Віленскія пакутнікі![]() Ві́ленскія паку́тнікі[1][2][3], або ві́ленскія му́чанікі[4], літо́ўскія паку́тнікі[2] — беларускія святыя Іаан, Антоній і Яўстафій (свецкія імёны Кумец, Няжыла, Круглец), якія загінулі мучаніцкай смерцю неакрэсленым мінулым часам да 1347 года за пераход з язычніцтва ў хрысціянства. На месцы пакарання віленскіх мучанікаў, якія былі прыдворнымі нейкага літоўскага князя, па жаданні жонкі і воляй вялікага князя Альгерда, пабудавана капліца, пазней — Свята-Троіцкая царква. У 1347 або 1374 годзе віленскія мучанікі кананізаваны. З XVI ст. іх мошчы знаходзіліся ў Віленскім Свята-Духавым манастыры. У ліпені 1993 года часціцы мошчаў віленскіх мучанікаў закладзены ў абраз і перанесены ў Мінскі Свята-Петра-Паўлаўскі сабор. Гісторыя віленскіх мучанікаў коратка выкладзена ў «Сказанні пра віленскіх пакутнікаў Іаана, Антонія, Яўстафія». Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia