Віленскае ваяводства (1926—1939)
Віленскае ваяводства (польск.: województwo wileńskie, літ.: Vilniaus vaivadija) — ваяводства ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі з 1926 года да перадачы гэтай тэрыторыі Савецкім Саюзам Літве і Беларускай ССР у верасні 1939 года. Было ўтворана ў 1923 годзе. Сталіца знаходзілася ў Вільні. АпісаннеБольшасць тэрыторыі ваяводства складала Сярэдняя Літва, якая была інкарпараваная Польшчай у 1922 годзе. З 6 красавіка 1922 года да 22 снежня 1925 года тэрыторыя ваяводства называлася Віленская Зямля. Плошча ваяводства складала 29 011 квадратных кіламетраў, а колькасць насельніцтва паводле перапіса насельніцтва 1931 года — 1 276 000 чалавек. Большасць насельніцтва складалі палякі (59,5%) і беларусы (22,7%). Таксама былі літоўцы (5,2%), рускія (3,4%) і іншыя (0,3%) уключна з караімамі. У гарадах (за выняткам Вільні) значную колькасць насельніцтва складалі яўрэі (8.5% ад усяго насельніцтва).[1] 61,2% — рыма-каталікі, 26,9% — праваслаўныя, 9,4% — іўдзеі, 2,4% — іншыя веравызнанні. МесцазнаходжаннеВаяводства размяшчалася ў паўночна-ўсходняй частцы дзяржавы, межавала з Савецкім Саюзам на ўсходзе, Літвой на захадзе, Латвіяй на поўначы, Навагрудскім ваяводствам на поўдні і Беластоцкім ваяводствам на паўднёвым захадзе. Мясцовасць была раўнінная, месцамі гарыстая, у склад ваяводства ўваходзілі некалькі азёраў (напрыклад, Нарач — найвялікшае возера Беларусі і найвялікшае возера Польшчы ў міжваенны перыяд). На 1 студзеня 1937 года лясы займалі 21.2% плошчы тэрыторыі ваяводства. Гарады і адміністрацыйны падзелВільня з’яўлялася пятым па велічыні горадам у Польшчы (у 1939 годзе налічвала 195 тысяч жыхароў). Віленскае ваяводства налічвала 14 гарадоў (Ашмяны, Глыбокае, Дзісна, Маладзечна, Падброддзе, Ракаў, Свянцяны, Смаргоні і іншыя). У 1922—1939 гг. Віленскае ваяводства падзялялася на 9 паветаў:
Сталіцы паветаў па звестках на 1931 год налічвалі: Вільня — 190 172 жыхароў, Браслаў — 1587 жыхароў, Дзісна — 4413 жыхароў, Маладзечна — 1997 жыхароў, Ашмяны — 6000 жыхароў, Паставы — 974 жыхары, Свянцяны — 6000 жыхароў, Вілейка — 3417 жыхароў. Падзел 1939 годаУ 1939 годзе выяводства было падзелена паміж СССР і Літоўскай рэспублікай, а польскія дзяржаўныя дзеячы сышлі ў падполле[2]. Зноскі
ЛітаратураСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia