Гэта архіў, створаны ў 2017 годзе, але размовы, прывязаныя да гэтай архіўнай старонкі, магчыма, не вяліся ў той час. Калі ласка, не змяняйце змест гэтай старонкі. Глядзіце актуальныя размовы, або спіс архіваў.
Хуткая ўстаўка
Як можна змяніць хуткую ўстаўку, каб яна ўстаўляла <pre></pre>, <code></code>, <tt></tt> — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік Вадзім Медзяноўскі (р · у)
У сувязі са ўвядзеннем новых кнопак "Запісаць" і інш. на панэлі рэдагавання зніклі гузікі "афармленне", "выява" і іншыя, якія хутка дадавалі тлумачэнне правак. Варта знайсці альтэрнатыву, каб магчымасць вярнуць. Калі ў каго ёсць пажаданні (хацеў бы бачыць на панэлі прылады для спрашчэння рэдагавання), можаце таксама дадаваць, каб выпраўляць разам.--Artsiom91 (размовы) 11:48, 19 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]
Маеце на ўвазе ўжыванне HotCat на старонках шаблонаў, ці хуткае даданне/змяненне/выдаленне шаблонаў як катэгорый у HotCat? Першае, думаю, тэхнічна магчыма, але праблема ў тым, што даданыя катэгорыі варта (а дзесьці не варта) заключать у <noinclude></noinclude>, каб яны з шаблона не пераносіліся на старонкі, а з дапамогай HotCat зрабіць гэта цяжкавата.--Artsiom91 (размовы) 10:25, 21 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Візуальны рэдактар падобную магчымасць дае. Магчыма, гэта не вельмі хутка і зручна, але штосьці лепшае прапанаваць цяжка. Усё ж шаблон не катэгорыя — яму трэба дакладна вызначыць месца, параметры, ды і без папярэдняга прагляду звычайна не абыйсціся.--Artsiom91 (размовы) 11:18, 21 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Надаела бачыць у артыкулах чырвоныя (яшчэ не створаныя) шаблоны. Было б добра мець магчымасць, каб яны наўпрост не адлюстроўваліся (і не гарэла чырвані), артыкулы з такімі шаблонамі ўключаліся ў адмысловыя катэгорыі, а таксама каб можна было ствараць спісы патрэбных шаблонаў (які ёсць для катэгорый). Ну а пакуль проста паціху буду змяшчаць патрэбныя шаблоны тут.--Artsiom91 (размовы) 23:25, 18 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Спіс патрэбных шаблонаў (якія "чырвоныя" ў некаторых артыкулах)
1) Справа ў тым, што ў лідзе мы пішам акрамя тагачаснага адм. падзелу яшчэ і "цяпер N раён N вобласці" - пасярод агульнага шаблону гэта не ўвапхнеш. 2) Вялізная частка інфармацыі цягнецца куда? У шаблон? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:26, 18 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
1) Насамрэч якая сапраўдная карысць ад выкарыстання Вікідата — тое, што можна пазней змяніць модулі і адлюстраванне ва ўсіх артыкулах адразу. Захочам сцяг краіны — з'явіцца, сучасную адзінку — таксама можна дадаць. І галоўнае, можна асобна пазначыць ў наладах, што сельсавет не пісаць (а толькі раён), удакладненні ставіць толькі для краін былога СССР і інш. Думаю, магу зрабіць аналаг у нашай вікіпедыі, калі хтосьці лічыць карысным — звяртайцеся. Пакуль можна без геаланцужка ў шаблоне змяшчаць месца нараджэння, ніхто ж пакуль новым шаблонам не будзе прымушаць карыстацца — ён не ў картцы. Мяне зараз, напрыклад, непакоіць гэтая "гістарычнасць" ў тым плане, што дадаюцца катэгорыі "Нарадзіўся ў N-скім павеце" і не дадаюцца "Нарадзіўся ў N-скім раёне". Пры гэтым, калі ёсць катэгорыя "Нарадзіліся ў горадзе N" (якая ў "раёне"), то будзе дададзена яна, хоць чалавек нарадзіўся ў "павеце".--Artsiom91 (размовы) 21:50, 18 красавіка 2017 (+03)[адказаць]
Трэба вярнуць працу інструмента "Статыстыка наведванняў" для старонак (знаходзіцца злева, у групе "Прылады"). Зараз працуе толькі, калі націснуць "Паказаць гісторыю", зверху.--Artsiom91 (размовы) 13:43, 9 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
На кожнай старонцы знізу дадаецца пункты "Палітыка прыватнасці", "Пра Вікіпедыю", "Адмова ад адказнасці" і г.д. Многія з іх вядуць на неіснуючыя старонкі.--Artsiom91 (размовы) 13:44, 9 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
У нас працуе бот, якія прастаўляе спецыяльныя шаблоны артыкулам без катэгорый. Аднак, ён не працуе з шаблонамі. У нас шмат шаблонаў без катэгорый або толькі з "чырвонымі" катэгорыямі, было б добра мець нейкі спіс.--Artsiom91 (размовы) 17:25, 15 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Катэгорыі-перасылкі
У нас склалася практыка выдаляць катэгорыі-перасылкі і старонкі размоў-перасылкі (звычайна ствараюцца пасля пераносаў). На нейкія, аднак, не звяртаюць увагі і яны застаюцца. Было б добра мець магчымасць атрымаць спіс такіх перасылак, а яшчэ лепш — пры пераносе аўтаматычна ставіць шаблон {{да выдалення}}. --Artsiom91 (размовы) 17:25, 15 студзеня 2017 (+03)[адказаць]
Догляд
Задача глабальная, узнаўленне поўнага функцыянавання ВП:Догляд. Як разумею, там патрабуецца "пераклад" на іншую мову праграмавання. Падрабязней можна запытацца ва ўдзельніцы Хомелка, напрыклад. --Максім Л. (размовы) 17:39, 19 лютага 2017 (+03)[адказаць]