Вільгельм V Набожны
Вільгельм V Набожны (ням.: Wilhelm V der Fromme; 29 верасня 1548; Ландсгут — 7 лютага 1626; Шлайсгайм) — герцаг Баварыі з 1579 па 1597 гады. Прадстаўнік дынастыі Вітэльсбахаў — сын герцага Альбрэхта V і яго жонкі Ганны Аўстрыйскай. Як яго бацька і дзядуля, Вільгельм прытрымліваўся ідэй Контррэфармацыі. БіяграфіяРаннія гадыЖыў у сваёй рэзідэнцыі крэпасць Траўсніц у Ландсгуце. Атрымаў езуіцкую адукацыю. Вольны час прысвячаў малітвам і рэлігійнай літаратуры. Быў паломнікам. Кіраванне![]() У часы кіравання Вільгельма ўсё некаталіцкае насельніцтва вымушана было пакінуць Баварыю. Герцаг сфарміраваў Духоўны савет, які сачыў за становішчам рэлігійных спраў у краіне. Духоўны савет будаваў новыя кляштары, храмы і школы. У той час адбылася вялікая колькасць выпадкаў рэлігійнага спалення ведзьмаў. Паміж 1583 і 1597 гадамі ў Мюнхене былі пабудаваны асноўныя цэнтры Контррэфармацыі — езуіцкі каледж і езуіцкая царква Св. Міхаіла. Расходы на адпраўку езуіцкіх місіянераў у Амерыку і Азію прывялі да спусташэння казны. Рэшта жыцця15 кастрычніка 1597 года Вільгельм вырашыў адрачыся ад прастола на карысць свайго сына Максіміліяна, а сам сышоў у манастыр, дзе правёў рэштку жыцця. Памёр Вільгельм у 1626 годзе ў закладзеным ім палацы Шлайсгайм. Пахаваны ў храме Св. Міхаіла, які ён жа і пабудаваў, калі быў герцагам. Сям’я і дзеці![]() Ажаніўся з Рэнатай Латарынгскай (1544—1602) 22 лютага 1568 у Мюнхене. У іх нарадзілася 10 дзяцей, трое з якіх памерлі ў маленстве ці дзяцінстве.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia