Віла Палагонія
Віла Палагонія (італ.: Villa Palagonia) — адзін з самых мудрагелістых будынкаў Сіцыліі. Знаходзіцца ў горадзе Багерыя ў 15 кіламетрах ад Палерма. Гісторыя![]() Віла будавалася з 1715 года па заказе Франчэска Фердынанда Гравіны-і-Крухільяс, пятага князя Палагоніі, па праекце архітэктара Тамаза Марыя Наполі. Адзін з першых помнікаў сіцылійскага барока. Найбольш вядома гратэскавымі скульптурамі чалавекападобных пачвар, якія ўпрыгожваюць сад і па якіх будынак завуць Вілай пачвар. Віла ў мастацтве і літаратурыВіла і скульптуры прыцягвалі шматлікіх падарожнікаў XVIII—XIX стст., уключаючы Гётэ і Дзюма. У XX ст. віла і яе скульптуры зачароўвалі сюррэалістаў, ім прысвячалі эсэ Марыё Прац і Джавані Мак'я, Дачыя Мараіні і Дамінік Фернандэз. Іх пісаў Рэната Гутуза, фатаграфавалі Брасай (1962) і Фердынанда Шана (1977). Шэраг сцэн фільма Мікеланджэла Антаніёні «Прыгода» (1960) зняты на віле Палагонія. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia