Вільгельм Брандэнбургскі
Вільгельм Брандэнбургскі (30 чэрвеня 1498, Ансбах — 4 лютага 1563, Рыга) — архібіскуп рыжскі з 1539 па 1561 год. Яго бацькам быў Фрыдрых I Гогенцолерн, а дзядамі — Альбрэхт III, курфюрст Брандэнбурга і польскі кароль Казімір IV. БіяграфіяЯк і яго брату Альбрэхту, Вільгельму сям’я вызначыла шлях манаха, і з 1516 года ён навучаўся ва ўніверсітэце Інгальштата. У 1529 годзе тагачасны архібіскуп рыжскі Томас Шонінг прызначыў Вільгельма на пасаду каад'ютара. Пасля смерці Шонінга ў 1539 ён стаў новым архібіскупам нягледзячы на процідзеянне Рыжскай думы, якая не жадала прымаць на гэту кафедру Гогенцолерна. Адным з вынікаў Лівонскай вайны стала скасаванне ўлады князя-біскупа і атрыманне Рыгай статусу вольнага імперскага горада. Вільгельм памёр праз два гады, і пахаваны ў Домскім саборы Рыгі. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia