Віленская друкарня Зарэцкіх

Віленская друкарня Зарэцкіх дзейнічала ў канцы XVI ст. ў Вільні. Другая, пасля Скарынаўскай, друкарня ў сталіцы Вялікага Княства Літоўскага. Уладальнікам друкарні з’яўляліся скарбнік вялікі літоўскі Іван Зарэцкі і віленскі бурмістр Зіновій Зарэцкі. Вядома адна кніга віленскай друкарні Зарэцкіх — «Часоўнік», надрукаваны каля 1571 года ў малым фармаце (у 8-ю долю аркуша), упрыгожаны 6 застаўкамі, ініцыяламі. Некаторыя тытульныя лісты, ініцыялы, асобныя літары набору падобныя да скарынаўскіх.

Літаратура

  • Jaroszewicz-Pieresławcew Z. Druki cyrylickie z oficyn Wielkiego Księstwa Litewskiego w XVI—XVIII wieku. Olsztyn, 2003.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya