Вільгельм Доўгі Меч
Вільгельм (Гульельма, Гільём) Доўгі Меч Манферацкі (італ.: Guglielmo Lungaspada di Montferrato, акс.: Guilhem Longa-Espia; каля 1135/1145 — чэрвень 1177) — граф дзяржавы крыжакоў Яфы і Аскалона (як пасаг ад жонкі), сын манферацкага маркграфа Вільгельма V Старога і Юдзіф Аўстрыйскай, старэйшы брат Конрада Манферацкага і Баніфацыя Манферацкага, муж Сібілы Іерусалімскай, бацька караля Іерусаліма Балдуіна V. БіяграфіяМеў прамы і жорсткі характар, аднак быў запальчывы і схільны да гвалту. Быў адважным байцом, і ўмелым военачальнікам, чым і заслужыў у баі мянушку Доўгі Меч. Ён быў другім прадстаўніком роду Алерамічы, які атрымаў гэту мянушку. Першым быў Гульельма II (Вільгельм II) Доўгі Меч, суправіцель у Манфераце ў 960—961. У лістападзе 1176 года Гульельма ажаніўся з сястрой Іерусалімскага караля Балдуіна IV — Сібілай. З прычыны таго, што малады кароль апынуўся хворым на праказу, то пасля яго смерці трон Іерусалімскага каралеўства павінны былі заняць Сібіла і Вільгельм. Але ў чэрвені 1177 года Вільгельм нечакана памёр ад малярыі ў сваім графстве Аскалон. Яго шлюб доўжыўся толькі 7 месяцаў, аднак Сібіла зацяжарыла. Пасля яго смерці Сібіла нарадзіла сына — будучага караля Іерусаліма, Балдуіна V. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia