Вікіпедыя:Discord

Discord — прапрыетарны чат-дадатак для абмену тэкставымі паведамленнямі ў рэальным часе, найбольш прасунутая і зручная альтэрнатыва Skype і IRC. Даступны ў выглядзе вэб-сайта і дадаткаў для камп’ютара і мабільных прылад.

Перавагі і магчымасці Discord

  1. Двухфактарная аўтэнтыфікацыя без абавязковай прывязкі да нумара мабільнага тэлефона.
  2. Стабільныя пошук і гісторыя чатаў, якія не залежаць ад захавання логаў на лакальным камп’ютары.
  3. Мабільны дадатак не патрабуе значных рэсурсаў.
  4. Маецца поўнафункцыянальны вэб-інтэрфейс, існуюць версіі для Windows, macOS, Linux, Android, iOS.
  5. Няма абмежавання на колькасць удзельнікаў.

Апісанне

Удзельнічаць у чаце могуць толькі зарэгістраваныя ўдзельнікі Вікіпедыі і іншых праектаў Вікімедыя. Пры падключэнні трэба быць гатовым пацвердзіць сваю ідэнтычнасць з уліковым запісам, каб мы былі ўпэўненыя, што гэта вы. Калі ж вы яшчэ не зарэгістраваныя ў Вікіпедыі, то вядома ж варта гэта зрабіць! Стварэнне ўліковага запісу дае вам магчымасць не толькі далучыцца да нашага чату, але і карыстацца дадатковым зручным функцыяналам для працы ў Вікіпедыі.

Галоўным правілам паводзін у чаце з’яўляецца захаванне мінімальнай ветлівасці, прапісанай у правіле ВП:НАПА. Таксама забароненая прамая агітацыя падчас выбараў і каардынаванне відавочна дэструктыўнай у адносінах да Вікіпедыі дзейнасці.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya