Вікіпедыя:Праект:Еўрапейскі тыдзень/Шведскі тыдзень
Шведскі тыдзень Svenska veckan
11 мая — 11 чэрвеня 2013 года
«Тыдзень» запланаваны на час штогадовых Дзён культуры Швецыі ў Беларусі, але з пэўных прычын у 2013 годзе Дні культуры Швецыі, хутчэй за ўсё, у Беларусі не адбудуцца, некаторыя мерапрыемствы пройдуць у замежжы. Аднак, мэты «тыдня» больш далёкасяжныя, бо спецыялізаванага даведніка пра Швецыю і шведаў па-беларуску няма, бадай Беларуская Вікіпедыя буйнейшы збор гэтага матэрыялу, які за «тыдзень» можа стаць больш поўным.
Звярніце ўвагу на рэкамендацыі па шведска-беларускай практычнай транскрыпцыі складзеныя на аснове на «Кароткай граматыкі шведскай мовы» В. У. Цвіркі, пад агульнай рэдакцыяй Л. Баршчэўскага (адтуль пра шведскую фанетыку, pdf, 0,9 MB). Гэтымі рэкамендацыямі трэба карыстацца ў выпадку, калі няма традыцыйнага беларускага напісання (БСЭ, БЭ).
За адсутнасцю даступнага беларускамоўнага матэрыялу, прапануем да перакладу і перапрацоўкі артыкулы з «Большой Советской Энциклопедии» (запыты шведский, Швеция (ілюстрацыі да 5-й стар.), шведы) — улічваем, што энцыклапедыя савецкая і, звычайна, матэрыял арыентаваны на Расію. Вядома, таксама карыстайцеся інтэрвікамі ў буйныя моўныя раздзелы Вікіпедыі, калі валодаеце адпаведнай мовай. Ніжэй змешчаны прыкладны пералік артыкулаў, якія можна напісаць або палепшыць, пералік напэўна няпоўны, але дапоўніць яго можа кожны. Таксама, можна падглядзець падобны пералік у Польскай, у Рускай ці ва Украінскай Вікіпедыях, мабыць, там нешта зацікавіць для напісання па беларуску.
Важна звярнуць увагу на чырвоныя спасылкі ў артыкулах шведскай тэматыкі, якія ў нас ужо ёсць (глядзіце Катэгорыя:Швецыя), напрыклад, у буйным артыкуле пра Стакгольм. Напэўна, наяўныя артыкулы шведскай тэматыкі можна палепшыць, у т.л. вікіфікаваць. Пры вікіфікацыі пазбягайце збытковасці, вікіфікуйце толькі звязаныя з тэмай паняцці, падзеі і імёны (не трэба, напрыклад, вікіфікаваць усе гады ў артыкуле).
Калі ласка, пазначайце ў артыкулах літаратуру, сеціўныя рэсурсы, якімі вы карысталіся.
Рэгіён Бергслаген і рэкі цэнтральнай Швецыі.Карта 1920 года, чыгуна- і сталеплавільныя заводы паказаны краснымі лічбамі, бачна высокая іх канцэнтрацыя ў рэгіёне Бергслаген.
Да 1950-1960-х гадоў Берслаген (sv:Bergslagen) у цэнтральнай Швецыі, паўночней Эрэбру (sv:Örebro) і Вестэрос (sv:Västerås), быў асноўным жалезаздабыўчым рэгіёнам краіны і, такім чынам, сыграў значную ролю ў гісторыі Швецыі. Апроч жалезнай руды і лесу (драўніны) для вытворчасці драўніннага вугля (у Швецыі няма радовішчаў каменнага вугля), таксама неабходны водныя струмені, каб круціць колы молатаў, рэгіён Берслаген меў усе гэтыя выгоды. У артыкуле sv:Kolbäcksån ёсць карысная карта рэгіёна. У Берслагене ў 1856 годзе была пабудавана і першая шведская чыгунка з Нуры (sv:Nora) да Эрвала (sv:Ervalla), цяпер чыгунка функцыянуе як музей (sv:Nora Bergslags Veteran-Jernväg). Гісторыя рэгіёна добра задакументавана, колькі гістарычнай інфармацыі па-англійску можна знайсці ў кнізе Iron and Steel in Sweden (1920). Цяпер жалезную руду здабываюць у Кіруне на крайняй поўначы Швецыі; гэтым займаецца дзяржаўная кампанія LKAB (sv:LKAB). Адпаведная прамысловая асацыяцыя называецца sv:Jernkontoret.
Мальмбанская чыгунка для вывазу жалезнай руды з LKAB у Кіруне. Сіняй лініяй пазначаны Палярны круг.
Каля Кіруны, дзе ў Лулеа (sv:Luleå) рака Луле Эльв (sv:Lule älv) упадае ў Батнічны заліў, у 1868 годзе адчынена Мальмбанская чынунка (sv:Malmbanan) з Геліварэ да Лулеа (sv:Gällivare-Luleå). Пазней чыгунку працягнулі да Кіруны і да нарвежскага порту Нарвік (sv:Narvik). Горназдабыўчая кампанія LKAB была створана ў 1890 годзе, Кіруна атрымала гарадскія правы ў 1900 годзе. Для абароны чыгункі ад магчымага расійскага нападу (з 1809 года Расіі належала Фінляндыя), каля Лулеа ў 1901—1902 гадах пабудавалі крэпасць sv:Bodens fästning, якая праектавалася яшчэ з 1824 года. У Пор'юс (sv:Porjus) на рацэ Луле Эльв у 1915 годзе пабудавана буйная гідраэлектрастанцыя, яшчэ адна ў Харспронгет (sv:Harsprånget) уведзена ў эксплуатацыю ў 1951 годзе. У 1952 годзе ўведзена ў эксплуатацыю высакавольтная лінія перадач Харспронгет на 400 кілавольт, даўжынёй больш за 1000 кіламетраў, працягнутая да Хальсберга (sv:Hallsberg) на поўдзень ад Эрэбру. Дзякуючы наяўнасці энергетычных магутнасцяў, шведскія чыгункі даволі рана былі электрафікаваны. Падчас 2-й сусветнай вайны, Германія акупіравала Нарвегію, у т.л. і Нарвік. Першае шведскае баявое падраздзяленне, якое назірала за нямецкім уварваннем 1940 года, узначальваў Сціг Сінергрэн (sv:Stig Synnergren), у будучым галоўнакамандуючы (1970—1978). У 1970-я гады ў Лулеа запланавана будаўніцтва гіганцкага чыгунаплавільнага завода (sv:Stålverk 80), але яно не было здзейснена, на адведзеным пад завод месцы пабудавалі Тэхнічны ўніверсітэт Лулеа (sv:Luleå tekniska universitet).
sv:Nordstjärneorden — nescit occasum — the polar star knows no decline. This royal Swedish order for science and literature and civic duties was awarded from 1748 until 1975.