкіх, сустракаецца таксама ў дарэвалюцыйных і сучасных творах. Пры гэтым колькасна Вільня ў два разы пераважае Вільнюс, нягледзячы на тое, што большая частка твораў у корпусе гэта творы савецкага перыяду. Што тычыцца навуковых публікацый, пошук у электроннай бібліятэцы БДУ выдае 826 вынікаў на запыт Вільня і 177 вынікаў на запыт Вільнюс. Я б не адкідаў кодэксы перадачы тапонімаў як аўтарытэтныя для большасці тапонімаў Літвы, але аўтарытэтнасць той ці іншай крыніцы заўсёды залежыць ад кантэксту, і ў тым ліку ад канкрэтнай назвы, пра якую ідзе гаворка. У дачыненні да Вільні склалася сталая традыцыя ўжывання гэтай назвы ў беларускай мове, што пацвярджаецца літаратурай і СМІ за даволі шырокі гістарычны перыяд, таму неабходнасці перадаваць гэтую назву, грунтуючыся на літоўскім варыянце Vilnius, я не бачу. Да таго ж афіцыйныя інструкцыі па транслітарацыі толькі даюць магчымасць рабіць гэтую транслітарацыю стандартызавана і аднастайна, але не сцвярджаюць неабходнасць рабіць яе ў дачыненні да ўсіх тапонімаў. Рашэнне аб такой неабходнасці кожны аўтар прымае самастойна. --A potato hater (размовы) 08:55, 16 лістапада 2024 (+03)[адказаць]
- У выпадку з бібліятэкай БДУ ў нас будзе скажэнне вынікаў, бо па-беларуску абсалютную большасць артыкулаў пішуць на гістарычным і філалагічным факультэце, менавіта ў гістарычным, а не сучасным кантэксце. Мы таксама пішам, калі гаворка ідзе пра мінулыя стагоддзі, пра Вільню, а не Вільнюс. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:15, 19 лістапада 2024 (+03)[адказаць]
Каментарый. Запыты ў Яндэксе па розных напісаннях (па месяцах за 2024): Вільнюс — 36-48-48-32-52-38-37-35-15-30, Вільня — 147-130-125-110-106-62-68-54-57-91. Варыянт «Вільня» шукаюць у разы часцей.
- Наша Ніва: Вільнюс згадваецца за год усяго 9 разоў (пры гэтым адзін раз як назва рэстарана ў Мінску і некалькі разоў як дакладная перадача беларусафобскіх надпісаў) Вільня згадваецца 130 разоў.
- Еўрарадыё: Вільнюс згадваецца за год усяго 6 разоў, Вільня згадваецца 24 разы.
- Белсат: Вільнюс — 5 разоў, Вільня — 60 разоў
- Reformby.org (няма магчымасці сартавання артыкулаў па часе ў пошуку).
- Радыё Свабода. Вільнюс згадваецца за год 4 разы, Вільня — 129 разоў.
- Радыё Рацыя: Вільнюс — 8 разоў, Вільня — вельмі шмат, мабыць некалькі соцень, мне не хапіла цярпення дагартаць нават да мая 2024
- БелТА: Вільнюс згадваецца за год 24 разы, Вільня — 1 раз.
- Звязда, Вільнюс згадваецца за год 23 разы (каля паловы публікацый пра ДСВ), Вільня — 9 разоў --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:49, 19 лістапада 2024 (+03)[адказаць]
Гэта мела б сэнс для цэлага шарагу гарадоў і мястэчак Віленшчыны, інакш белую варону атрымаем пасярод літуанізаванага масіву. --JerzyKundrat (размовы) 22:06, 19 лістапада 2024 (+03)[адказаць]
- У нас няма па многіх выпадках надзейных крыніц для беларускага напісання - ніхто ніколі гэтым не займаўся з беларускіх навукоўцаў. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:10, 19 лістапада 2024 (+03)[адказаць]
- Надзейных беларускамоўных крыніц шмат, калі больш крыніцам давяраць, між сабой іх супастаўляць, а не даходзіць да абсурду ў пошуках "надзейнасці". --JerzyKundrat (размовы) 22:15, 19 лістапада 2024 (+03)[адказаць]
- На Вільню, Трокі і Салечнікі крыніца не вельмі патрэбная. Але шмат дзе ёсць пытанні націскаў, асаблівасцей беларускай мовы (Цверач ці Тверач), ці пытанне наколькі можна назву 16 стагоддзя нацягнуць на сучаснасць. ЭВКЛ не ахоплівае ўвесь масіў тапанімікі і ў некаторых месцах супярэчыць як іншым крыніцам, так і самой сябе. Тое ж самае з Атласам. А галоўнае пытанне - а як акрэсліць межы рэгіёна, дзе беларускія традыцыйныя назвы будуць пераважаць над транслітарацыяй з літоўскай? З Вільняй як бы плюс мінус усё зразумела, а далей цёмны лес з пытанняў. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:11, 19 лістапада 2024 (+03)[адказаць]
- Вільня, Трокі і Салечнікі могуць быць у першай тройцы кандыдатаў, далей паступова іншыя пацдягнуцца. З Салечнікамі Эйшышкі і Дзевянішкі было б лагічна згрупаваць. Ну неяк так, крок за крокам. На спрэчных рэчах яўна спатыкнемся, абмяркуем і вырашым. А там зоймемся Усходняй Беласточчынай і Севршчынай з Латгаліяй. --JerzyKundrat (размовы) 23:54, 19 лістапада 2024 (+03)[адказаць]
- Гэта лагічна. Але варта пачаць з найбольш надзейнага тапоніма. Потым можна сабраць найбольш беларускія, і пераназваць іх групай. Тыя ж Сланечнікі, Друскенікі, Коўна могуць ісці першым шэрагам. З Вільняй тут справа ў праверцы, ці ёсць кансэнсус наконт найбольш простых назваў. Lš-k. (размовы) 00:57, 21 лістапада 2024 (+03)[адказаць]
- Перанёс пад беларускія назвы Свянцяны, Дукшты, Гадуцішкі, Зулаў, Каркажышкі, Новыя Свянцяны, Падброддзе, Рачкішкі. З большага яны ёсць напр. на карце Заходняй Беларусі ў БелЭн т. 7, с. 21. Але ж прэтэнзіі прыймаюцца. --JerzyKundrat (размовы) 16:14, 1 снежня 2024 (+03)[адказаць]
- Навошта вы гэта робіце да кансэнсусу па пытанні? Акрамя кансэнсусу нам варта праставіць зноскі на ўсе варыянты напісання (адкуль мы што ўзялі) і каментары з тлумачэннем, чаму цяпер парадак назваў менавіта такі, а не іншы. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 00:28, 5 снежня 2024 (+03)[адказаць]
- прэтэнзіі прыймаюцца, праўкі кожнага рэдактара можа адмяніць любы іншы рэдактар, але памятайма пра Вікіпедыя:Правіла трох адкатаў. --JerzyKundrat (размовы) 00:32, 5 снежня 2024 (+03)[адказаць]
Перайменаваць, у ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову», шкада, ён зараз нідзе не даступны анлайн, напісана, што транслітарацыя літоўскіх варыянтаў не мусіць падмяняць традыцыйныя беларускія назвы. Гэта размывае сэнс самога гэтага дакумента, але так напісана. Амаль для ўсіх паселішч у Літве ёсць традыцыйныя беларускія назвы, якіх зараз мы можам пэўна і не ведаць. --Максім Л. (размовы) 23:06, 4 снежня 2024 (+03)[адказаць]
Замест папярэдняга выніку
Пытанне яўна вырвалася за межы адной назвы. Не падтрымліваю фальстарт да ўсталявання дэталяў: чаму, па якіх крыніцах, у якіх межах і якім чынам мы будзем вяртаць беларускія назвы ў Літве. Як толькі скончацца не вельмі падрабязныя карты ў БЭ, ЭВКЛ і іншых беларускіх энцыклапедыях, дзе напісанне нярэдка розніцца, мы ўпрэмся ў сцяну нявызначанасці. Будуць паралельна існаваць артыкулы пра вёскі з традыцыйнымі беларускімі назвамі і пра вёскі з транслітам з літоўскай, што стварае хаос. Гэтая праца мусіць быць праведзена больш метадычна і грунтоўна. Па-першае, трэба акрэсліць рэгіён, я б пакуль абмежаваўся Віленскім краем, які добра асвоены беларусамі за стагоддзі, па Жамойці ж мы маем назвы па-беларуску толькі для ключавых паселішчаў, а з Клайпедскім краем невядома што рабіць - ён ніколі не ўваходзіў у ВКЛ, а нямецкія назвы былі заменены на літоўскія пры далучэнні да Літвы. Па-другое, за літоўскім часам некаторыя геаграфічныя назвы ў Літве былі зменены, а таму нашы традыцыйныя назвы проста будуць адарваныя ад рэальнасці. У першую чаргу гаворка ідзе пра вуліцы, якія пераймяноўваліся рускімі, літоўцамі, палякамі, пасля саветамі і цяпер ізноў літоўцамі. Так, напрыклад, вуліца каля Вострай брамы сёння называецца Lapų gatvė (Лісцевая), але гістарычна яна была вуліцай Св. Нікадзіма/Нікадэма (sw.Nikodema) - вяртаць ёй неіснуючую назву ці даслоўна перакладаць літоўскую бачыцца немэтазгодным. Так што ў гэтай справе шмат акалічнасцей, якія нам трэба ўлічыць і, можа быць, унесці нейкім асобным абзацам у ВП:Найменне артыкулаў. У перанесеных артыкулах, як я пісаў раней, трэба ставіць зноскі на ўсе варыянты напісання (адкуль мы што ўзялі, канкрэтную карту ў БЭ) і каментары з тлумачэннем, чаму цяпер парадак назваў менавіта такі, а не іншы. Для такіх каментароў было б варта мець нейкую старонку з аформленым кансэнсусам, каб кожны мог прачытаць высновы супольнасці па пытанні. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 01:05, 5 снежня 2024 (+03)[адказаць]
- І не забывайце, што яшчэ ёсць назвы прыродных аб'ектаў. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 01:13, 5 снежня 2024 (+03)[адказаць]
- Вельмі ўважліва прачытаў, і нават перачытаў, аргументы. Шчыра прызнацца, я так і не зразумеў, з чаго мы тут усё вырашылі, што сучасная назва геаграфічнага аб'екта стаіць на пруступку ніжэй, чым гістарычная напісаная ў крыніцах (БЭ, ЭВКЛ ці Вялікі гістарычны атлас) для адлюстравання гістарычнай эпохі, а не нейкай традыцыі. Спадар Максім спасылаецца на ТКП. Але, адна справа калі мы спасылаемся на ТКП для перадачы назвы з замежнай мовы на беларускую, іншая, калі мы пачынаем выкарыстоўваць ТКП, ці гістарычныя карты, для перайменавання геаграфічных аб'ектаў пад сваю беларускацэнтрычнасць. Калі я правільна памятаю, Вікіпедыя — гэта энцыклапедыя на мове, а не на традыцыях, фальклоры і г.д. А як спадарства збіраецца далей выбіраць якая назва больш традыцыйная, калі ў крыніцах іх некалькі? Напрыклад горад суседзяў летувісаў — Даўгаўпілс. Для аднаго прамежка часу гэта Дзвінск, для іншага Дынабург. І у крыніцах мы сустрэнем, як Дынабург, так і Дзвінск (гл. Вялікі гістарычны атлас)? А гэта ў 20-30-я гады адзін з цэнтраў беларусаў у краінах Балтыі. Будзем галасаваць, якая назва больш традыцыйная?) Я не супраць, каб Вільнюс, стаў Вільняй, але пакуль вось такія разважанні. UPD: як і з назвай Заходняя Дзвіна. Сп. Уладзіслаў і спадар Lš-k. заявілі, што гэта толькі савецкая назва тапоніма. Але я знайшоў толькі праз Google, каля 10 мапаў першай паловы XIX стагоддзя з назвай «р. Зап. Двина».--J-ka Zaprudnik 02:49, 5 снежня 2024 (+03)[адказаць]
- @J-ka Zaprudnik, тут такая справа, што ў беларускай рэчаіснасць іншых назваў апроч як традыцыйных да 1940-х гадоў не існавала, потым гэта савецка-рускія ўплывы, як Заходняя Дзвіна або Заходні Буг. Палякі напрыклад савецка-рускім уплывам не паддаліся і ў польскай якраз захаваліся менавіта беларускія традыцыйная назвы, у пэўнай адаптацыі. А ў БССР немагчыма было не паддацца. Гэта ўсё не навіна, а вяртанне да спрадвечнай практыкі пасля ўмоўнага перапынку ў некалькі дзясяткаў гадоў. Таму ў ТКП так і напісана, толькі, магчыма, складальнікі не дужа ўяўлялі аб'ём корпусу традыцыйных назваў. Такім чынам, ТКП толькі для назваў новых аб'ектаў, умоўна, якія не існавалі да 1918 гадоў. Літоўскае гучанне, паводле ТКП, не будзе лішнім як даведкавая інфармацыя. Шмат гадоў пра гэта кажу. Максім Л. (размовы) 22:49, 5 снежня 2024 (+03)[адказаць]
- @Максім, па-першае, што ёсць «традыцыйная назва»? па-другое, дзе гэтую традыцыйнасць можна ўбачыць? У сучасных гістарычных энцыклапедыях і картах?--J-ka Zaprudnik 03:12, 10 снежня 2024 (+03)[адказаць]
- Традыцыйная назва — гэта назва, якая склалася ў мове без уліку нарматыўных і заканадаўчых норм другой паловы 20 стагоддзя. Гэта такія назвы як Лондан, Рым, Венецыя, Афіны і да т.п. Чаму вы думаеце, што для далёкіх краін у нас могуць быць свае назвы, а суседнія мы мусім транслітараваць з чужой мовы? А што вы маеце на ўвазе пад «сучаснымі» энцыклапедыямі і картамі? Энцыклапедыі і карты, выдадзеныя 30 гадоў таму (БелЭН, Энцыклапедыя гісторыі Беларусі і да т.п.) — такія ж «сучасныя», як і працы 1920-х гадоў. Паводле ранейшых абмеркаванняў я бачу, што вам карціць каб было як у расійскай, але ж беларуская — асобная мова і асобная традыцыя. Lš-k. (размовы) 18:34, 11 снежня 2024 (+03)[адказаць]
- Спадар Lš-k., гэта Вы хаціце з мяне зрабіць штурхача нейкай прарасейскасці ў беларускім праекце. А я хачу пачуць выразную і абгрунтаваную аргументацыю тых, хто за гэты падыход. А не тое, што ў вас атрымалася з Заходняй Дзвіной, дзе ўсё паверылі на слова, што такой назвы не было да савецкіх часоў. А там праз карту XIX стагоддзя «р. Зап. Двина».--J-ka Zaprudnik 15:23, 12 снежня 2024 (+03)[адказаць]
- р. Зап. Двина ніяк не тычыцца беларускай мовы. І дзе там праз карту? Карты з Двіной былі прыведзены. Аргументаў наконт традыцыйных назваў на Літве тут напісана ўжо процьма, але супраць пакуль нічога грунтоўнага напісана не было, апроч таго што так ёсць у нейкіх 30-гадовых выданнях. Lš-k. (размовы) 22:54, 12 снежня 2024 (+03)[адказаць]
- @J-ka Zaprudnik, традыцыйная -- тая, што была з неакрэсленага часу сярэднявечча, недзе з 11-14 стст., да навязвання савецкіх літуанізаваных форм у 1940-1950-я гады. Убачыць, часткова ў Вялікіх гістарычных атласах, для тых, што там не знойдуцца можна выпрацаваць два падыходы 1) праз ТКП з сучасных літоўскіх назваў (якія ў кожны разе мусяць падавацца як альтэрнатыўная назва ў артыкуле); 2) праз Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich (а таксама старыя і перадваенныя польскія карты), які якраз дае беларускія традыцыйныя назвы ў польскай адаптацыя (не праз дарэвалюцыйныя расійскія, бо яны русіфікавалі "польскія" назвы і там вялікія скажэнні ў выніку). -- Максім Л. (размовы) 22:06, 11 снежня 2024 (+03)[адказаць]
- Ок. Чаму тады пачалі з літоўцаў? Можа трэба пачынаць з сябе (Ігумен і інш.), ці Вяліж, а не Веліж у Расіі?--J-ka Zaprudnik 15:35, 12 снежня 2024 (+03)[адказаць]
- Ігумен быў афіцыйна перайменаваны па-беларуску ў Чэрвень. А Вільню ніхто ніколі не пераймяноўваў. Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:22, 12 снежня 2024 (+03)[адказаць]
- Наконт Вяліж — трэба паглядзець, магчыма трэба выставіць на перайменаванне. Наконт Ігумена, Мінска — яны былі пераназваны афіцыйна ў беларускай мове, тут будзем разыходзіцца з рэчаіснасцю і афіцыйнымі дакументамі па-беларуску. Lš-k. (размовы) 22:57, 12 снежня 2024 (+03)[адказаць]
- Ніхто не казаў, што назва Заходняя Дзвіна толькі савецкая, але яна замацавалася менавіта за савецкім часам, у Расейскай імперыі толькі з часам пачалі пісаць гэтае «Западная», але паралельна і без яе. Што да Дзвінску, дык ужо тут дакладна складанасці няма, трэба выкарыстоўваць назву за часамі сучаснай беларускай мовы, але не нейкую з часоў сівой даўніны. Lš-k. (размовы) 17:10, 9 снежня 2024 (+03)[адказаць]
- Прапаную пераназваць найперш гарады Літвы, у іх ёсць традыцыйныя беларускія назвы, якія звычайна маюць мала варыяцыйнасці, бальшыня з іх замацавана на старонках Гістарычнага атласа па 20 стагоддзі, на картах БЭ.
- Пры перайменаванні населеных пунктаў выкарыстоўваць менавіта апошнія варыянты назваў, якія бытавалі ў 20 стагоддзі, для гэтага падыдуць крыніцы з прэсы 20 стагоддзя (шукаем назвы праз пошук Гугла на Палічцы) і дакументаў. Заўсёды пакідаем у прэамбуле варыянт і з літоўскай назвай як варыяцыйны, беларускія варыянты таксама варта прапісваць, каб не пайшло да ўласных даследаванняў — заўсёды ставім крыніцу. Калі не знаходзіцца канкрэтна беларускай крыніцы — можна глядзець расейскія даведнікі (той жа «Виленская губернія: Полный списокъ населенныхъ мѣстъ со статистическими данными о каждомъ поселеніи, составленный по оффиціальнымъ свѣдѣниямъ», 1905), а таксама польскія (кшталту Слоўніка геаграфічнага, у ім часам прапісвалася назва і на мясцовай мове).
- Адміністрацыйныя адзінкі прапаную пакідаць у транслітараваным выглядзе. Гідронімы можна пераназываць, калі ёсць крыніцы.
- Вуліцы і іншыя дробныя аб’екты не чапаем, але можна прапісваць беларускія назвы ў прэамбулу.
- З вёскамі запраўды, лепей пачаць з Віленшчыны, а там глядзець як пойдзе. Lš-k. (размовы) 17:24, 9 снежня 2024 (+03)[адказаць]
У гэтым і да яго падобных выпадках, на мой погляд, трэба памятаць пра АК, не скаціцца да ўласнага даследавання і не згубіць межаў разумнага.--VladimirZhV (размовы) 18:03, 5 снежня 2024 (+03)[адказаць]
Вынік
Агульны кансэнсус супольнасці Беларускай Вікіпедыі сходзіцца на тым, што варыянт Вільня пераважае ў беларускай мове ва ўсіх сферах ужывання, ад мастацкай літаратуры да сучасныя буйных медыя, а таксама ў паўсядзённай мове носьбітаў беларускай мовы. Пры гэтым горад, які ў беларускай традыцыі вядомы як Вільня, ніколі афіцыйна не пераймяноўваўся па-беларуску, бо беларуская мова не была дзяржаўнай ў Літоўскай Рэспубліцы, што адрознівае сітуацыю ад шматлікіх савецкіх перайменаванняў тапонімаў унутры БССР.
Зыходзячы з гэтага прынята рашэнне перайменаваць артыкул Вільнюс у Вільня, захаваўшы пры гэтым у тэксце транслітарацыю назвы горада з літоўскай мовы, як цалкам легітымны варыянт. Рашэнне проста фіксуе існую моўную норму, а не навязвае яе. Калі моўная норма зменіцца, рашэнне можа быць перагледжана. Рашэнне таксама не ўнікальнае, у якасці асноўных традыцыйныя назвы горада выкарыстоўваюцца ў мовах найбліжэйшых народаў: у польскай (і адпаведна Польскай Вікіпедыі — Wilno), латышскай (Viļņa), латгальскай (Viļne), русінскай (Вільно), кашубскай (Wilno) мовах, а таксама ў больш далёкіх еўрапейскіх мовах — іспанскай (Vilna), славенскай (Vilna), арагонскай (Vilna) і нават венецкай (Vilna) мовах. У літоўскай мове (і адпаведна Літоўскай Вікіпедыі) таксама выкарыстоўваюць свае традацыйныя назвы для многіх паселішчаў на тэрыторыі Беларусі, напрыклад, Gardinas (Гродна), Vija (Іўе), Smurgainys (Смаргонь), Ašiuža (Гожа) і г.д. , а не транслітарацыю з беларускай мовы.
Вытворныя геаграфічныя назвы мусяць таксама ўтварацца ад традыцыйнага беларускага напісання (Віленскі павет), каб захаваць аднастайнасць. Але ў тэксце варта падаваць і варыянт, які быў утвораны ад літоўскага напісання горада. Ва ўласных назвах негеаграфічных аб'ектаў, якія змяшчаюць назву горада ці вытворны ад яе прыметнік, могуць быць адступленні, калі гэта неабходна.
Гэтае рашэнне тычыцца толькі сталіцы Літоўскай Рэспублікі. Але паколькі ў час абмеркавання была выказана слушная заўвага, што тую ж логіку можна прымяніць і да іншых населеных пунктаў па-за межамі Беларусі, рэкамендуецца сфарміраваць прапанову аб унясенні ў Вікіпедыя:Найменне артыкулаў ўдакладненняў датычна тапанімікі Літоўскай Рэспублікі. Відавочна, што аўтарытэтныя крыніцы ў гэтым пытанні, метадалогія і межы прымянення правілаў перадачы тапонімаў (напрыклад, пытанне тапанімікі Клайпедскага края) мусяць быць вызначаны ў выніку дадатковага абмеркавання. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:39, 11 студзеня 2025 (+03)[адказаць]
- А існуе нейкае правіла наймення артыкулаў пра населеныя пункты Літвы, што цяпер з гэтага трэба зрабіць чарговае абмеркаванне? Ці раней проста заляпілі трансліт, бо так у расійскай Вікіпедыі, а цяпер з гэтай лухтой трэба разбірацца.
- Што да назваў, то амаль усе буйныя населеныя пункты маюць замацаваную беларускую назву (гл. артыкулы пра гарады). Ёсць некалькі гарадоў, якія былі заснаваны за часамі незалежнасці Літвы, то там трэба пакідаць літоўскую транслітарацыю. Гарады Мемельскага краю таксама пераважна маюць замацаваныя беларускія назвы, апроч некаторых (кшталту Шылуце, Смалінінкай), дзе пераважалі нямецкія назвы і адбылося фактычна перайменаванне. Lš-k. (размовы) 21:11, 11 студзеня 2025 (+03)[адказаць]
- Цалкам згодны, варта пашырыць правіла на ўсе назвы ў Літве, як гэта і абмяркоўвалася, нават калі ў гэтым ёсць пакуль нейкія лакуны і недахопы. У працэсе сфармуюцца выключэнні, які можа сістэматызуем і апішам па факце. Максім Л. (размовы) 13:26, 12 студзеня 2025 (+03)[адказаць]
- Ніякіх лакун для старых гарадоў і мястэчак няма. Можа быць праблема толькі з вёскамі — іх проста трэба паступова глядзець з крыніцамі. Lš-k. (размовы) 18:29, 12 студзеня 2025 (+03)[адказаць]
- Цудоўна звязаны вынік!.. Эпахальны — як аказалася (і акажацца яшчэ) для БелВП! Ryčard Humel (размовы) 13:05, 11 красавіка 2025 (+03)[адказаць]
Трэба ботаў тэрмінова клікаць, каб віленскія катэгорыі пераназваць. --JerzyKundrat (размовы) 13:40, 12 студзеня 2025 (+03)[адказаць]
- Якіх ботаў? Lš-k. (размовы) 18:38, 16 студзеня 2025 (+03)[адказаць]
- Відавочна, што не дзіравых, з левай нагі. --JerzyKundrat (размовы) 20:32, 16 студзеня 2025 (+03)[адказаць]
|