Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Англійска-беларуская практычная транскрыпцыя Ніжэй прыведзены распрацаваны Удзельнік:Plaga med алгарытм перадачы англійскіх фанем на беларускую мову. Алгарытм засноўваецца на прыкладах сучасных англійскіх запазычанняў у беларускай мове, якія сталі літаратурнымі, а таксама на падставе агульнапрынятых беларускіх перакладаў з англійскай імёнаў, тапонімаў і іншых уласных назваў. Дапаўненні ад іншых удзельнікаў шчыра вітаюцца!
Падставай праекта з’яўляецца Англійска-беларуская практычная транскрыпцыя (Вікторка). Патрэба ў стварэнні ўласнай сістэмы транслітарацыі ўзнікла з-за таго, што транскрыпцыя Вікторкі не адпавядае цалкам агульнай практыкі транслітарацыі ў сучаснай акадэмічнай беларускай мове.
За падставу транслітарацыі слоў выкарыстоўваецца брытанскі стандарт вымаўлення (Received Pronunciation). Усе англійскія транскрыпцыі правяраліся праз сайт Кэмбрыджскага слоўніка, у англійскім Вікіслоўніку, а таксама англійскай і рускай Вікіпедый. Беларускія формы браліся з вядомых акадэмічных слоўнікаў, а таксама артыкулаў у беларускім раздзеле Вікіпедыі. Ёсць некаторыя транскрыпцыі, зробленыя аўтарам, у такім выпадку падаецца спасылка на артыкул у англійскім раздзеле Вікіпедыі.
Увага! Некаторыя прыклады могуць выбівацца з дадзенай сістэмы. У такіх выпадках у зносках падаюцца дадатковыя тлумачэнні. У перспектыве, частка з гэтых нерэгулярных прыкладаў падлягаюць выпраўленню.
Фанемы (RP)
|
Англійскія спалучэнні літар
|
Заўвага
|
Беларускія адпаведнікі
|
Прыклады
|
Галосныя (за выключэнняў спалучэнняў з [j])
|
[i]/[i:]/[ɪ]
|
|
Увага! для дыфтонгаў з [ɪ] існуюць асобныя правілы
|
і/ы[заўв. 1]
|
Charles Dickens [ˌtʃɑːlz ˈdɪkɪnz] → Чарлз Дзікенс, Jamie Lee Curtis [ˈd͡ʒeɪmi liː ˈkɜːtɪs] → Джэймі Лі Кёрціс, East River [iːst ˈrɪv.ə(r)] → Іст-Рывер, Wikipedia [ˌwɪkɪˈpiːdɪə] → Вікіпедыя, America [əˈmer.ɪ.kə] → Амерыка, Chicago [ʃɪˈkɑ.ɡəʊ] → Чыкага
|
e[заўв. 2]
|
|
е/э[заўв. 1]
|
cricket [ˈkrɪk.ɪt] → крыкет, Charles Dickens [ˌtʃɑːlz ˈdɪkɪnz] → Чарлз Дзікенс, Wikipedia [ˌwɪkɪˈpiːdɪə] → Вікіпедыя, Margaret Thatcher [ˈmɑːɡəɹɪt θætʃ.ə(r)] → Маргарэт Тэтчэр
|
|
выключэнні
|
|
Edinburgh [ˈed.ɪn.bər.ə] → Эдынбург
|
[i]/[i:]
|
ey/ay
|
|
ей/эй[заўв. 1]
|
Francis Scott Key Fitzgerald [ˈfɹɑːnsɪs skɒt kiː fɪtsˈd͡ʒɛɹəld] → Фрэнсіс Скот Кей Фіцджэральд, Peter Cheyney [ˈpiː.tər ˌtʃiːni] → Пітэр Чэйні, Sydney [ˈsɪd.ni] → Сідней, Murray [ˌmʌr.i] → Мурэй, але Samuel Barclay Beckett [ˈsæmjuəl ˈbɑː.kli ˈbɛkɪt] → Сэмюэл Барклі Бекет
|
[e]/[ɛ]
|
|
|
э
|
Edinburgh [ˈed.ɪn.bər.ə] → Эдынбург, Reading [ˈrɛdɪŋ] → Рэдынг
|
|
пасля «к», «г», «л», «м» і «б»
|
е
|
Kentucky [kenˈtʌk.i] → Кентукі, America [əˈmer.ɪ.kə] → Амерыка, lend-lease [lend liːs] → ленд-ліз, Leslie William Nielsen [ˈlɛsli ˌwɪljəm niːlsən] → Леслі Уільям Нільсен, Big Ben [bɪɡ ben] → Біг-Бен, Ben Affleck [ben ˈæflɛk] → Бен Афлек, Benjamin Franklin [ˈbɛnd͡ʒəmɪn ˈfɹæŋklɪn] → Бенджамін Франклін
|
|
выключэнні
|
|
bestseller [ˌbestˈsel.ər] → бестселер[1], Aaron Hillel Swartz [ˈɛ(ə).rən hɪ.ˈlɛl ˈswɔːrts] → Ааран Хілел Суорц (Шварц)
|
[æ]
|
|
|
а/э[заўв. 3]
|
cashback [ˈkæʃ.bæk] → кэшбэк, Hampshire [ˈhæmp.ʃər] → Хэ́мпшыр, Abigail Adams [ˈæbɪɡeɪl ˈæd.əmz] → Эбіге́йл А́дамс, Paul Alan Hunter [pɔːl ˈæl.ən ˈhʌn.tər] → Пол А́лан Хантэр, Frank Sinatra [fræŋk sɪˈnɑːtrə] → Фрэ́нк Сінатра, Franklin Pierce [ˈfɹæŋklɪn pɪəs] → Фра́нклін Пірс
|
[α:]/[ʌ]
|
|
|
а
|
bard [bɑːd] → бард, Paul Alan Hunter [pɔːl ˈæl.ən ˈhʌn.tər] → Пол Алан Хантэр
|
o
|
націскны
|
о
|
Jack London [ˌdʒæk ˈlʌn.dən] → Джэк Лондан
|
|
выключэнні
|
|
Kentucky [kenˈtʌk.i] → Кентукі, Francis Scott Key Fitzgerald [ˈfɹɑːnsɪs skɒt kiː fɪtsˈd͡ʒɛɹəld] → Фрэнсіс Скот Кей Фіцджэральд[заўв. 4], Rudyard Kipling [ˈrʌdjərd ˈkɪplɪŋ] → Рэдзьярд Кіплінг, Murray [ˌmʌr.i] → Мурэй
|
[ɒ]
|
|
націскны
|
о
|
Bob Marley [bɒb mɑ(ɹ)li] → Боб Марлі, Robin Hood [ˌrɒb.ɪn ˈhʊd] → Робін Гуд, Warren Buffett [ˈwɒr.ən ˈbʌf.ɪt] → Уорэн Бафет
|
|
ненаціскны
|
а
|
Sherlock Holmes [ˈʃɜː(r)lɒk ˈhəʊmz] — Шэ́рлак Холмс
|
ou
|
калі адпавядае амерыканскаму [oʊ]
|
оў/оу[заўв. 5]
|
Goulburn [ˈɡɒlbərn][заўв. 6] → Гоўлбурн
|
[ɔː]
|
|
націскны
|
о
|
football [ˈfʊt.bɔːl] → футбол, Henry Ford [ˈhen'ri fɔːd] → Генры Форд, Forbes Burnham [fɔːrbz bəːnəm] → Форбс Бэрнам[заўв. 7]
|
|
ненаціскны
|
а
|
Hogwarts [ˈhɒɡwɔːrts] → Хо́гвартс
|
[u:]/[ʊ]
|
|
|
у
|
Broomfield [brʊmfiːld] → Брумфілд, Stanley Kubrick [ˈstæn.li ˈkuːbrɪk] → Стэнлі Кубрык
|
ew/ue
|
|
ью/’ю[заўв. 8]
|
Meriwether Lewis [ˈmeriweð.ər ˈluː.ɪs] → Мерывэдэр Льюіс, Sue Bird [suː bɜːd] → Сью Бёрд, Tupelo [ˈtuː.pə.ləʊ] → Цьюпела[заўв. 9]
|
[ɜː]
|
|
пасля зацвярдзелых і на пачатку слова
