Вікіпедыя:Гаджэты/Вікіфікатар«Вікіфіка́тар» — гэта адмысловы сцэнарый JavaScript, яго код знаходзіцца на старонцы MediaWiki:Gadget-wikificator.js, які апрацоўвае вылучаны тэкст у акне рэдагавання артыкула згодна пэўным правілам вікіразметкі і беларускай тыпаграфікі. Каб скарыстацца Вікіфікатарам, трэба націснуць кнопку Вікіфікатара на панэлі рэдагавання, як паказана на здымку: Калі ў акне рэдагавання нічога не вылучана, Вікіфікатар апрацуе ўвесь тэкст. Паведамленні пра памылкі і пажаданні па паляпшэнні варта дадаваць на старонку Размовы пра Вікіпедыю:Гаджэты/Вікіфікатар Апісанне работыТэкст, які не апрацоўваеццаУ самым пачатку з апрацоўкі выключаюцца:
ЗаменыДля спрашчэння пераносу артыкулаў выконваюцца замены:
Пэўныя HTML-тэгі замяняюцца на аналагі вікіразметкі:
Пэўныя HTML-сутнасці і словы замяняюцца на знакі Юнікоду:
Адзіночны машынапісны апостраф Злучок, мінус і працяжнікВікіфікатар замяняе на мінус (−):
Пасля апрацоўкі мінусаў Вікіфікатар замяняе на доўгі працяжнік (—):
Звярніце ўвагу, што злучок, паабапал якога проста стаяць лікі, не апрацоўваецца Вікіфікатарам. Гэта зроблена адмыслова, каб пазбегнуць шматзначнасці: «Калі Васю было недзе 3—4 гады [патрэбны працяжнік], ён меркаваў, што іншыя дзеці ў ягоным узроставым перыядзе 3—4 гады [патрэбны працяжнік] не здолеюць зразумець, што 3−4=−1 [патрэбныя мінусы]». ДвукоссіВікіфікатар спачатку ператварае ўсе расстаўленыя двукоссі ( Апрацоўка прагалаўВыдаляюцца лішнія прагалы:
Дадаюцца прапушчаныя прагалы:
Для падвышэння чытэльнасці вікіразметкі таксама дадаюцца прапушчаныя прагалы пасля знакаў Устаўка непарыўных прагалаўНепарыўны юнікодавы прагал Асноўная праблема з непарыўнымі прагаламі палягае ў браўзеры Firefox вэрсій 1.х і 2.х пры рэдагаванні тэксту аўтаматычна замяняе непарыўныя прагалы на звычайныя (гл. m:Firefox bugs affecting MediaWiki#Fixed bugs, not yet released). Гэта праблема вырашаная ў тэставых версіях Firefox 3 [1]. У выніку дадавання непарыўных прагалаў Вікіфікатарам і наступнае выдаленне іх пры рэдагаванні ў Firefox вядзе да таго, што ў абодвух выпадках атрымліваюцца вельмі вялікія адрозненні ў зменах. Як вынік гэтага, Вікіфікатар выкарыстоўвае нябачны непарыўны прагал толькі ў цотных прасторах назваў, апроч прасторы назваў «Вікіпедыя:» (то бок толькі ў тых прасторах, дзе не вядуцца абмеркаванні). Непарыўны прагал ставіцца:
Апрацоўка скарачэнняў
ГрадусыВікіфікатар расстаўляе прапушчаныя знакі градуса, напрыклад:
Пры гэтым перад знакам градусу ставіцца непарыўны прабел. Паведамленне ВікіфікатараПаведамленне Вікіфікатара паказваюцца на англійскай мове з-за магчымых праблемаў адлюстравання кірыліцы ў дыялогавых вокнаў старых браўзераў. Wikificator cannot work in your browser(У вашым браўзеры Вікіфікатар працаваць ня можа). Азначае, што ваш браўзер не падтрымлівае на дастатковым узроўні рэгулярныя выразы. Выкарыстоўвайце іншы браўзер. Wikificator will process ALL text on this page. Continue?(Вікіфікатар апрацуе ўвесь тэкст. Працягнуць?). Азначае, што рэалізацыя «JavaScript» у вашым браўзеры не дазваляе апрацаваць толькі вылучаны фрагмент. Націсніце «OK», каб дазволіць Вікіфікатару апрацаваць увесь тэкст. Wikifikator doesn’t work on discussion pages(Вікіфікатар не апрацоўвае старонкі размоў).
СумяшчальнасцьКалі вы выкарыстоўваеце браўзер, якога няма ў спісе, то, калі ласка, пратэстуйце ў ім работу Вікіфікатара і дадайце яго ў спіс. Браўзеры, у якіх Вікіфікатар працуе
Браўзеры, у якіх Вікіфікатар не працуе
Вядомыя праблемы
Калі Вікіфікатар псуе тэкстПры памылках у апрацоўцы тэксту варта паведаміць пра гэта на старонцы размоў. Не забудзьцеся пазначыць канкрэтны пачатковы тэкст, тое, у што ён ператвараецца, якім насамрэч мусіць быць вынік, а таксама назву і версію свайго браўзера. Калі мае месца рэдкае выключэнне з правілаў апрацоўкі Вікіфікатара, якое немагчыма альбо вельмі складана выправіць (напрыклад, цытата аўтарскага тэксту), варта ўзяць праблемны кавалак тэксту ў тэгі Тэхнічныя заўвагіСкрыпт Вікіфікатара знаходзіцца ў прасторы назваў «MediaWiki:», таму толькі адміністратары праекту могуць змяніць скрыпт Вікіфікатара на старонцы MediaWiki:Gadget-wikificator.js. Усе пажаданні па паляпшэнні Вікіфікатара, а таксама паведамленні пра знойдзеныя ў ім памылкі пакідайце, калі ласка, на старонцы размоў. Гл. таксамаСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia