Вікіпедыя:Форум/2011-студзень-красавік
Вікіпедыя:Форум/2011-cтудзень-красавікЗакрыццё беларускіх Вікі-кнігШаноўнае спадарства! Я вырашыў пакінуць заяўку на закрыццё праекта wikibooks на беларускай мове. Адзіная нагода для такога кроку - неактыўнасць удзельнікаў праекта і, адпаведна, невялікая колькасць карыснага зместу: праект амаль пусты. Да таго ж, у нас ёсць болей карысны і актыўны рэсурс [— беларускі Wikisource], туды можна без праблем перанесці карысныя тэксты з Wikibooks. Прашу падтрымаць або аспрэчыць маю заяўку на гэтай старонцы (на англійскай мове). Дзякуй за ўвагу. --LexArt 13:15, 21 красавіка 2011 (UTC) АўтадоглядШаноўнае спадарства, нам уключылі аўтадогляд. Калі хто хоча, звяртайцеся за сцягам. P. S. І гэта не першакрасавіковы жарт :)---Хамелка / разм. 15:17, 1 красавіка 2011 (UTC) Новыя гаджэтыМаркі БеларусіПаважаныя калегі, удзельнікам Butko былі запампаваны на Вікісховішча ўсе паштовыя маркі Беларусі, якія знайшліся на сайце Белпошты. Пры загрузцы дадавалася апісанне «Марка Беларусі», на старонцы кожнай маркі на сайце пошты ёсць больш падрабязнае апісанне. Запрашаю да дапрацоўкі апісанняў марак усіх жадаючых. Да таго ж, як разумееце, можна гэтыя маркі выкарыстоўваць для ілюстрацыі Вашых і чужых артыкулаў ва ўсіх моўных раздзелах. Магчымасці адкрываюцца вельмі шырокія, бо з-за адсутнасці свабоды панарамы многія артыкулы неілюстраваны---Хамелка / разм. 09:41, 24 сакавіка 2011 (UTC) СвятарыЦі ёсць шаблон-картка для святароў? Папаў Рымскіх? --Чаховіч Уладзіслаў 21:22, 21 сакавіка 2011 (UTC)
Паэтэса, актрыса, сцюардэса, прынцэсаДарагія сябры, у некаторых артыкулах у нас сустракаюцца калькі з польскай мовы - паэтэса, акторка. Па-беларуску трэба паэтэса, актрыса. Як сцюардэса і прынцэса. Дзякуй --93.85.197.232 20:29, 15 сакавіка 2011 (UTC)
Шаблон:КолерПрашу паважаную супольнасць звярнуць увагу на праблему выкарыстання шаблона "колер". Магчыма варта правесці фармальнае абмеркаванне перспектыў выкарыстання шаблона з наступным галасаваннем. - Hard Sin 19:21, 14 сакавіка 2011 (UTC)
Як бачыце, праца яшчэ засталася.---Хамелка / разм. 08:23, 16 сакавіка 2011 (UTC)
Korczak в Krupski OlegПрашу Вас перайменавать мой уліковы запіс - удзельніка "Korczak" в "Krupski Oleg" ў адпаведнасці з маім IP на be.wikipedia.org. Прычына - пры стварэнні глабальнага акаўнта "Korczak" ужо быў на pl.wikipedia.org удзельнік "Korczak". Таму маю патрэбнасць, ад кожнага лакальнага бюракрата (або адміністратара) перайменаваць маю ўліковы запіс "User:Korczak" в "User:Krupski Oleg". З павагай Krupski Oleg 18:06, 13 сакавіка 2011 (UTC) Шаблон "Пераклад"Нешта не знайшоў шаблона "Пераклад", яго няма ці я дрэнна шукаў? Калі ласка, ткніце, калі не складана ;-) --Damarah 16:01, 10 сакавіка 2011 (UTC)
Дапамога у перакладзе польскіх прозвішчаў на беларускую моваЦі можа нехта дапамагчы у перакладзе прозвішч з польскай мовы на беларускую ў артыкуле Янэк_Вішнеўскі ? --Damarah 16:01, 10 сакавіка 2011 (UTC) Белорусская ВикитекаПоддержите создание Белорусской Викитеки--Andrijko Z. 12:42, 9 сакавіка 2011 (UTC) ВікіфікацыяСпадарства, як у вас уключыць вікіфікатар? --Renessaince 06:18, 8 сакавіка 2011 (UTC)
ФайлыПаважаныя таварышы. На жаль павінна адзначыць, што грозныя папярэджванні на старонках гутарак нашых аўтараў, якія загрузілі файлы без належнага афармлення інфармацыі пра іх, не падзейнічалі. Таму, як мне не шкада, з серады пачнуцца выдаленні. Першымі стануць файлы з гэтай катэгорыі. Просьба не крыўдзіцца, а пакуль не позна дапамагчы іх аформіць.---Хамелка / разм. 14:14, 2 сакавіка 2011 (UTC) ІнтэрвікіСпадарства, яшчэ раз нагадваю: перакладаеце з нашай Вікіпэдыі артыкулы — перакладайце на здароўе. Але ж прастаўляйце інтэрвікі! Тым болей на такія артыкулы, адпаведнікаў якім у іншым разьдзелах няма. --Renessaince 15:04, 24 лютага 2011 (UTC) P.S. Словазлучэньне «новы падраздел» — гэта якой мовай напісана? --Renessaince 15:04, 24 лютага 2011 (UTC)
Ну і, вядома, словы «перакладаеце — перакладайце на здароўе» не азначае, што падаваць Вікіпэдыю, зь якой быў узяты артыкул, не абавязкова. --Renessaince 15:58, 2 сакавіка 2011 (UTC) Вікісустрэча 7 сакавікаЗапісвайцеся, калі ласка. - Вікісустрэчы---Хамелка / разм. 12:50, 21 лютага 2011 (UTC) ПытаннеПеранесена на старонку размоў артыкулу - Віленская беларуская гімназія---Хамелка / разм. 20:16, 20 лютага 2011 (UTC) Пустые статьи о годах(Простите, что пишу по-русски.) Вы уже тут обсуждали удаление пустых статей о годах, например 230 да н.э.? У вас тут уже 27 тысяч статей и мне кажется, что эти пустые статьи не нужны вам для доказательства того, что ваш проект серьёзен. Дело ваше, конечно - я просто так со стороны замечаю. --Дзядзька Лёша 15:10, 18 лютага 2011 (UTC)
В ру-викиКоллег участников-рувики приглашаю ознакомиться.--Pessimist2006 14:30, 17 лютага 2011 (UTC) Канферэнцыя Вікімэдыя ПольшчаКалегі! З 18 па 20 сакавіка ва Ўроцлаве будзе праходзіць штогадовая канферэнцыя арганізавана грамадствам Вікімэдыя Польшча. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Магчыма атрыманне візы, а таксама фінансавая падтрымка паездкі (памеры залежаць ад колькасці жадаючых). Сайт канферэнцыі, рэгістрацыя участиников - тут. Асноўныя часткі сайта хутка будуць перакладзены на рускую. Калі будзе цікавасць, то заяўкі прашу падаваць мне непасрэдна да канца гэтага тыдня. Усяго добрага, Ency 23:41, 14 лютага 2011 (UTC) каардынатар ВМ Пл па ўсходнім напрамку
Запыт на статус адміністратара
Шаблон:ЛітШто здарылася з Шаблон:Літ? На такіх старонках як гэта Віктар Дашук Праверка старонакЗаўважыў, што ў беларускай Вікіпедыі была нядаўна ўкаранёная сістэма Flagged revisions, таму хацеў бы даведацца, дзе можда атрымаць сцяг для магчымасці праверкі старонак. --Глеб Барысаў 01:18, 4 лютага 2011 (UTC)
Неабгрунтаванае блякаваньне ўдзельнікаў, аўтарскае права, etc.Прывітаньне. Некалькі дзён таму бестэрмінова быў заблякаваны ўдзельнік Kazimier Lachnovič. Блякаваць у пэўнай ступені было за што, але максымум — на тыдзень. Болей таго, падобнага кшталту блякаваньне адбылося без папярэднягя абмеркаваньня з супольнасьцю: удзельнік са сьцягамі адміністратара Yury Tarasievich уласнаруч наклаў блёк. Болей таго, наколькі мне вядома, не была ўхваленая прапанова па вырашэньні праблемаў з аўтарскім правам у артыкуле Гарадскі пасёлак Зэльва, і, яшчэ далей — праігнараваная. Патрабаваньне зьмяшчэньня толькі вольнага зьместу ў Вікіпэдыі выражаецца трэцім слупом Вікіпэдыі, які зьяўляецца неад’емным і адным з галоўных правілаў Вікіпэдыі. Я вельмі прашу супольнасьць абмеркаваць гэты выпадак у прыватнасьці, і стан рэчаў з аўтарскім правам увогуле. Таксама вельмі раю перагледзіць блёк вышэй зазначанага ўдзельніка й абмеркаваць пазбаўленьне сьцягу адміністратара ўдзельніка Yury Tarasievich за злоўжываньне ў асабістых мэтах. Wizardist 23:56, 3 лютага 2011 (UTC)
