Вільгельм IV (вялікі герцаг Люксембургскі)
Вільгельм IV (Вільгельм Аляксандр; 22 красавіка 1852 — 25 лютага 1912) — рэгент Вялікага герцагства з 4 красавіка 1902 г., Вялікі герцаг Люксембургскі з 17 лістапада 1905, старэйшы сын герцага Адольфа. Вільгельм IV быў пратэстантам, як і ўсе з дому Насау. Ён жаніўся на Марыі Ганне Партугальскай, верачы, што ў каталіцкай краіны павінен быць каталіцкі манарх. З таго часу Вільгельм IV і астатнія герцагі Люксембургскія сталі каталікамі. Пасля смерці яго дзядзькі, прынца Мікалая-Вільгельма ў 1905 годзе, адзіным легітымным прэтэндэнтам на прастол у Доме Насау стаў стрыечны брат Вільгельма, Георг Мікалай, народжаны ад марганатычнага шлюбу. І ў 1907 годзе ён прызначыў сваю старэйшую дачку Марыю-Адэлаіду спадчынніцай прастола. Яна стала першай кіруючай манархіняй у Люксембургу са смерці яе бацькі ў 1912 годзе да свайго адрачэння ў 1919 годзе, і была зменена сваёй малодшай сястрой, Шарлотай. Нашчадкі Шарлоты кіруюць Люксембургам дагэтуль. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia