Вікіпедыя:Запыты па статус адміністратара/2013—2022
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен.
Mienski, вельмі даўно неактыўны, але з найстарэйшых удзельнікаў і быў адным з першых адміністратараў. Стала жыве па-за Беларуссю. Прапаную надаць Mienski правы oversight (схавальніка) і апцыянальна адміністратара (пры тэхнічнай патрэбе надаць, без патрэбы — не). Правы астатніх адміністратараў не зменяцца. Галасаванне прапаную пачаць адразу і скончыць а 24:00 7 красавіка. Галасаванне па запыце для Wizardist ніжэй аднаўляю. Згоду ад Mienski атрымаў, фармальна ён выкажа яе ніжэй. --Максім Л. (размовы) 20:26, 31 сакавіка 2022 (+03)[адказаць] За
СупрацьКаментарыіТак, вядома, я згодны на новую ролю для гэтага акаўнта. Знаходжуся не ў сферы дзеяння КДБ-ФСБ і не планую вяртацца. Акаўнт будзе ў фізічнай бяспецы. --Mienski (размовы) 19:58, 2 красавіка 2022 (+03)[адказаць] ВынікАтрымана 33 сапраўдныя галасы, з іх «за» — 33, «супраць» — 0. Наданне правоў схавальніка і апцыянальна адміністратара ўхвалена. --Максім Л. (размовы) 10:17, 8 красавіка 2022 (+03)[адказаць]
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Прапаную надаць дадатковыя правы oversight адміністратару Wizardist. Правы даюць магчымасць выдаляць з гісторыі старонак імёны ўдзельнікаў і іншае, надзейней за магчымае цяпер. Удзельнік стала знаходзіцца па-за Беларуссю, вы самі ўсё разумееце. Правы астатніх адміністратараў не зменяцца.
За
СупрацьКаментарыі
ВынікПрынамсі прыпыню працэс. Шкада, паводле правілаў, трэба мінімум 2 удзельнікі з такімі правамі, ні ў якім разе не меней, а пакуль не можам гэтага забяспечыць. Паспяшаўся, не ўважліва чытаў правілы, перапрашаю за турботы. Ёсць і добрая навіна, да пытання падключацца ўдзельнікі з такімі правамі з Метавікі і прынамсі ў асноўным яно будзе вырашана. --Максім Л. (размовы) 21:32, 28 сакавіка 2022 (+03)[адказаць]
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Прапаную ўдзельніка на атрыманне сцяга адміністратара. Працуе ў праекце з 2010 года, рэгулярна з 2014 года, з той жа пары мае сцяг аўтадаглядчыка, з 2019 года сцяг даглядчыка. Рэгулярна праяўляе актыўнасць, не быў заўважаны ў канфліктах, кіруецца правіламі вікіпедыі, уважлівы да тэхнічных момантаў. Асабліва б хацелася адзначыць метапедычную дзейнасць удзельніка па арганізацыі праектаў і конкурсаў, у чым, на мой погляд, не хапае актыўнасці існых адміністратараў; сцяг будзе патрэбны ўдзельніку для стварэння абвестак, спросціць арганізацыю праектаў.
За
СупрацьЗаўвагі і пытанніСпадар DobryBrat, якую дзялку адмінскай працы Вы гатовы ўзяць на сябе адразу па набыцці статуса адміна? --JerzyKundrat (размовы) 10:22, 13 сакавіка 2022 (+03)[адказаць]
ВынікАгулам пададзена 9 галасоў, «За» — 9 (100 %) галасоў, «Супраць» — 0 (0 %) галасоў. Пры неабходных для абрання 2/3, прапанаваная кандыдатура ўхвалена.--Artsiom91 (размовы) 21:30, 24 сакавіка 2022 (+03)[адказаць]
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Добры дзень! Я адміністратар пляцоўкі вікіслоўнік і викицитатника. Мне патрабуецца сцяг адміністратара для рэдагавання ў раздзеле mediawiki, т. к. асобнага сцяга для гэтай задачы няма. Я прашу выдаць мне сцяг тэрмінам на 3 месяцы. Яго выкарыстанне — толькі тэхнічнае. Гатовы накласці на сябе добраахвотныя абмежаванні, калі спатрэбіцца. На гэтай пасадзе я аднаўлю састарэлыя стылі, дадам новыя гаджэты. --OlegCinema (размовы) 03:53, 4 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць] ПадтрымкаПярэчанніУ нас ёсць шэраг патрабаванняў да кандыдатаў: 500 правак у асноўнай прасторы (чаго зусім няма), веданне беларускай мовы (што таксама выклікае пытанні), ды і ўвогуле кандыдада ў адміністратары павінен прапанаваць нехта іншы. Але нават без гэтага: гляджу Ваш уклад у Вікіслоўніку і ў Вікіцытатніку. Там ніякай дзейнасці па аднаўленні стыляў і даданні гаджэтаў (па меншай меры паспяховых) не бачна. Думаю, Вам варта спачатку яўна прадэманстраваць свае дасягненні ў іншых праектах, тады можна будзе разглядаць заяўку тут.--Artsiom91 (размовы) 10:29, 4 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]
ВынікХорошо, согласен. Правилам я не соответствую. Буду заниматься без флага, надеюсь администраторы будут помогать в редактировании защищённых страниц. Снимаю OlegCinema (размовы) 11:33, 4 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць] Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Выстаўляю кандыдата на статус адміністратара. Выбары пачнуцца 17-га красавіка ў 8 гадзін раніцы і скончацца 1-га мая ў 8 гадзін раніцы. --JerzyKundrat (размовы) 11:06, 13 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
За
Супраць
Заўвагі і пытанні
ВынікКворум (5 галасоў) ёсць. Агулам пададзена 13 галасоў правамоцных выбаршчыкаў, у т.л. "за" - 12 галасоў (92,3%), "супраць" - 1 голас (7,7%). Такім чынам, Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Выстаўляю кандыдата на статус адміністратара. Выбары пачнуцца 6-га красавіка ў 8 гадзін раніцы і скончацца 20-га красавіка ў 8 гадзін раніцы.--Хамелка/ разм. 10:00, 5 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]
За
Супраць
Заўвагі
ВынікКворум (5 галасоў) ёсць. Агулам пададзена 7 галасоў правамоцных выбаршчыкаў, у т.л. "за" - 6 галасоў (86%), "супраць" - 1 голас (14%). Такім чынам, Belarus2578 атрымаў болей за 2/3 галасоў, т.б. кандыдатура ўхвалена. Сцяг выдаў. --Максім Л. (размовы) 11:23, 2 мая 2016 (MSK)[адказаць] Пазбаўленне правоў адміністратара Artificial123Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Прапаную зняць статут адміністратара з Artificial123. Удзельнік Artificial123 не адпавядае ўсім патрабаванням! Artificial123 займаецца тролінгам (пераследуе), хаміт (правакуе канфлікты), парушае правілы → Вікіпедыя:Этыкет (Размовы з удзельнікам:Krupski Oleg). Спачатку хаміў Artificial123 навязваючы ўсім на Еўрамайдане браць "бутэльку гарэлкі піць" да т.п.. Хамелка тады несправядліва блакавала мой профіль і патрымала хамства Artificial123. Маю лагічную заўвагу (каментар) пра ВКМ Artificial123 заве "спамам" - гэта значыць дыялог у Artificial123 не канструктыўны! За падобныя выхадкі Artificial123 ва Ўкраінскай Вікіпедыі (разгул фанабэрыстасці Artificial123 калі вешаў толькі шаблоны і дыктаваў усім што рабіць) Artificial123 на 30 дзён быў заблакаваны. Artificial123 з вульгарнай манерай, не згодных з яго асабістым суб'ектыўным меркаваннем абзываў "псіхічна хворымі" да т.п.. Адмыслова ўвагу заслугоўвае агрэсіўнае хамства Хамелка з нагоды паведамлення факту (яго рэакцыя на фразу): У Расіі няма СМІ беларускай мовай і няма школ з беларускай мовай выкладання, хоць у Расеі жыве вялікая дыяспара беларускага паходжання, і Расія сочыць за дамінаваннем расейскай мовы ў Беларусі → (uk:Обговорення користувача:Artificial123 частка "18 Портал:Росія + Портал:Білорусь" - 25.07.2015). --✍ Крупскі Алег разм · укл @ 19:49, 13 верасня 2015 (MSK)[адказаць] ЗаСупраць
Заўвагі і пытанніВа ўсякім выпадку ў такіх намінацыях прынята кожны тэзіс аснашчваць diff-амі. А два -- усё гэта моцна нагадвае пошукі ворагаў народу. Супольнась павінна рэагаваць на варожыя паводзіны аднаго адміна ці двух? Yury Tarasievich (размовы) 23:32, 13 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
ВынікНеабгрунтаваная намінацыя. --Artificial123 (размовы) 00:18, 20 снежня 2015 (MSK)[адказаць] Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Прапаную кандыдатуру пана Artificial123. Удзельнік адпавядае ўсім патрабаванням. Шмат зрабіў, робіць і можа зрабіць, гатовы ўзяць на сябе частку тэхнічных функцый. Прынамсі шаблоны на хуткае выдаленне часцей за ўсё з'яўляюцца ад яго, магчымасці пераносу без стварэння перасылак таксама не хапае. Відавочна, што пан Artificial123 разумее мэты і прынцыпы праекта. Адзінае на што варта звярнуць большую ўвагу — ВП:ЭП, «не паддавацца на правакацыі» і адпаведна не правакаваць, не распальваць і г.д. --Максім Л. (размовы) 14:28, 23 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]
За
Супраць
Заўвагі і пытанніВынікКворум (не меней за 5 галасоў) ёсць. Агулам пададзена 15 галасоў правамоцных выбаршчыкаў, «За» — 11 галасоў (73,3 %), «Супраць» — 4 галасы (26,7 %). Такім чынам, пры неабходных 2/3 галасоў «За», кандыдатура ўхвалена. --Максім Л. (размовы) 08:53, 10 мая 2015 (MSK)[адказаць] Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Паколькі ў нас ёсць нелюбімае мною правіла, што адміністратара павінен нехта прапанаваць, то гэта зраблю я. Прапаную кандыдата. Думаю, што гэта менавіта той чалавек, які нам патрэбны.---Хамелка/ разм. 07:40, 20 верасня 2013 (UTC) Далучаюся да прапановы. Вітаю. Disclaimer: Я ведаю пра патрабаваньне мець больш як 500 правак у асноўнай прасторы, а ў мяне крыху больш за 50, але але. Disclaimer 2: Я пакідаю за сабою права карыстацца тарашкевіцай па-за старонкамі зьместу (асноўная прастора, прастора праекта). Я сталы ўдзельнік і адміністратар тарашкевіцкага разьдзелу, маю больш 14+ тысяч правак, зь іх 50% у асноўнай прасторы. Актыўна рэдагую Вікіпэдыю з 2009 году. З таго часу я стварыў і/або зрабіў унёсак некалькі інструмэнтаў, якія палягчаюць рэдагаваньне (як то вікіфікатар, які цяпер слушна апрацоўвае ўкладзеныя шаблёны). Акрамя таго, я зьяўляюся валянтэрам-распрацоўнікам MediaWiki і ў вольны час дасылаю выпраўленьні і паляпшэньні як у ядро MediaWiki, гэтак і ў ягоныя пашырэньні (і нават ствараю свае). Я дасканала ведаю мэханізм Вікіпэдыі як энцыкляпэдыі, як сацыяльнай сыстэмы і як праграмнага прадукту, і пасьпяхова знаходжу шляхі вырашэньня як надзённых, гэтак і сталых праблемаў у межах разьдзела. Мая «перадвыбарная праграма», якую я з вашай дапамогай жадаў бы выканаць:
Я адкажу на любое вашае пытаньне датычна маёй кандыдатуры (улучна з «пытаньнямі да кандыдата»). З павагай, — Wizardist г +у 23:46, 19 верасня 2013 (UTC) За
УстрымліваюсяСупраць
Заўвагі і пытанніПытаньні ад Чаховіча УладзіславаТолькі за тое, каб перапісаць нарэшце наш крывы MediaWiki:Common.js, але што канкрэтна маецца на ўвазе пад перапрацоўкай шаблонаў? Тое, што зрабілі ў рувікі з карткамі геаграфічных аб'ектаў выклікае толькі адно пытанне: навошта? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 03:55, 20 верасня 2013 (UTC)
Пытаньні ад ХамелкіЗ пытанняў у мяне важкае толькі адно, ці маеш ты зараз вялікі кавалак часу, каб займацца Вікіпедыяй наогул і нашым раздзелам у прыватнасці? І адно не такое важкае, але - чаму ты раптоўна вырашыў перайсці да нас? Што тычыцца астатняга - то, думаю, што правіла пра 500 правак выклікана неабходнасць бачыць умеласць і вопытнасць удзельніка, але калі браць тваю персону :), то твая дасведчанасць на 100% адпавядае ўсім патрабаванням. Гэта калі казаць пра тэхнічную частку. Што тычыцца маральна-этычна-адміністратыўнай умеласці, то ты, на мой погляд, адзін з самых ураўнаважаных і адэкватных удзельнікаў-вікіпедыстаў з Беларусі. Буду толькі рада, калі і астатнія нашы ўдзельнікі падтрымаюць тваю кандыдатуру.---Хамелка/ разм. 04:47, 20 верасня 2013 (UTC)
Пытаньні ад Artificial123Вельмі цікавіць пытанне аб прычыне пераходу да нас. І яшчэ: калі Вы тут, то пішыце афіцыйным правапісам. --Artificial123 (размовы) 05:40, 20 верасня 2013 (UTC)
Пытанні ад Дзяніса ТутэйшагаСпадару Wizardist, лічу, што такі спецыяліст, як Вы, нам патрэбен і будзе вельмі карысны, і прэтэнзій асабіста да Вас у мяне няма.
Таксама гатоў закрыць вочы на фармальнае патрабаванне 500 правак.
Але мяне насцярожвае падкрэсленае карыстанне клясычным правапісам у нашым раздзеле (многія ўдзельнікі, якія так робяць, даволі нядобразычлівыя, часта паводзяць сябе як хамы і звадыяшы ці імкнуцца навязаць нейкія свае погляды. Дзеля справядлівасці, ёсць і зусім іншыя, добрыя прыклады супрацоўніцтва, але тэндэнцыя, на жаль, такая).
Акрамя таго, ужыванне іншага правапісу ў размовах можа справакаваць несвядомае яго ўжыванне ў шаблонах і іншых тэхнічных рэчах, якія Вы будзеце рабіць. А тады пасля прыйдзецца шукаць і выпраўляць.
Карацей, мне хочацца, каб у нашай Вікіпедыі быў такі спецыяліст як Вы, але калі ласка, праясніце сваю пазіцыю. Паўтаруся, асабіста супраць Вас я нічога не маю, і сама па сабе тарашкевіца ў размовах мяне не пужае, але ўсё ж. Чакаю Вашага адказу. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 11:06, 20 верасня 2013 (UTC)
Агульныя заўвагіНе бачу праблемы, 500 правак -- у гэтым выпадку фармальнасць, яе можна адолець за дзень, калі без гэтага *ніяк*. Мабыць, гэта і варта зрабіць, каб пытанне зняць. Але, напэўна, усім і без 500 правак відавочна, што Wizardist ведае як працаваць у Віксе і яе правілы. Адносна таго, хто куды і чаму пайшоў, то гэта прыватная справа чалавека, а ўсё пазавікіпедыйнае наогул закрытая тэма, наколькі я разумею агульныя правілы праекта. Наконт "небяспечнасці", у нас жа шмат адміністратараў, калі *раптам* што, хутка спынім. Правапіс у размовах..., а што нам важна, рабіць энцыклапедыю на акадэмічным правапісе ці нешта іншае? Урэшце, нам *вельмі* не хапае менавіта гэтых рук, нават інфармацыйныя шаблоны скрозь крывыя, бо ніхто ў гэтых кодах належным чынам не разбіраецца. --Максім Л. (размовы) 07:26, 20 верасня 2013 (UTC) Супраць кандыдатуры. Няма неабходнай колькасці правак. Адміністратар — ключавая фігура, ён выдаляе вандальныя артыкулы, ставіць блакіроўкі і шмат чаго яшчэ. Даваць чалавеку, які мае мізерную колькасць правак, статус адміністратара - неабачліва і небяспечна. Хоць мяне вельмі цікавіць, чаму чалавек, які больш 3 год чытаў (вельмі рэдка рэдагаваў) гэты раздзел вырашыў вылучыць сваю кандыдатуру? + Ён нават не мае статуса даглядчыка. --Rymchonak (размовы) 05:33, 20 верасня 2013 (UTC) Каментарый удзельніка PracarСупраць, бо добра не ведаю, чым гэта ўсё можа скончыцца ў канечным выніку. Пачытаў пытанні і адказы на гэтай старонцы - і чамусьці не нарадзілася даверу да гэтай кандыдатуры. Хочацца, каб новыя адміністратары былі паўнавартаснымі, а не толькі займаліся "шаблёнамі". Таксама хочацца, каб на мае пытанні да адміністратара (нават на старонцы размоў) мне адказвалі на той мове, якой я
Калі б Вас абіралі адміністратарам, то выказаўся за Вашую асобу. Ведаю, што гэта цяжка і адказна. За Вамі ж таксама пакідаецца выбар. Ніхто не прымусіць.--Pracar (размовы) 19:15, 20 верасня 2013 (UTC)
Шаноўны Wizardist, я не стаўлю пад сумненне Вашыя тэхнічныя і інструментальныя здольнасці, але хочацца, каб адміністратар быў паўнавартасным, а таксама звяртаўся да ўдзельнікаў (асабліва "навічкоў") і ў тлумачэннях сваіх правак на тым варыянце беларускай мовы, які з'яўляецца у гэтым раздзеле прынятым, бо ўжыванне тарашкевіцы можа стаць пэўнай дыскрэдытацыяй гэтага моўнага раздзела і адхіліць многіх. Людзі ж пішуць тут на адным варыянце беларускай мовы (які ж, дарэчы, з'яўляецца дзяржаўным і з таго -- нарматыўным), а Вы будзеце пісаць ім на іншым варыянце беларускай мовы, які не з'яўляецца дзяржаўным і звыклым. Можа, гэта будзе "навічкоў" раздражняць? // Я не выступаю супраць тарашкевіцы і ніколі не рабіў вандалізма ў вікіраздзеле тарашкевіцы. Лічу тарашкевіцу (і тое, што з ёй звязана) сфармаванай субкультурай, якая "не вырасце" да ўзроўня агульнадзяржаўнай культуры. (Хоць хто яго ведае...). І статыстыка наведвання раздзела вікіпедыі на тарашкевіцы грамадзянамі Беларусі каля 0,2%. // Я ведаю некалькі моў, але пішу толькі на гэтым варыянце беларускай мовы, каб падтрымаць гэтую моўную прастору, а не тарашкевіцу ці вялізную англійскую, хоць і не лічу сучасны варыянт беларускай мовы дасканалым. Аднак да тарашкевіцы ў мяне прэтэнзій яшчэ больш. // Я выказваюся супраць Вашай кандыдатуры, бо не маю поўнай яснасці, да чаго можа прывесці наяўнасць такога адміністратара. Ці сапраўды гэта шмат паспрыяе развіццю гэтага моўнага раздзела? А, можа, наадварот -- будзе замінаць высілкам развіцця менавіта гэтага моўнага раздзела? // Вы хочаце, каб тут Вам зрабілі крок насустрач і абралі адміністратарам? Думаю, што можна было б Вас абраць, але і Вы зрабіце крок насустрач -- пішыце ў "размовах" з удзельнікамі і тлумачэннях да правак на тым варыянце беларускай мовы, які тут прыняты і якім карыстаюцца тутэйшыя адміністратары і нават адзін бюракрат. Тым больш, што гэты правапіс беларускай мовы Вы таксама ведаеце. Я тады за Вас прагаласую. Чаму у Вас такая прынцыповасць? // Вы кажаце пра памылкі друку? І што? А я вось бачыў парушэнні аўтарскіх правоў Захара Шыбекі, але няма часу выправіць сітуацыю пасля папярэднікаў. Хапае тут недасканаласцей. Іншыя таксама вучацца рабіць лепей. // І я маю на выбарах толькі адзін голас, а не дзесяць. --Pracar (размовы) 19:15, 20 верасня 2013 (UTC) ВынікКворум ёсць. Агулам пададзена 8 галасоў правамоцных выбаршчыкаў, "За" -- 6 галасоў (75%), "Супраць" -- 2 галасы (25%). Такім чынам, пры неабходных 2/3 галасоў "За", кандыдатура ўхвалена. --Максім Л. (размовы) 11:51, 9 кастрычніка 2013 (FET) Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Прапаную супольнасці кандыдатуру Дзяніса Тутэйшага. Відавочна, прынамсі мне, што пан Дзяніс разумее мэты і прынцыпы праекта, шмат чаго ўжо зрабіў і дадатковыя тэхнічныя магчымасці будуць толькі на карысць. Стаж, колькасці правак і іншае, вядома, адпавядае ўмовам. --Максім Л. (размовы) 12:02, 22 ліпеня 2013 (UTC)
За
СупрацьЗаўвагі і пытанні
Прабачце, што доўга не адказваў. 1) Адказ сп. Рымчонку: Планаў у мяне вельмі шмат, і на іх ажыццяўленне спатрэбіцца многа часу. Бліжнія планы:
Дальнія планы:
У сваёй працы спадзяюся на падтрымку іншых удзельнікаў. Перспектывы: супольнасць - рухавік Вікіпедыі. Калі супольнасць працягне працаваць, як працуе цяпер, то ў нашага праекта ёсць будучыня. А праца ў Вікіпедыі заўсёды знойдзецца. 2) Адказ сп. Хомелцы: Безумоўна вопыту адмінскай працы ў мяне няма, але адкуль ён возьмецца, калі я ніколі не быў адмінам? Скажу так, мне хопіць працы і без адмінства. Аднак усё ж адмінства спрасціла б мне працу. Чым мне дапаможа адмінскі сцяжок:
--Дзяніс Тутэйшы (размовы) 11:46, 23 ліпеня 2013 (UTC) ВынікАгулам пададзена 6 галасоў, "За" - 6 (100%) галасоў, "Супраць" - 0 (0%) галасоў. Кандыдатура ўхвалена. --Максім Л. (размовы) 12:22, 9 жніўня 2013 (UTC)
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен. Выстаўляю кандыдатуру Дзяніса Нядбайлы на атрыманне сцяга адміністратара --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:55, 4 студзеня 2013 (UTC) Галасаванне лічым пачатым 06.01.2013 00:00 (мінскага часу), тэрмін — 2 тыдні. Згода кандыдата: Згодны--Dzianis Niadbajla (размовы) 14:02, 5 студзеня 2013 (UTC) За
СупрацьЗаўвагі і пытанніЗаўважыла, паважаны кандыдат стварыў 51 катэгорыю без інтэрвік, нехта павінен будзе гэта выправіць. З другога боку - добрая практыка для адміністратара пачаць з работы над памылкамі.---Хамелка/ разм. 20:39, 9 студзеня 2013 (UTC) Неяк мы аднагалосна прагаласавалі За і нават не пацікавіліся, а што ўдзельнік будзе рабіць са сцягам адміністратара? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:45, 9 студзеня 2013 (UTC)
Далучаюся да пытання сп. Чаховіча. Пытанне "якія дзеянні, даступныя толькі адміністратару, збіраецца прадпрымаць кандыдат" стала, можна сказаць, традыцыйным. Яшчэ хацелася б бачыць нейкую праграму, выбары ўсё-ткі. Ну, і неяк дзіўна выглядае запрашэнне да апытання ў аб'явах (і гэта ў час выбараў): вось жа ён, шлях паляпшэння, і ўжо ёсць ахвотнік яго не толькі прапанаваць, але і ўласнаруч ажыццяўляць! --Mikalai Udodau (размовы) 17:09, 11 студзеня 2013 (UTC)
ВынікАгулам пададзена 9 галасоў, "За" - 9 (100%) галасоў, "Супраць" - 0 (0%) галасоў. Пры неабходных для абрання 2/3, прапанаваная кандыдатура ўхвалена. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:16, 20 студзеня 2013 (UTC) Сцяг выдаў. Адзначу, не першы ўжо раз, што не лічу сцяг адміністратара нечым, што накладае дадатковых абавязкаў. Добраахвотнасць і пасільнасць праекту не дазваляюць кагосьці нечым абавязваць. Таксама і практыка нашага раздзела, якая розніцца ад іншых, у т.л. і буйных. Менавіта адміністратарскай працы тут не багата, аднаго адміністратара хопіць з лішкам. Са сцягам з'яўляюцца дадатковыя тэхнічныя магчымасці, якія пры нашай малалікасці не лішнія кожнаму актыўнаму ўдзельніку, яны папросту спрашчаюць некаторыя моманты ў працы. Даваў бы сцяг усім, паводле правілаў, прынамсі, пакуль мы не пачнём баніць адзін другога, а, хочацца верыць, калі такое будзе, то не хутка. Наконт абавязкаў, яны роўныя для ўсіх, гэта выкананне вікіпедыйных правілаў і нічога болей. Гэта тычыцца і этычных паводзін, і аўтарскіх правоў, і інш., але не заўсёды ўдзельнікі трымаюцца гэта. А хацелася, каб трымаліся. Калі сустракаешся з людзьмі і яны пытаюцца, чаму ў нашым раздзеле парушаюцца аўтарскія правы і чаму нічога не робіцца супраць гэтага, то адказваць цяжка і непрыемна, нават калі гэта тычыцца толькі правоў/"правоў" ТарашкВіксы. Не можна ж адказаць, што проста не хочацца баніць пэўных актыўных удзельнікаў або што мы ім не растлумачылі правілаў, а самі яны іх не ведаюць. Трымайцеся правілаў, панове. --Максім Л. (размовы) 15:14, 20 студзеня 2013 (UTC) |
Portal di Ensiklopedia Dunia