На гэтай старонцы знаходзіцца адхіленая прапанова правіла або рэкамендацыі Вікіпедыі. Калі жадаеце высунуць яе ізноў — калі ласка, звяртайцеся на Форум.
Сцісла: Артыкул пра спартсмена, для таго каб быць размешчаным у Вікіпедыі, павінен адпавядаць вызначаным крытэрыям значнасці, інакш ён мусіць быць выдалены.
Артыкул пра спартсмена можа быць размешчаны ў Вікіпедыі, калі ён адпавядае крытэрыям значнасці. Крытэрыі падзяляюцца на асноўныя (выкананне хоць аднаго з іх для любога спартсмена надае яму значнасць) і спецыялізаваныя (паводле відаў спорту).
Правілы датычацца толькі тых відаў спорту, якія шырока прызнаны міжнароднымі федэрацыямі, праводзяцца па адзіным правілам і асвечваюцца ў незалежных СМІ. Спартсмены і спартсменкі маюць агульныя крытэрыі, калі не пазначана адваротнае.
Са зместу артыкулаў павінна вынікаць выкананне канкрэтных крытэрыяў значнасці (пазначана, у якіх Алімпійскіх гульнях удзельнічаў і яякое месца заняў, калі выйграў чэмпіянат Беларусі і т.п.). У спрэчных сітуацыях павінны быць прадстаўлены спасылкі на крыніцы.
Асноўныя крытэрыі значнасці
Любы спартсмен значны, калі адпавядае аднаму з крытэрыяў:
Удзельнікі Алімпійскіх гульняў, фінальнай стадыі (не кваліфікацыі) чэмпіянатаў свету і кантынентаў , якія выканалі адпаведныя кваліфікацыйныя нарматывы (калі такія існавалі);
Спартсмены, якія выканалі кваліфікацыйныя нарматывы для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях або чэмпіянатах свету;
Удзельнікі Кубкаў свету, якія атрымалі выніковыя балы ў асабістым заліку;
Пераможцы і прызёры Паралімпійскіх гульняў;
Пераможцы і прызёры дарослых чэмпіянатаў краіны;
Чэмпіёны свету і кантынентаў сярод моладзі і юнакоў, пераможцы Універсіяды;
Рэкардсмены свету, кантынента або краіны;
Заслужаныя майстры спорту, майстры спорту міжнароднага класа, майстры спорту СССР і краін постсавецкай прасторы.
Крытэрыі для спартыўных функцыянераў і трэнераў:
Кіраўнікі нацыянальнай алімпійскіх камітэтаў;
Кіраўнікі нацыянальных федэрацый па відах спорту;
Асабістыя трэнеры спартсменаў, якія маюць значнасць паводле вышэйадзначаных крэтырыяў;
Заслужаныя трэнеры СССР і краін постсавецкай прасторы.
Агульныя крытэрыі камандных відаў спорту
Пад каманднымі відамі спорту маецца на ўвазе віды, у якіх можа выступаць выключна каманда. Сюды не адносіцца ўдзел у эстафетах, парных разрадах і інш. для відаў спорту, у якіх спартсмен можа выступаць аднаасобна. Для спартсменаў такіх відаў ніжэйпералічаныя крытэрыі дадаюцца да асноўных.
Члены дарослых нацыянальных зборных;
Удзельнікі клубных прафесійных каманд вышэйшых ліг нацыянальных чэмпіянатаў (у тым ліку адкрытых і аб'яднаных);
Чэмпіёны свету і кантынентаў у складзе моладзевых і юнацкіх зборных, пераможцы Універсіяды ў складзе зборных.
Крытэрыі для спартыўных функцыянераў і трэнераў:
Кіраўнікі клубных прафесійных каманд вышэйшых ліг нацыянальных чэмпіянатаў (у тым ліку адкрытых і аб'яднаных);
Галоўныя трэнеры прафесійных каманд вышэйшых ліг нацыянальных чэмпіянатаў (у тым ліку адкрытых і аб'яднаных);
Галоўныя трэнеры дарослых нацыянальных зборных;
Галоўныя трэнеры моладзевых і юнацкіх зборных, якія сталі пераможцамі чэмпіянатаў свету або кантэнента, Універсіяды.
Дадатковыя крытэрыі па відах спорту
Амерыканскі футбол
Футбалісты і трэнеры адпавядаюць крытэрыям значнасці калі:
Каментарый. Футбаліст і трэнер, не адпавядаюць крытэрыям, калі гуляюць у аматарскіх і паўпрафесійных лігах, напрыклад: Ліга амерыканскага футбола(руск.) (бел..
Аўстралійскі футбол
Бадмінтон
Спартсмены бадмінтона, адпавядаюць крытэрыям значнасці, толькі калі:
Удзельнічалі (у камандзе, парных ці адзіночных разрадах) ў раўндзе не ніжэй чвэрцьфіналу афіцыйных міжнародных ці кантынентальных турніраў (кантынентальныя чэмпіянаты, Суперсерыя BWF, Гульні Садружнасці)
Чэмпіянат свету па біятлону сярод юніёраў (юнакоў і дзяўчат), бо практычна праз некалькі гадоў, большасць удзельнікаў гэтага спаборніцтва ўдзельнічаюць у трох першых турнірах.
Бокс
Баксёр адпавядае крытэрыям значнасці, калі ён/яна:
Змагаўся за тытул чэмпіёна свету па версіі наступных арганізацый:
Яны выйгралі па меншай меры, адзін аматарскі (міжнародны ці нацыянальны) гольф турнір (напрыклад: Аматарскі чэмпіянат ЗША(англ.) (бел., Аматэр(англ.) (бел.)
Пераможца нацыянальнага чэмпіянату сваёй дзяржавы, якая ўваходзіць у топ-60 ІААФ паводле рэйтынгу ў канцы кожнага каляндарнага года.
Атлет, які ў афіцыйных спаборніцтвах (у т.л. юнацкіх і моладзевых) дасягнуў сусветнага ці кантынентальнага рэкорда, які адзначаны адпаведным афіцыйным органам.
Скокі
Снукер
Удзельнікі асноўных сетак (не кваліфікацый) рэйтынгавых турніраў.
Трыятлон
Трыятланісты, якія адпавядаюць крытэрыям значнасці, павінны:
Удзельнікі асноўных сетак (адзіночнага або парнага разраду, не кваліфікацый) адкрытых чэмпіянатаў ЗША, Аўстраліі, Францыі, Вялікабрытаніі, або асноўный стадыі іншага турніра ATP.
Фігурнае катанне
Футбол
Футбалісты і трэнеры адпавядаюць крытэрыям значнасці калі:
Прымалі ўдзел ў афіцыйных матчах (у т.л. у адной гульне) каманды прафесійнай лігі зацверджанай ФІФА, а таксама кантынентальнымі канфедэрацыямі (АФК, КАФ, КАНКАКАФ, КАНМЕБОЛ, АФК, УЕФА).
Каментарый. Футбаліст і трэнер, не адпавядаюць крытэрыям, калі яны апынуліся толькі ў складзе каманды, ці выйшлі на замену, і не задавальняюць агульным крытэрыям значнасці.