Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен.
Прапаную артыкул на статус добрага. У 2019 годзе артыкул не атрымаў дастатковай падтрымкі, бо нагадваў хутчэй спіс, чым артыкул. За гэты час ён быў істотна дапоўнены, у прыватнасці падрабязным апісаннем цырымоніі — што робіць яго ў большай ступені апісаннем падзеі, а не простым спісам намінацый і ўзнагарод. Таму прапаную разглядзець наноў. --StachLysy (размовы) 17:46, 24 лістапада 2022 (+03)[адказаць]
Такая спецыфіка гэтай тэмы: кінапрэмія — гэта ж не толькі сама цырымонія, але і працэс адбору, намінаванне фільмаў, нейкія папярэднія заявы арганізатараў, прэс-канферэнцыі журы і г.д. У дадзеным выпадку, мне здаецца, няма канкрэтнага «цела артыкула» і пабочных частак — тут усе раздзелы з’яўляюцца больш-менш раўнапраўнымі кампанентамі, дзе цырымонія — кульмінацыйны момант, але не сама сутнасць тэмы. --StachLysy (размовы) 13:11, 16 снежня 2022 (+03)[адказаць]
Супраць Як чалавек, які больш-менш даводзіў гэты артыкул да цяперашняга выгляду, я заўважыў, што многа абзацаў без крыніц. Асабліва яны неабходныя ў месцах, дзе напісана пра цэнзуру і погляды Купалы. Маёй мэтай было каб прынамсі візуальна артыкул выглядаў нармальна, і без арфаграфічных ды моўных памылак. Цалкам спраўджваць звесткі і самастойна даводзіць артыкул да добрага ў мяне няма жадання, але каб артыкул меў такі статус — гэта конча неабходна. Не зусім разумею гэтых галасаванняў авансам, асабліва ад людзей якія рэдагаваць артыкул не збіраюцца. Сам артыкул потым не выправіцца, таму пакуль галасую супраць.--Liashko (размовы) 18:49, 11 снежня 2022 (+03)[адказаць]
P. S. Яшчэ раз упэўніўся, што артыкул не цягне на добры, калі адзін з удзельнікаў пачаў цягнуць такі сказ у ў прэамбулу: «Спадчына народнага песняра прываблівае шырынёй праблем, невычэрпным багаццем мастацкіх сродкаў». Гэта цытата для юбілею лаўрэата Сталінскай прэміі, арганізаванага ЦК Кампартыі Беларусі, але ніяк не для артыкула пра чалавека ў Вікіпедыі.--Liashko (размовы) 21:15, 11 снежня 2022 (+03)[адказаць]
Аўтарытэтныя крыніцы могуць не быць нейтральнымі праз перыяд іх стварэння. Да таго ж, навошта даслоўна цытаваць іншыя энцыклапедыі ўжо ў прэамбуле? Напісаць больш адпаведную не атрымліваецца, у артыкуле завёўся эксперт.--Liashko (размовы) 18:38, 12 снежня 2022 (+03)[адказаць]
Артыкул добры, але мне здаецца, надта ж шмат тэксту без указання крыніц. Цэлыя абзацы, а часам і цэлыя раздзелы, дзе аніводнай зноскі на вытокі інфармацыі. --StachLysy (размовы) 14:10, 1 снежня 2022 (+03)[адказаць]
Нейкі прыгладжаны ён у вас выйшаў, ідэальна для школьнага падручніка. Ну, добра. Абзацы павісаюць, — гэта дакладна заўважылі. Раздзел ТВОРЧАСЦЬ увогуле без крыніц, — пра творчасць Купалы напісана куча артыкулаў і кніг. Адных кандыдацкіх насабачылі штук 100. І, дарэчы, творчасць гэта не толькі ідэя твора і «філасофская глыбіня», але і (у большай ступені) мастацкія вобразы, стыль і інш. Вы чыталі яго вершы апошніх гадоў? пра Сталіна, пра калгасы?--Ohlumon (размовы) 12:32, 9 снежня 2022 (+03)[адказаць]
Артыкул вельмі добры і час яго вылучэння ў спіс добрых артыкулаў наспеў даўно. Па дапрацоўцы. Чаму цытата Горкага не перакладзена на беларускую? Цытаты перакладаюццца. DobryBrat (размовы) 14:32, 9 снежня 2022 (+03)[адказаць]
Ці трэба ў прэамбуле расказваць расказваць адразу ж пра спадчыну (не непасрэдную да таго ж) — музей, фонд — можа і вуліцы імя песняра сюды падцягнем? Варта было б такія рэчы па раздзелах, а ў прэамбуле, далібог, аб такім чалавеку і так знойдзецца чаго дадаць А можна і не дадаваць, бо прэамбула — усяго толькі ўводзіны. Не ведаю, якая ў нас «палітыка» на гэты конт, але ці не патрэбны быў бы змест — прасцей для навігацыі, спасылак з іншых артыкулаў? (нешта подпіс не выходзіць) Ryczard Humel
Ну, варта яшчэ б па ўсім артыкуле дапасаванне па часе правесці… І дапрацоўваць яшчэ трэба — раздел «Крытыка» буде не лішні. Зносак малавата. Напраўду — артыкул пра такога чалавека — гэта ж наша «вітрына», можна сказаць. Але, усё выпраўляльна. З афармленнем яшчэ трэба паглядзець (я сюды не палезу, баюся напароць), бо тэкст паміж дзвюх выяў сяк-так выглядае. Але я за наданне статуса. Ryčard Humel (размовы) 00:02, 10 снежня 2022 (+03)[адказаць]
Яшчэ каб хто з фарматаваннем разберся — каб двукоссе ад назвы не адпадала ды на іншы радок не пераносілася, было б добра. Бо ў мяне толькі прабелам выйшла, а гэта ніяк. Неразрыўны прабел тут не памагае… Ryčard Humel (размовы) 00:27, 10 снежня 2022 (+03)[адказаць]
У прэамбуле — «У позніх творах яго эпас эвалюцыяніраваў да рэпартажнага, дамінуе тэма ўслаўлення савецкай рэчаіснасці».
Гэта трэба прыбраць. 1. Рэпартажны эпас? 2. Эвалюцыя — гэта развіццё.
Успамінам Рыгора Барадуліна я не надта верыў бы.
Добра бы раздзел Янка Купала ў літаратуры і мастацтве. Г. зн. у жывапісе і скульптуры, у кнігах Алега Лойкі, Уладзіміра Някляева, якая нібыта пра Купалу і інш. Дарэчы, у 1982 годзе выходзіў вялікі альбом «Янка Купала ў творчасці мастакоў». Ну, яшчэ оперы, наконт балета не ведаю.
Купала і Колас, вы нас гадавалі…. Кн.1. Мінск: Літаратура і мастацтва, 2010. 320 с.; Кн. 2. Ч. 1. Мінск: Літаратура і мастацтва, 2011. 384 с.; Кн. 2. Ч. 2. Мінск: Літаратура і мастацтва, 2012. 336 с. Там у раздзеле «Из биографических материалов. 1941—1942 гг.» — 19 дакументаў пра канчіну Янкі Купалы ў гателі «Масква» і яго пахаванні. Але я гэтай кнігі не маю.--Ohlumon (размовы) 14:08, 18 снежня 2022 (+03)[адказаць]
Вынік
Цягам намінацыі артыкул дапаўняўся і выпраўляўся згодна з выказанымі заўвагамі. Колькасць галасоў для абрання дастатковая, артыкул атрымаў запытаны статус. --JerzyKundrat (размовы) 15:12, 24 снежня 2022 (+03)[адказаць]
а афіцэры захапляліся гульнёй у падлік тэл. [...] — перад скарачэннем тэл. мабыць коска патрабуецца, ну й сам тэл. даведацца хацелася б, хоць, калі гэта звязана з аховай персанальных дадзеных, абыдземся шматкроп'ем. --JerzyKundrat (размовы) 23:46, 15 жніўня 2022 (+03)[адказаць]
Вы няправільна пераклалі і зразумелі. Маецца на ўвазе ветэранамі, удзельнікамі падзей саміх падзей (таксама як і Vietnam Veterans, Korean Veterans і гэтак далей). DBatura (размовы) 08:16, 15 кастрычніка 2022 (+03)[адказаць]
Ну, Рыгор Барадулін значна лепшы літаратар, чым Святлана Алексіевіч, — і гэта не залежыць ад пола. // А хам, беларусафоб нам не калега. І з густам усё выдатна.--Pracar (размовы) 14:13, 9 сакавіка 2022 (+03)[адказаць]
Дрэнна напісаны раздзел "Колькасць і рассяленне. Беларуская дыяспара". Лепей нават зрабіць два раздзелы: "Колькасць і рассяленне", "Беларуская дыяспара". І яшчэ было б цікава напісаць раздзел "Сімвалы і стэрэатыпы". --Pracar (размовы) 21:00, 11 сакавіка 2022 (+03)[адказаць]
Для этналагічных энцыклапедый нармальна мець і адзіны раздзел "Колькасць і рассяленне". Пра "Сімвалы і стэрэатыпы" пісаць зусім не абавязкова, зноў жа беручы пад увагу матэрыялы з іншых энцыклапедый. --JerzyKundrat (размовы) 21:16, 11 сакавіка 2022 (+03)[адказаць]
Святлана Алексіевіч не піша творы на беларускай мове і не мае званне народнай пісьменніцы Беларусі. Прысуджэнне Нобелеўскай прэміі не з’яўляецца паказчыкам вартасці літаратуры: гэтую прэмію не раз крытыкавалі за ідэалагічны падыход. Святлана Алексіевіч піша ў жанры дакументальнай прозы, які яна не сама вынайшла, а з’яўляецца ў гэтым паўтаральніцай Алеся Адамовіча. Наватарства ў яе творах няма. А “гендэрная раўнавага” ў літаратуры – гэта сэксізм і як раз “адваротная дыскрымінацыя”. А вось намінанту на Нобелеўскую прэмію па літаратуры годнаму паэту Рыгору Барадуліну прэмію не прысудзілі. Не ацанілі. Каментарыі тут залішнія.--Pracar (размовы) 10:03, 13 сакавіка 2022 (+03)[адказаць]
Відавочна, што такі важны раздзел як “Колькасць і рассяленне. Беларуская дыяспара” не распісаны годна, а з роблены павярхоўна. Напрыклад, у раздзеле па тэксту ёсць статыстычныя дадзеныя толькі за перапіс 2009 года, хоць быў перапіс 2019 г. і ранейшыя. А ў табліцы раздзела ёсць спасылка №213, якая спасылаецца на перапіс 1999 года. Інфармацыя ў раздзеле сціплая, няма актуальнай інфармацыі. Тэма не раскрыта. Лепей зрабіць два добрыя раздзелы: "Колькасць і рассяленне", "Беларуская дыяспара". Напрыклад, у артыкуле “літоўцы” (https://be.wikipedia.org/wiki/Літоўцы) значна разгнорнуцей зроблена.// Здзіўляюць фразы ўдзельніка “JerzyKundrat”, якія піша, што ўдзельнік “Pracar” нешта павыдаляў. Удзельнік “Pracar” добра ведае, што ён напісаў усе тыя раздзелы ў артыкуле (акрамя апошняга) – што выдатна бачна па гісторыі правак. І пісаў той артыкул ў 2015-2017 г., калі рабілася шмат перашкод з боку “JerzyKundrat” (блакіроўкі і г.д.), што прышлося не раз звяртацца да адміністратара “Хомелка”. // На наш погляд, артыкул не адпавядае ўзроўню “добрых”, таму паікідаем адзнаку “супраць”. --Pracar (размовы) 10:03, 13 сакавіка 2022 (+03)[адказаць]
Цэлыя абзацы не маюць спасылак (падраздзел «Правядзенне» ўсе абзацы, акрамя апошняга; раздзел «Наступныя падзеі» першыя два; раздзел «Крытыка» трэці і апошні абзацы). Часам адна частка абзаца мае зноску, а другая не (падраздзел «Перадгісторыя» пасля крыніцы 5, падраздзел «Падрыхтоўка» пасля 7, раздзел «Наступныя падзеі» апошні абзац пасля крыніцы 14, раздел «Крытыка» першы абзац пасля 21). DBatura (размовы) 22:09, 24 лістапада 2021 (+03)[адказаць]
чыста гіпатэтычна: наколькі правамоцна ўказанне ў картцы графы «папярэдні фільм»? У Вікідадзеных і суадносна ў буйных моўных раздзелах гэтага няма. Зразумела, што тут мае месца рэжысёрская трылогія, але гэта не звязанныя па зместу паміж сабой фільмы, проста шэраг фільмаграфіі.
Тут, думаю, ёсць сэнс пакінуць. Хоць сувязь між фільмамі і вельмі тонкая, але прысутнічае; падзеі адбываюцца храналагічна паслядоўна, фільм за фільмам; да таго ж захоўваецца адмысловы парадак, адпаведны з парадкам колераў французскага сцягу і лозунгу «свабода, роўнасць, братэрства». Акрамя таго, такі ж падыход для гэтай трылогіі (маецца на ўвазе ўказанне парадку фільмаў у картцы) выкарыстаў яшчэ шэраг моўных раздзелаў: французская, іспанская, партугальская і інш.
У прэамбуле я б пазбавіўся залішне эмацыянальна афарбованых словаў: «дапамагчы няшчаснай жывёліне». Хто сказаў, што яна няшчасная? Можа, як у сюжэце, выкарыстаць слова «параненай», што больш адпавядае рэчаіснасці?
YЗроблена
раздзел «Акцёрскі склад» мае ў другім слупку пратяжнікі без указання персанажа. Кідаецца ў вочы. У АК няма назваў персанажаў ці якія там цяжкасці з дапісваннем?
Ні ў цітрах фільма, ні на папулярных кінарэсурсах не ўдакладняецца, якія ролі выканалі гэтыя 7 акцёраў. Я пакуль вынес іх са спісу ў асобную прыпіску. Можа так будзе прыгажэй.
у сюжэце: «што даклала не яна», «сам на сябе даклаў». Неяк рэжа слых прамы пераклад руск.: доложил. Можа выкарыстаць форму «данесці», «данёс»?
У падраздзеле "Назва" (і далей у іншых раздзелах, пра К’еркегора, напрыклад) часта сустракаюцца іншамоўныя словы. Здаецца, можна было б іх аздобіць шаблонам {{lang-el}} і іншымі. Не ведаю, хоць бы адзначаць, калі слова сустракаецца па тэксце першы раз.
Замежныя словы, якія прыводзіліся ў дужках, аздобіў шаблонамі. Калі слова было згадана проста ў сказе, то ў некаторых выпадках дадаў тэкстам удакладненне пра мову. --StachLysy (размовы) 13:18, 22 лістапада 2021 (+03)[адказаць]
Я б прыбраў скарочанныя імёны (гэта не папера, месца можна не эканоміць). У раздзеле "Гісторыя" В. Шэнк - альбо дапісаць яго імя, альбо пакінуць толькі прозвішча (як вышэй Вайс, Барэт, Канцэльман). Тое ж з Х. Рызенфельд у "Першай частцы", дадаць, што ён Харальд; В. Сёмуха ў "Другой частцы", дадаць Васіль; А. П. Лапухіна, лепей Аляксандра Лапухіна; Э. Т. А. Гофмана... Vразмовы16:16, 19 лістапада 2021 (+03)[адказаць]
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен.
Маем добра распрацаваны 2014 год у снукеры. Чаму б не надаць артыкулу статус з «зорачкай»? Заклікаю праявіць актыўнасць у абмеркаванні кандыдата! Віт; размовы23:38, 3 мая 2021 (+03)[адказаць]
З чаго гэта раптам кваліфікацыя да спартыўнага мерапрыемства не з’яўляецца «самастойнай». Цікавае ўласнае даследаванне пан ажыццявіў. А наконт таго, што нейкі там артыкул ужо «уганараваны» і нельга вылучыць наступны, то пачытайце, калі ласка, пра аргументы, якія трэба пазбягаць. Дарэчы, ужо не першы раз пан ажыццяўляе сабатаж ([5], [6] і г. д.) паводле ўласнага неаб’ектыўнага меркавання. Віт; размовы18:32, 7 верасня 2021 (+03)[адказаць]
«У 1960 годзе на тэрыторыі былога Вялаўскага запаведніка ў басейнах правых прытокаў Нёмана і Бярэзіны заснаваны Налібоцкі паляўнічы заказнік.» — цяпер ужо тут рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Налібоцкі», але пра гэта тут згадак не ўбачыў. Лічу, што трэба дадаць інфармацыі аб ахове прыроды і дзейнасці заказніка. DBatura (размовы) 14:58, 31 жніўня 2021 (+03)[адказаць]
На падставе адпаведных раздзелаў у тэксце дадаў патрэбную інфармацыю па войсках і стратах у шаблон. Яшчэ неабходна прайсціся па арфаграфіі. DBatura (размовы) 11:24, 16 мая 2021 (+03)[адказаць]
Асноўная інфармацыя маецца. Лічу магчымым дадаць кароткае ўзгадванне турніраў 2018 і 2019 гадоў, яны былі не рэйтынгавыя і цікавасці не нясуць. Турнір 2020 года ўвогуле адменены з нагоды COVID-19, можна радок і пра гэта дадаць. Віт; размовы11:35, 3 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]
Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен.
Паспрабую, лічу артыкул атрымаўся. Доўга «пакутаваў» з гэтым артыкулам, неяк не атрымоўваліся асобныя моманты, закідваў, вяртаўся зноў. Выстаўляўся на рэцэнзаванне, гатовы выпраўляць заўвагі, удасканальваць. Віт; размовы09:49, 18 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Галасаванне
За (таксама прапаную падтрымаць і іншым удзельнікам) -- pr12402, 11 чэрвеня 2021
Так увогуле, назва — «Алгоритмы». Гэта быў рускамоўны бэнд. Як казалі ў інтэрв’ю самі музыкі пра сутнасць назвы: «Алго — это динамический, динамический ритм. Это в музыкальном переводе». Мяккі знак, відаць, з крыніц на тарашкевіцы я перанёс падсвядома. Выпраўлю ўсё на «Алгарытмы». Віт; размовы00:03, 22 лютага 2021 (+03)[адказаць]
Першы сказ адразу неяк непрыемна чапляе: «...перыяд пасля ўварвання ЗША у Ірак, падчас чаго амерыканская армія разам з некаторымі саюзнікамі зрынула рэжым Садама Хусейна і ўсталявала сваю ваенную адміністрацыю, паступова фарміруючы новыя ўлады». Можа гэтае «чаго» змяніць на «якога»? Віт; размовы10:59, 16 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
Віт, не падумайце, што я займаюся кпінамі з Вас — не. Але пішацца «наконт». Раю добры сайт, дзе можна спраўдзіць правапіс у сумніўных выпадках: slounik.org. Там усе слоўнікі НАН Беларусі ёсць, а таксама шмат іншых. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:20, 21 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
Супраць. З прэамбулы жа пачынаецца нейкая дзіўная антырэлігійная прапаганда, якая проста не адпавядае рэчаіснасці (не кажучы ўжо пра адсутнасці крыніц), якая чырвонай ніткай ідзе праз увесь артыкул. Сустракаюцца шматлікія жа рэлігіязнаўчыя памылкі (згадкі пра праваслаўе і каталіцтва да 1054 года, напрыклад; памылковая інфармацыя пра стаўленне канфесій адна да адной). Ну і яшчэ артыкул занадта еўрапейскацэнтрычны. Трэба ці перайменаваць, ці дапісаць пра іншыя часткі свету. Антырэлігійных нот трэба пазбавіцца: нейтральнасць — наша ўсё. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 07:09, 3 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]
Заўвагі
Нядрэнна б і пра Беларусь успомніць...
Нарысы гісторыі этыка-педагагічнай думкі Беларусі сярэднявечча: Дапам. для студэнтаў пед. спецыяльнасцей ВНУ / В.С.Болбас. Мн., 2002
Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі : у 6 т. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут філасофіі. Т. 1 : Эпоха Сярэднявечча / [В. Б. Евароўскі і інш.] . Мн., 2008
Гуманістычныя погляды беларускіх мысліцелей і асветнікаў сярэднявечча і сучаснасць / Саракавік І. А. // Гуманітарна-эканамічны веснік : навукова-тэарэтычны часопіс / заснавальнік Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут. — 2008. ― № 2. ― С. 69―75
Літаратура сярэднявечча / А. Суша // Беларуская літаратурная спадчына : анталогія : у 2 кн. — Мн., 2011.
Беларускае Сярэднявечча ў агульнаеўрапейскім сацыякультурным кантэксце / В. Б. Евароўскі // Философские исследования : сборник научных трудов / Национальная академия наук Беларуси, Институт философии. — 2017. ― Вып. 4. ― С. 52―68
Часам вы змяняеце шыла на мыла. Прычым, мыла відавочна не з гэтай оперы. Дарэчы, ваджэння лялек - гэта тэрмін. Якое нафіг кіраванне? Але за праўкі дзякую.--Ohlumon (размовы) 16:54, 28 снежня 2020 (+03)[адказаць]
За. Я не вычытваў рупліва кожны радок, але ніякая шалёныя памылкі вочы не рэжуць. Што жа наконт стылю, то ён у кожнага аўтара ўнікальнага (не перакладзенага) артыкула трошку свой. Тут мяне стыль задавальняе. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:22, 21 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
Колькасць галасоў пададзеных "за" дастатковая. З улікам заўваг цягам намінацыі ў артыкул унесены стылістычныя і арфаграфічныя праўкі. Артыкул атрымаў статус "добрага". --JerzyKundrat (размовы) 20:13, 26 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
Сярод крыніц — навуковыя публікацыі ў United States Holocaust Memorial Museum, Journal of Modern Jewish Studies, Kultura Współczesna. У дадатак апроч мясцовых люблінскіх СМІ (якія адпавядаюць вызначэнню аўтарытэтных) існуюць сусветна вядомыя газеты (Haaretz, Deutsche Welle), а таксама сайт Mashable. У артыкуле можна было б спасылацца на іншыя публікацыі ў паважаных часопісах (напрыклад, Die Zeit), але інфармацыя ў іх паўтараецца з ужо выкарыстанай, таму я не думаю, што гэта мае сэнс. Усё гэты аўтарытэтныя крыніцы. --AlenaPap (размовы) 15:30, 8 снежня 2020 (+03)[адказаць]
Супраць, дык супраць. ¯\_(°ヮ°)_/¯ На іншых Wiki таксама іх няма (EN, RU, PL, DE, UK, HY, FR). Не віна ўдзельніка, што крытыкі быццам па свеце няма. — pr12402, 24 лістапада 2020
Зацікаўленыя ўдзельнікі паспелі выказацца. Маюцца абгрунтаваныя пярэчанні, кансэнсус наконт абрання артыкула не сфарміраваны. Артыкул не атрымаў запытанага статусу. --JerzyKundrat (размовы) 20:07, 26 студзеня 2021 (+03)[адказаць]