WPCleaner — гэта інструмент падтрымкі, распрацаваны на Java 8+. Файл усталёўкі праграмы размяшчаецца на Toolforge з версіі WPCleaner 2.0.[n 1] Java 8 — мінімальная неабходная версія, і яна павінна выкарыстоўвацца з любой наступнай версіяй праграмы.
Прадусталёўкі
Перад усталяваннем і выкарыстаннем WPCleaner вам спатрэбіцца:
Любая аперацыйная сістэма, якая падтрымлівае Java 8 або найноўшыя версіі.
Усталяванне праз праграму-ўсталёўшчык WPCleaner
Найпрасцейшы спосаб усталяваць WPCleaner — выкарыстаць спецыяльную праграму, створаную для гэтага (Заўвага: да гэтага праграма ўсталёўкі тэсціравалася толькі на невялікай колькасці камп’ютараў з АС Windows або Ubuntu, таму, калі ласка, паведамляйце аб любых праблемах на старонцы размоў пра WPCleaner (пажадана адразу ў англійскім раздзеле)).
Для ўсталявання WPCleaner патрабуюцца наступныя дзеянні:
Спампаваць усталёўшчык з WMFLabs (не перажывайце, калі будуць папярэджанні, .jar файлы павінны быць выканальнымі файламі)
Запусціце ўсталёўшчык (калі Java правільна ўсталявана і наладжана, адкрыванне спампаванага jar-файла павінна запусціць усталёўшчык[1])
Прадстаўце неабходныя звесткі для канфігурацыі:
Папку для ўсталявання (Installation folder): абярыце папку, дзе будзе ўсталяваны WPCleaner. Заўвага: Пазбягайце папак унутры дырэкторый з абмежаванымі правамі (як C:\Program Files або C:\Program Files (x86) у Windows).
Wiki: раздзел Вікіпедыі, да якога вы бы хацелі падлучацца прадвызначана.
Мова (Language): мова, на якой вы бы хацелі выкарыстоўваць WPCleaner.
Імя ўдзельніка (Username): ваша імя ўдзельніка (не абавязкова).
Пароль (Password): ваш пароль (не абавязкова).
Абярыце, ці хацелі бы вы, каб усталёўшчык стварыў ярлык для WPCleaner. Калі імя ўдзельніка і пароль былі паданы праграме, гэты ярлык будзе запускаць WPCleaner з паданымі данымі для ўваходу. Заўвага: Стварэння ярлыка працуе толькі для некаторых АС.
Абярыце, ці хацелі бы вы ўсталяваць бэта-версію WPCleaner (адзначце гэты параметр толькі калі вы хочаце праверыць бэта-функцыі WPCleaner)
Націсніце на кнопку «Усталяваць» (Install) і пачакайце, пакуль усталяванне не скончыцца.[2]
Заўвага: Гэта працэдура з’яўляецца абгорткай для ўсталявання праз getdown, таму аўтаматычнае абнаўленне WPCleaner будзе апрацоўвацца getdown.
↑Выпускі, старэйшыя за 2.0 мусяць быць выдалены, бо яны больш не абнаўляюцца.
Зноскі
↑Калі ў вас узнікаюць памылкі, як Unable to install Java. There are errors in the following switches... — гэта азначае, што ў вас паламана сувязь паміж .jar-файламі і Java: інструмент jarfix можа дапамагчы, або вы можаце запусціць усталёўшчык наступнай камандай java -jar [PATH_TO_INSTALLER]/WPCleanerInstaller.jar
↑Калі вы атрымліваеце паведамленне аб памылцы кшталту sun.security.validator.ValidatorException: PKIX path building failed: sun.security.provider.certpath.SunCertPathBuilderException: unable to find valid certification path to requested target — гэта можа азначаць, што ваша версія Java занадта старая і не ўключае новыя карнявыя сертыфікаты (root certificates) для tools.wmflabs.org. Паспрабуйце абнавіць версію Java.