Вікіпедыя:Рэгулярныя сустрэчы-2017/СправаздачаАпошнія справаздачы пішам зверху. 8 снежняСабраліся: DobryBrat, Mr. Zabej.
24 лістападаСабраліся: Ihar Dorinel, Svetit, DobryBrat, KarlKori, Chec_saup. Пачалі складаць дэтальны план вандроўкі ў Маладзечанскім напрамку, якая адбудзецца 02.12.2017. Таксама пачалі абмяркоўваць магчымыя варыянты вандроўкі ў канцы снежня (23-25.12.2017). Па прычыне адсутнасці Інтэрнета ў памяшканні базы не здолелі папрацаваць над запланаванымі артыкуламі. --Ihar Dorinel (размовы) 19:09, 26 лістапада 2017 (MSK)
10 лістападаСабраліся: Ihar Dorinel, Svetit, Da voli, KarlKori, Chec_saup. Svetit пачала рабіць фінансовую справаздачу па Вікі-Летніку 2017, Da voli абяцаў дапамагчы з нефінансовай справаздачай. Ihar Dorinel, Da voli, KarlKori распачалі Вікі-Вандроўкі. І першы пункт назначэння быў - Ветка. На сустрэчы яны перабіралі фоткі і стварылі наступныя катэгорыі для сваіх фотак: Buildings_of_Vietka, Cemeteries_of_Vietka, Churches_of_Vietka, Monuments_of_Vietka, Streets_of_Vietka. На старонцы Вандровак удзельнікі напісалі вынікі першай вандроўкі, і будуць планаваць наступныя. --Svetit (размовы) 21:59, 13 лістапада 2017 (MSK) 27 кастрычніка![]()
Падчас сустрэчы:
--Mr. Zabej (размовы) 10:30, 1 лістапада 2017 (MSK) 13 кастрычнікаПрынялі ўдзел DobryBrat, Ihar Dorinel, Svetit, Da voli, KarlKori. KarlKori распавёў пра свае ўражанні ад удзелу ў Вікі-Сустрэчы цэнтральнай і ўсходняй Еўропы ў Варшаве. Вырашылі, што ў бліжэйшы час адбудуцца віківандроўкі (05-06.11.2017 — Гомель-Ветка, 02.12.2017 — вёскі і станцыі Маладзечанскага напрамку). Падчас сустрэчы былі створаны артыкулы: Фуэртэ-дэ-Самайпата, Смаленская вуліца (Мінск). --Ihar Dorinel (размовы) 12:28, 15 кастрычніка 2017 (MSK) 29 верасняСабраліся DobryBrat , Mr. Zabej , Ihar Dorinel. Гутарылі пра сустрэчу Вікімедый цэнтральнай і ўсходняй Еўропы. DobryBrat быў вельмі натхнёны і абяцаў зрабіць пісьмовую справаздачу. Крыху абмяркоўвалі, што можна рабіць разам у Беларускай Вікі-супольнасці, а тое ў розных краінах шмат чаго адбываецца, а вось у нас малавата. Тым часам Ihar Dorinel ствараў артыкул Патасі. --Svetit (размовы) 21:50, 30 верасня 2017 (MSK) |
Portal di Ensiklopedia Dunia