refToolbar — гаджэт для спрашчэння дадавання зносак, якія спасылаюцца на шаблоны {{cite web}}, {{cite news}}, {{кніга}} і {{артыкул}}.
Ужыванне
Гаджэт дадае меню «Спасылкі на крыніцы» (у старой панэлі інструментаў кнопку ) над акном рэдагавання. Пры націсканні прапанаваны выбар з шаблонаў, дадаванне найменных зносак і пошук памылак. Калі выбраць шаблон, з’явіцца форма з палямі, адпаведнымі параметрам шаблона. Шаблоны, дадаваныя праз гаджэт, ужо ўключаны тэгі <ref>. У дадаваных шаблонах {{cite web}} і {{cite news}} ужо будзе поле «дата праверкі» (адпаведнае параметру accessdate), з запоўненай бягучай датай паводле UTC. Для дадавання шаблона ў тэкст старонкі трэба націснуць кнопку «Дадаць» пад формай.
Кнопка «Найменныя зноскі» адкрые панэль для дадавання зносак, якія ўжо ужыты ў рэдагаваным тэксце. Найменні гэтых зносак выбіраюцца з выпадальнага меню.
Каб уключыць гаджэт, выберыце яго ў сваіх настройках: Гаджэты → Праўка → Ужыць refToolbar для прасцейшага дадавання шаблонаў крыніц і зносак. Таксама для ўключэння можна скарыстацца кнопкай ніжэй.