|
э
|
Jersey [ˈdʒɜːrzi] → Джэрсі, Sherlock Holmes [ˈʃɜː(r)lɒk ˈhəʊmz] — Шэрлак Холмс, але sir [sɜː(r)] → сэр
|
|
|
ё/е
|
Jamie Lee Curtis [ˈd͡ʒeɪmi liː ˈkɜːtɪs] → Джэймі Лі Кёрціс, William Burnet [ˌwɪljəm ˈbɜː(ɹ)nɪt] → Уільям Бёрніт, але Herbert Wells [ˈhɜːbət wɛlz] Герберт Уэлс, Vernon Lomax Smith [ˈvɜːnən ˈləʊmæks smɪθ] → Вернан Лоўмакс Сміт, Herman [ˈhɜːmən] → Херман[заўв. 10]
|
e
|
пасля [s]
|
е
|
server [ˈsɜː.vər] → сервер
|
[ə]
|
e
|
|
э/е[заўв. 11]
|
internet [ˈɪn.tə.net] → інтэрнэт, Greig Fraser [ɡreɪɡ ˈfɹeɪzə(ɹ)] → Грэг Фрэ́йзер, server [ˈsɜː.vər] → се́рвер, Leslie William Nielsen [ˈlɛsli ˌwɪljəm niːlsən] → Леслі Уільям Ні́льсен, Tower of London [taʊə(r) əv ˈlʌn.dən] → Лонданскі Та́ўэр; але computer [kəmˈpjuːtər] → камп’ю́тар
|
a/o
|
|
а
|
Johnson [ˈdʒɒnsən] → Джонсан, computer [kəmˈpjuː.tər] → камп’ютар, Frank Sinatra [fræŋk sɪˈnɑːtrə] → Фрэнк Сінатра, Wilmar [ˈwɪlmə(r)] → Уілмар
|
i
|
|
i/ы[заўв. 1]
|
Basil → Бэзіл, Cyril → Сірыл, Hampshire [ˈhæmp.ʃər] → Хэмпшыр
|
u
|
|
у
|
Angus Deaton [ˈæŋ.ɡəs ˈdiː.tən] → Энгус Дзітан
|
gh
|
|
г
|
Edinburgh [ˈed.ɪn.bər.ə] → Эдынбург
|
|
выключэнні
|
|
Isaac Asimov [ˌaɪzək ˈæzɪmɒv] → Айзек Азімаў[заўв. 12][заўв. 13], Salisbury [ˌsɔːlz.b(ə)r.i] → Солсберы
|
[ə:]
|
|
|
э
|
Forbes Burnham [fɔːrbz bəːnəm] → Форбс Бэрнам[заўв. 7]
|
[eɪ]
|
|
|
е/э, эй/ей[заўв. 1][заўв. 14]
|
Cambridge [ˈkeɪm.brɪdʒ] → Кембрыдж, William Shakespeare [ˌwɪljəm ˈʃeɪkspɪə(r)] → Уільям Шэкспір, Greig Fraser [ɡreɪɡ ˈfɹeɪzə(ɹ)] → Грэг Фрэйзер, George Mason [dʒɔː(ɹ)dʒ ˈmeɪ.s(ə)n] → Джордж Мейсан, David Bowie [ˈdeɪvɪd ˈbəʊ.i] → Дэвід Боўі
|
[eə]
|
ai
|
|
эй
|
Fairhaven [ˈfeə.heɪ.vən] → Фэйрхэвэн
|
a
|
|
э
|
Maryland [ˈmeə.ri.lænd] → Мэрылэнд[заўв. 7]
|
[aɪ]
|
|
|
ай
|
byte [baɪt] → байт, Brighton [ˈbraɪtən] → Бра́йтан, Dinah → Дайна, George Byron [dʒɔː(ɹ)dʒ ˈbaɪɹən] → Джордж Байран, Isaac Asimov [ˌaɪzək ˈæzɪmɒv] → Айзек Азімаў[заўв. 13]
|
[aɪ] + [ə]
|
|
калі [ə] перадаецца праз «a»
|
ая
|
Brian/Bryan [ˈbraɪ.ən] → Браян
|
ire/yer
|
калі [ə] перадаецца праз спалучэнне з «e»
|
аер
|
fireshow [ˈfaɪə.ʃəʊ] → фаер-шоу[2], Andrew Zachary Fire [ˈæn.dɹuː ˈzækəɹi faɪə(r)] → Эндру Зэкары Фаер[заўв. 7], Kieron Dyer [ˈkɪərən ˈdaɪ.ə(r)] → Кіран Даер
|
[aʊ]
|
|
|
аў/ау[заўв. 5]
|
croudfunding [ˈkraʊd.fʌn.dɪŋ] → краўдфандзінг
|
|
выключэнні
|
|
know-how [ˈnəʊ.haʊ] → ноу-хау
|
[əʊ][заўв. 15]
|
|
націскны, не на канцы слова
|
оў/оу[заўв. 5]
|
Rose [rəʊz] → Ро́ўз, Coatbridge [ˌkəʊtˈbrɪdʒ] → Ко́ўтбрыдж
|
|
націскны, на канцы слова
|
о
|
holding [ˈhəʊl.dɪŋ] → хо́лдынг, Marilyn Monroe [ˈmærəlɪn mənˈrəʊ] → Мэрылін Манро́, Edgar Allan Poe [ˈedɡ.ə(r) ˈæl.ən pəʊ] → Эдгар Алан По́, але Golden [ˈɡəʊl.dən] → Го́лдэн
|
|
ненаціскны
|
а
|
Franklin Delano Roosevelt [ˈfɹæŋklɪn ˈdɛlənəʊ ˌrəʊ.zə.velt] → Франклін Дэла́на Рузвельт[заўв. 16], Tupelo [ˈtuː.pə.ləʊ] → Цью́пела
|
ol
|
|
ол
|
Sherlock Holmes [ˈʃɜː(r)lɒk ˈhəʊmz] — Шэрлак Холмс
|
oo
|
|
у
|
Franklin Delano Roosevelt [ˈfɹæŋklɪn ˈdɛlənəʊ ˌrəʊ.zə.velt] → Франклін Дэлана Рузвельт[заўв. 16]
|
ow
|
ненаціскны
|
аў/ау[заўв. 5]
|
Halloween [ˌhæl.əʊˈiːn] → Хэлаўі́н
|
[əɪ]
|
|
|
ой
|
Droitwich [ˈdrɔɪt.wɪtʃ] → Дройтвіч, Croydon [kɹɔɪdən] → Кройдан
|
[ɪə]
|
ie
|
|
ые
|
Meriel → Мэрыел[заўв. 17]
|
іа/ea/eo/io[заўв. 18]
|
|
ыя
|
Gloria Steinem [ˈɡlɔːɹ.ɪ.ə ˈstaɪnəm] → Глорыя Стайнэм, Wikipedia [ˌwɪkɪˈpiːdɪə] → Вікіпедыя
|
|
усё астатняе, часцей за ўсё з беларускай «р» пасля спалучэння
|
і
|
Frank Beard [fræŋk bɪəd] → Фрэнк Бірд, William Speirs Bruce [ˌwɪljəm spɪə(r)z bɹuːs] → Уільям Спірс Брус
|
[εə]
|
|
|
э
|
Cary Grant [kɛəɹi ɡɹɑːnt] → Кэры Грант, Claire Catherine Danes [klɛə(ɹ) ˈkæθ.rɪn deɪnz] → Клэр Кэтрын Дэйнс
|
[ʊə]
|
|
|
у
|
Dru Drury [dɹuː dɹʊər.i] → Дру Друры, Bobby Moore [ˈbɒb.i mʊə(ɹ)] → Бобі Мур, Gourley → Гурлі
|
Зычныя
|
[b]
|
|
|
б
|
Bob Marley [bɒb mɑ(ɹ)li] → Боб Марлі, Charles Babbage [ˌtʃɑːlz ˈbæb.ɪdʒ] → Чарлз Бэбідж
|
[p]
|
|
|
п
|
ping-pong [ˈpɪŋˌpɒŋ] → пінг-понг, Peter Charles Doherty [ˈpiː.tər ˌtʃɑːlz ˈdo.ərti] → Пітэр Чарлз Доэрці
|
[m]
|
|
|
м
|
The Isle of Man [ðə ˌaɪl əv ˈmæn] → Востраў Мэн, Marilyn Monroe [ˈmærəlɪn mənˈrəʊ] → Мэрылін Манро
|
[n]
|
|
|
н
|
Nancy Patricia Pelosi [ˈnæn.si pəˈtɹɪʃə pəˈləʊsi] → Нэнсі Патрыцыя Пэлосі
|
[t]
|
|
|
т
|
Georgetown [ˈdʒɔːdʒ.taʊn] → Джорджтаўн, computer [kəmˈpjuː.tər] → камп’ютар, Steven Spielberg [ˈstiːvən ˈspiːlbɜːrɡ] → Стывен Спілберг[заўв. 19]
|
|
перад беларускай літарай «і» або перад [j], ці англ. [ɜː][заўв. 20]
|
ц
|
Peter Charles Doherty [ˈpiː.tər ˌtʃɑːlz ˈdo.ərti] → Пітэр Чарлз Доэрці, Tupelo [ˈtuː.pə.ləʊ] → Цьюпела, Turner [ˈtɜː.nə(ɹ)] → Цёрнер
|
[d]
|
|
|
д
|
Robert Downey [ˈrɒb.ət ˈdaʊ.ni] → Роберт Даўні, Reading [ˈrɛdɪŋ] → Рэдынг, Robin Hood [ˌrɒb.ɪn ˈhʊd] → Робін Гуд
|
|
перад беларускай літарай «і» або перад [j]
|
дз
|
Philip Kindred Dick [ˈfɪlɪp ˈkɪn.drəd dɪk] → Філіп Кіндрэд Дзік, Woody Allen [ˈwʊd.i ˈæl.ən] → Вудзі Ален, Angus Deaton [ˈæŋ.ɡəs ˈdiː.tən] → Энгус Дзітан, , Rudyard Kipling [ˈrʌdjərd ˈkɪplɪŋ] → Рэдзьярд Кіплінг
|
[k]
|
|
|
к
|
cricket [ˈkrɪk.ɪt] → крыкет
|
[g]
|
|
|
г
|
Gloucestershire [ˈɡlɒs.tə.ʃər] → Глостэршыр, Edgar Allan Poe [ˈedɡ.ə(r) ˈæl.ən pəʊ] → Эдгар Алан По
|
[f]
|
|
|
ф
|
Philip Kindred Dick [ˈfɪlɪp ˈkɪn.drəd dɪk] → Філіп Кіндрэд Дзік, Greig Fraser [ɡreɪɡ ˈfɹeɪzə(ɹ)] → Грэг Фрэйзер
|
[v]
|
|
|
в
|
Virginia Woolf [vəˈdʒɪn.jə wʊlf] → Вірджынія Вулф
|
|
пасля галоснай
|
ў
|
Isaac Asimov [ˌaɪzək ˈæzɪmɒv] → Айзек Азімаў
|
[θ]
|
|
|
т
|
South River [ˌsaʊθ ˈrɪv.ə(r)] → Саўт-Рывер
|
[ð]
|
|
|
д
|
Heather [ˈhɛðər] → Хэдэр, Meriwether Lewis [ˈmeriweð.ər ˈluː.ɪs] → Мерывэдэр Льюіс
|
[s]
|
|
|
с
|
Samuel Barclay Beckett [ˈsæmjuəl ˈbɑː.kli ˈbɛkɪt] → Сэмюэл Барклі Бекет, Stanley Kubrick [ˈstæn.li ˈkuːbrɪk] → Стэнлі Кубрык
|
[z]
|
|
|
з
|
Keez → Кіз, Isaac Asimov [ˌaɪzək ˈæzɪmɒv] → Айзек Азімаў
|
s
|
часцей у слабай пазіцыі пры аглушэнні
|
с
|
Miles Dewey Davis [maɪlz dʒuː.i ˈdeɪvɪs] → Майлс Дзьюі Дэйвіс, Sherlock Holmes [ˈʃɜː(r)lɒk ˈhəʊmz] — Шэрлак Холмс[3], Jersey [ˈdʒɜːrzi] → Джэрсі
|
[ʒ]
|
|
|
ж[заўв. 21]
|
|
[ʃ]
|
|
|
ш
|
sheriff [ˈʃer.ɪf] → шэрыф, cache [kæʃ] → кэш
|
ch[заўв. 22]
|
|
ч
|
Chicago [ʃɪˈkɑ.ɡəʊ] → Чыкага
|
[h]
|
|
|
х/г[заўв. 23]
|
Paul Alan Hunter [pɔːl ˈæl.ən ˈhʌn.tər] → Пол Алан Хантэр, Halloween [ˌhæl.əʊˈiːn] → Хэлаўі́н, Herman [ˈhɜːmən] → Херман[заўв. 10], але Harry Potter [ˈhær.i ˈpɒt.ə(r)] → Гары Потэр, handball [ˈhænd.bɔːl] → гандбол, Lewis Henry Morgan [ˈluː.ɪs ˈhen'ri ˈmɔː.ɡən] → Льюіс Генры Морган
|
[ŋ]
|
n
|
|
н
|
Franklin Delano Roosevelt [ˈfɹæŋklɪn ˈdɛlənəʊ ˌrəʊ.zə.velt] → Франклін Дэлана Рузвельт[заўв. 16]
|
ng
|
|
нг
|
ping-pong [ˈpɪŋˌpɒŋ] → пінг-понг, Reading [ˈrɛdɪŋ] → Рэдынг
|
[w]
|
|
|
у[4]
|
Walter [ˌwɒl.tə] → Уолтэр, William Shakespeare [ˌwɪljəm ˈʃeɪkspɪə(r)] → Уільям Шэкспір[заўв. 24]
|
|
перад [ʊ], часамі перад [ɪ]
|
в
|
Woody Allen [ˈwʊd.i ˈæl.ən] → Вудзі Ален, Woodrow Wilson [ˈwʊdrəʊ ˈwɪlsən] → Вудра Вільсан[заўв. 25], Winnie-the-Pooh [ˈwɪniː ðə puː] → Ві́ні-Пух[5], Wikipedia [ˌwɪkɪˈpiːdɪə] → Вікіпедыя
|
[l]
|
|
|
л
|
Cordell Hull [ˈkɔː.del hʌl] → Кордэл Хал
|
|
перад [j] у беларускім варыянце або перад [d], [b], [t] і патэнцыйна іншымі зычнымі ў некаторых традыцыйных імёнах ды назвах
|
ль
|
Lewis Henry Morgan [ˈluː.ɪs ˈhen'ri ˈmɔː.ɡən] → Льюіс Генры Морган, Ronald Reagan [ˈɹɒnəld ˈɹeɪɡən] → Рональд Рэйган, Oscar Wilde [ˈɒs.kə(r) ˈwaɪld] → Оскар Уайльд, John Milton [ˈdʒɒn ˈmɪltən] → Джон Мільтан
|
[r]/[ɹ]
|
|
|
р
|
cross-country [ˌkrɒsˈkʌn.tri] → крос-кантры, Vera Rich [ˈvɪə.rə rɪtʃ] → Вера Рыч
|
[j] + [α:]/[ə]
|
|
|
я
|
Yard [jɑːd] → Ярд, William Shakespeare [ˌwɪljəm ˈʃeɪkspɪə(r)] → Уільям Шэкспір
|
[j] + [u:]/[ʊ]
|
|
|
ю
|
Utah [ˈjuː.tɑː] → Юта
|
|
пасля зычнага
|
ью/’ю[заўв. 8]
|
New York [njuː jɔːk] → Нью-Ёрк, Houston [ˈhjuː.stən] → Х’юстан, computer [kəmˈpjuː.tər] → камп’ютар
|
[j] + [u][заўв. 26]
|
|
|
ю
|
Samuel Barclay Beckett [ˈsæmjuəl ˈbɑː.kli ˈbɛkɪt] → Сэмюэл Барклі Бекет
|
|
пасля зацвярдзелых
|
у
|
casual [ˈkæʒ.ju.əl] → кэжуал (стыль адзення)
|
[d͡ʒ]
|
|
|
дж
|
Jersey [ˈdʒɜːrzi] → Джэрсі, Johnson [ˈdʒɒnsən] → Джонсан, Georgetown [ˈdʒɔːdʒ.taʊn] → Джорджтаўн
|
|
перад «ь» або [j]
|
дз
|
Miles Dewey Davis [maɪlz dʒuː.i ˈdeɪvɪs] → Майлс Дзьюі Дэйвіс
|
[tʃ]
|
|
|
ч
|
Vera Rich [ˈvɪə.rə rɪtʃ] → Вера Рыч
|
tch
|
|
тч
|
Margaret Thatcher [ˈmɑːɡəɹɪt θætʃ.ə(r)] → Маргарэт Тэтчэр
|
[ts]
|
|
даволі рэдка, калі этымалагічна гэта адзіная афрыката ў марфеме
|
ц
|
Francis Scott Key Fitzgerald [ˈfɹɑːnsɪs skɒt kiː fɪtsˈd͡ʒɛɹəld] → Фрэнсіс Скот Кей Фіцджэральд
|
|
там, дзе ідзе стык марфем, маюцца на ўвазе два асобныя гукі
|
тс
|
Watson Brake [ˈwɒtsən breɪk] → Уотсан-Брэйк
|
Нямыя літары[6]
|
|
r
|
|
р
|
New York [njuː jɔːk] → Нью-Ёрк
|
|
l
|
|
ль
|
Malcolm [ˈmæl.kəm] → Малкальм, Hulme [hjuːm] → Х’юльм
|
|
e
|
|
э (калі чытаецца ў амерыканскім варыянце)
|
Powell (RP) [pəʊl]/(US) [ˈpaʊ.(w)əl] → Паўэл
|
Асаблівыя выпадкі
|
[ə͡l]/[əl]
|
le/el
|
|
л
|
Andy Ogles [ˈæn.di ˈəʊ.ɡəlz] → Эндзі Оўглз, Oglesby [ˈɒɡə͡lsbi] → О́глсбі[7]
|
[eɪ.ə]
|
aha
|
|
э
|
Graham [ˈɡɹeɪ.əm] → Грэм
|
|
'
|
|
’
|
Eugene Gladstone O'Neill [ˈjuː.d͡ʒin ˈɡlædstən əʊˈniːl] → Юджын Гладстан О’Ніл
|
Прыклады слоў, якія замацаваліся ў літаратуры, але абсалютна выбіваюцца з логікі транскрыпцыі:
Гл. таксама
Заўвагі
- ↑ а б в г д Залежыць ад таго, ці ідзе перад гукам беларускі зацвярдзелы: р, ч, дж, ж, ш.
- ↑ Не блытаць са спалучэннямі тыпу «ee», «ea» або «ie».
- ↑ Дадзены гук з’яўляецца найбольш цяжкім для перадачы ва ўсходнеславянскіх мовах. Таксама важна заўважыць, што варта звяртаць увагу на этымалогію слова, як у Frank і Franklin, якія падобныя, але маюць розную этымалогію. М. У. КОЗЫЛЕВА ПРАБЛЕМА ПЕРАДАЧЫ АНГЛІЙСКІХ АНТРАПОНІМАЎ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ (бел.) // Веснік БДУ. Сер. 4. — 2012. — № 2. — С. 35 — 39.
- ↑ Звычайна вымаўляецца як [ˈfɹænsɪs], але ў RP — [ˈfɹɑːnsɪs], таму імя павінна мець форму «Франсіс». Паводле З. Саўкі так склалася традыцыя перадачы дадзенага імя.
- ↑ а б в г Правілы 2008: У канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: фрау, шоу, Ландау, Каратау, Дахау, Цеміртау, ток-шоу, ноу-хау.
- ↑ Амерыканскі варыянт: [ˈɡoʊlbərn].
- ↑ а б в г На дадзены момант мусіць быць памылковая трансітарацыя пад уплывам рускай Вікіпедыі.
- ↑ а б Мяккі знак часцей пішацца пасля «н», «м» і «л».
- ↑ пытанне напісання апострафа або мяккага знака пасля «с» і «ц» у такіх выпадках патрабуе дадатковага даследавання.
- ↑ а б Не блытаць з імем «German», якое трэба траслітараваць як «Герман». М. В. Козылева Асаблівасці перадачы англійскіх асабовых імёнаў на беларускай мове // libr.msu.by.
- ↑ Захаванне ненаціскнога «э» мусіць адпавядаць правілам беларускай арфаграфіі, у іншых выпадках мусіць пераходзіць у «е». Літара «е» не выкарыстоўваецца ва ўстойлівых марфемах (напр. прыстаўка «інтэр-») а таксама там, дзе «е» будзе чытацца як [je], тады мусіць быць замена на «э». У выпадках, калі «э» пад націскам, яго варта захаваць. У добра засвоеных словах ненаціскны «э» можа пераходзіць у «а» пад рэдукцыяй, але ва ўласных назвах такога не знойдзена (патрэбна больш прыкладаў).
- ↑ У дадзеным выпадку было бы лагічна пазбавіцца ад лішняй мяккасці і зрабіць больш рэгулярную форму «Айзак». Падвойнае «aa» тады бы перадавалі заўсёды як «а». Форма «Айзек» прыйшла праз рускую мову. Патрэбна разглядзець, наколькі такая форма сустракаецца ў беларускай літаратуры і разглядзець магчымасць прывядзення імя ў больш рэгулярную форму.
- ↑ а б Але Isaac Newton [ˌaɪzək ˈnjuːtən] → Ісаак Ньютан (традыцыйная форма)
- ↑ Рэкамендуецца звычайна абіраць пару «е»/«э» у выпадках, калі іншага не кажуць нейкія АК. Але важна адзначыць, што тут можа граць ролю таксама мілагучнасць слова, для падоўжання гуку, што патрабуе дадатковага аналізу. Таму пішам «Ме́йсан», а не «Ме́сан».
- ↑ Адпавядае амерыканскаму [oʊ].
- ↑ а б в Згодна з дадзенай сістэмай, прозвішча павінна перадавацца як «Рузэвелт».
- ↑ Скапіявана ў Вікторкі, але прыклад нелітаратурны. Іншых прыкладаў пакуль не зайшлося.
- ↑ Было ў Вікторкі, але патрэбны прыклады каб праверыць, ці патрэбны апошнія тры формы.
- ↑ [ti] і падобныя спалучэнні звычайна змягчаюцца на канцы слова. У астатніх выпадках хутчэй пабачым «ты».
- ↑ Правіла размытае, трэба будзе сфармуляваць больш выразна.
- ↑ Часцей за ўсё, не з’яўляючыся часткай афракаты [d͡ʒ], дадзены гук сустракаецца ў словах французскага паходжання, дзе варта таксама арыентавацца на правілы перадачы з французскай мовы. Там гэты гук традыцыйна перадаецца праз «ж».
- ↑ Не блытаць са спалучэннем «che».
- ↑ Няма кансэнсусу. Рэкамендуецца выкарыстоўваць «х» для паслядоўнасці, але варыянты з «г» дапушчальныя, асабліва ва ўстойлівых найменнях.
- ↑ Часамі ў літаратуры можна сустрэць варыянт «Вільям». Будзем лічыць яго дапушчальным, але рэкамендуемая форма «Уільям».
- ↑ Прозвішча павінна пісацца як «Уілсан».
- ↑ Звычайна ў арыгінале дадзенае спалучэнне вымаўляецца даволі плыўна, таму часта прынята адкідваць [j] і транслітараваць далей без яго.
Зноскі
- ↑ Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; ўклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак.. — Мінск: Беларус. навука, 2012. — 916 с. — ISBN 978-985-08-1365-7.
- ↑ Г. У. Арашонкава, В. П. Русак, Н. А. Чабатар, А. М. Астапчук, В. І. Уласевіч. Граматычны слоўнік назоўніка / В. П. Русак. — Мінск: Беларуская навука, 2013. — ISBN 978-985-08-1559-0.
- ↑ Беларуская мова адносіцца да кансанантнага тыпу моў, і для яе характэрна аглушэнне парнага звонкага зычнага на канцы слова: James — Джеймс, Cummings — Камінс, Holmes — Холмс. М. У. КОЗЫЛЕВА [http://elib.bsu.by/bitstream/123456789/49244/1/pages%2036-40%20Kozuleva.pdf ПРАБЛЕМА ПЕРАДАЧЫ АНГЛІЙСКІХ АНТРАПОНІМАЎ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ (бел.) // Веснік БДУ. Сер. 4. — 2012. — № 2. — С. 35 — 39.ПРАБЛЕМА ПЕРАДАЧЫ АНГЛІЙСКІХ АНТРАПОНІМАЎ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ] (бел.) // Веснік БДУ. Сер. 4. — 2012. — № 2. — С. 35 — 39. паводле Таболіч А. У., Вікторка Л. В. Матэрыялы да слоўніка // Роднае слова. 2001. № 4., 85
- ↑ Нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнем толькі пасля галосных. Гук [у] на пачатку ўласных імён і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка. Паводле Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. § 15. Нескладовае ў і у складовае
- ↑ Перадача дедзенага гука з’яўляецца варыятыўнай і кансенсусу тут няма. Рэкамендуецца для паслядоўнасці ў назвах, якіх няма ў энцыклапедыях, выкарыстоўваць больш сучасную «у» ў дадзеных пазіцыях: Уілсан, Уіні. М. В. Козылева Асаблівасці перадачы англійскіх асабовых імёнаў на беларускай мове // libr.msu.by.
- ↑ Тыя літары, якія перадаюцца на пісьме, але не адпавядаюць нейкаму канкрэтнаму гуку наўпростава. Не блытаць з падвоенымі літарамі. М. В. Козылева Асаблівасці перадачы англійскіх асабовых імёнаў на беларускай мове // libr.msu.by.
- ↑ Часам некаторыя носьбіты мовы могуць памылкова запісваць гэту назву як Ogelsby, набліжаючы яе да вымаўлення. Перадача як «Оглесбі» можа блытаць.
Літаратура
|