У нашым раздзеле досыць вялікая колькасць удзельнікаў, якія былі заблакаваныя ў іншых раздзелах. Таму не трэба думаць, што мы ставімся прадузята да жадаючым плённа і канструктыўна працаваць з намі. Калі Вас так крыўдзіць тое, што чалавекам, які заблакаваў Вашага падабароннага, быў Юрый, то яго магу пераблакаваць я, як асоба, якая не ўступае з ім у канфлікт, але згодная з тым, што яго дзеянні ў нашым раздзеле Вікіпедыі былі нацэлены не на працу па стварэнні энцыклапедыі, а на распальванне канфліктаў.---Хамелка / разм. 13:47, 4 лютага 2011 (UTC)
Пад Мінскам адбыўся семінар "Вікіпедыя пра Беларусь"Cемінар прайшоў 22 студзеня 2011 г. ў дзіцячым аздараўленчым лагеры "Лідар", які знаходзіцца на беразе вадасховішча Дразды. Аудыторыя складалася з 30 падлеткаў і 4 дарослых. Вядучыя семінара з беларускага раздзела Вікіпедыі (Хамелка і Da voli) пазнаёмілі прысутных с асаблівасцямі сусветнага праекта Wikimedia, шляхам мультымедыйнай прэзентацыі прадэманстравалі прыклады артыкулаў рознай тэматыкі, засяродзіліся на патрэбах беларускай вікі, паказалі алгарытм стварэння новых артыкулаў ці паляпшэння ўжо існуючых. Вучні задавалі шмат пытанняў, і ўсе яны знайшлі свой адказ. У якасці практычнага замацавання ведаў планавалася стварыць 1-2 артыкула сумесна, але да лагера "Лідар" Інтэрнэт пакуль не падведзены, і гэты намер застаўся чакаць лепшых часоў. У цэлым мэта мерапрыемства была дасягнута: маладыя людзі даведаліся пра карысць, якую праз далучэнне да ўдасканалення Вікіпедыі яны могуць прынесці як сабе асабіста, так і людзям сваёй краіны. --Da voli 07:26, 23 студзеня 2011 (UTC)
Викитека на белорусскомПочему вы, несмотря на предыдущий отказ, не подаете снова заявку на создание Белорусской Викитеки? (сорри что по-русски, белорусским не владею, но понимаю)--Andrijko Z. 12:44, 17 студзеня 2011 (UTC)
Віншуем з 10-годдзем Вікіпедыі!15 студзеня 2011 г. сусветная вікісупольнасць адсвяткавала 10-гадовы юбілей заснавання Вікіпедыі. У цэнтры Мінска прайшла святочная вечарына, прысвечаная гэтай адметнай падзеі. У сустрэчы прынялі ўдзел аўтары і рэдактары беларускага і рускага раздзелаў Свабоднай энцыклапедыі. У па-дамашняму цёплай атмасферы за святочным сталом уздельнікі лепей пазнаёміліся адзін з адным, абмяркавалі надзённыя пытанні, параіліся наконт далейшай працы, адказалі на шматлікія пытанні журналістаў, якія таксама прысутнічалі. Негледзячы на перабоі з электразабяспячэннем, падчас сустрэчы ўдалося арганізаваць тэлемост з Санкт-Пецярбургам і Масквой, дзе сабраліся вікі-аўтары тамтэйшых рэгіёнаў. Удзельнікі маюць намер найдалей ладзіць працоўныя сустрэчы. --Da voli 20:15, 15 студзеня 2011 (UTC) Карысны скрыпт: патрэбны перакладru:Википедия:Проект:Персональные скрипты/Навигации - можа хто возьмецца перакласці гэты карысны скрыпт? --Чаховіч Уладзіслаў 12:42, 10 студзеня 2011 (UTC)
Вікісустрэча (15.01) з нагоды 10-годдзя ВіксыСустрэча адбудзецца ў Мінску ў межах сусветнага святкавання ДН Віксы. Арганізуецца ў каардынацыі з Рускай і Тарашкевіцкай Віксамі. Час і месца будуць удакладненыя і паведамленыя праз аб'яву на Гал.Стар., але дзень -- 15 студзеня 2011 г. -- нязменны. Гэта перасцярога, бо з'явіліся панічы, якія правак не маюць, але таксама арганізуюць "вікісустрэчу". Абмеркаваць усё можна тут або ў адпаведных месцах Рускай (гл. тут) і Тарашкевіцкай Віксаў. Пакуль падзея актуальная, прашу пакінуць гэты раздзел Форума наверсе. --Максім Л. 09:53, 9 студзеня 2011 (UTC)
ru:Википедия:Викивстречи/Минск, 15 января 2011 --Pessimist2006 13:54, 9 студзеня 2011 (UTC) Выявы
Як пісаць кітайскія імёныМне здаецца, было б варта распрацаваць нейкую сістэму транскрыпцыі кітайскай. Прэцэдэнты стварэння такіх сістэм ёсць: напрыклад, у рускай вікіпедыі распрацавалі сістэму транскрыпцыі кантонскай кітайскай і спосабы перадачы дадатковых складоў катаканы ў сістэме Паліванава. Адзінага стандарту няма нідзе. У лепшым разе адаптуюць сістэму Паладыя да беларускай фанетыкі, з такімі праблемамі:
У горшым выпадку пішуць невядома што:
Акрамя таго, ёсць шэраг выпадкаў, калі беларуская транскрыпцыя не дазваляе зразумець, як выглядала слова ў кітайскай:
Трэба знайсці кампраміс паміж перадачай кітайскай фанетыкі (напрыклад, Мао і дао гучаць амаль як Маў і даў), захаваннем звычнага выгляду словаў (чж-, цз-, -ао) і беларускай фанетыкай. Калі нехта мяне падтрымае, магу напісаць тут болей сваіх думак на гэты конт. Думаю, варта было б потым наладзіць галасаванне пра тое, як лепей пісаць. Але нават калі мы вырашым транслітэраваць сістэму паладыя, давайце хоць рабіць гэта паслядоўна: калі Гуанчжоў, то Сіньчжоў, а не Сіньджоў. Ці наадварот. Хтосьці 17:50, 12 студзеня 2011 (UTC)
Думаю, мы можам згадзіцца з тым, што зрабіць "лепей" за адаптацыю Паладыя не атрымаецца: 1) сістэма П. распрацавана і ўжываецца; 2) фанетыкі дастаткова блізкія; 3) сякая-такая адаптацыя ўжо некалі рабілася *і* рэферавалася (правяралася) у акад. выданні -- у БелСЭ. Вось што там ёсць па Шаньсі: Таюань, Фыньхэ, Цзіні, Тунгуань, Юйцы (!), Датун. Думаецца, што мы аніяк не абмінем такіх аўтахтонных рэчаў, як пераход ненаціскнога -ао ў -аа, зацвярдзелыя зычныя і пад., не вынаходзячы ўласнай сістэмы, якую трэба будзе 1) вывучаць; 2) трымаць у галаве розніцу з хоць-якімі, але існуючымі бел.моўнымі акад. крыніцамі. Зрэшты, ці такая трагедыя, што нейкая мова не мае ўсіх гукаў іншай? Што тычыць праблемы "пачатковага В супраць У", то, думаю, можна лічыць, што беларускае В дастаткова блізкае да У (прынамсі, бліжэйшае за в-рускае В), каб можна было яго (В) спакойна ўжываць (гл. заўвагу ў Бел. лінгвістыцы вып. 52 ). Yury Tarasievich 07:20, 13 студзеня 2011 (UTC)
Ліцэнзіі на выявыЯ правільна зразумеў, што цяпер можна змяшчаць толькі выявы з CC/GFDL/public domain? Калі аўтар проста "даў дазвол", то такая выява мусіць быць выдалена? Mienski 14:38, 7 лютага 2011 (UTC)
translatewiki.netТрэба каб нехта пачаў пераклад паведамленьняў для MediaWiki і MediaWiki extensions тут. --Jim 05:31, 19 красавіка 2011 (UTC) Допомогаuk:Петро Починчук. Чи не міг би хто-небудь записати білоруською? --93.73.24.135 21:24, 11 ліпеня 2011 (UTC) Канферэнцыя Вікімэдыя Польшча ў 10-ю гадавінуКалегі! З 23 па 25 верасня ў Познані будзе праходзіць арганізавана таварыствам Вікімэдыя Польшча канферэнцыя з нагоды 10-ці годдзя польскай вікіпедыі. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Магчыма атрыманне візы, а таксама фінансавая падтрымка паездкі (памеры залежаць ад колькасці жадаючых). Сайт канферэнцыі і рэгістрацыя участиников. Калі будзе цікавасць, то заяўкі прашу падаваць мне непасрэдна да канца гэтага тыдня. Усяго добрага, Ency 18:12, 21 жніўня 2011 (UTC), каардынатар ВМ Пл па ўсходнім напрамку
|
Portal di Ensiklopedia Dunia