Вінтоўка![]() Вінтоўка — індывідуальная даўгаствольная агнястрэльная зброя з вінтавымі нарэзамі ў канале ствала. Вінтавыя нарэзы забяспечваюць вярчэнне кулі ў палёце, што забяспечвае больш устойлівую траекторыю і, адпаведна, большую далёкасць і трапнасць стральбы ў параўнанні з гладкаствольнымі стрэльбамі. У якасці асноўнай ваеннай зброі ўжываліся ў канцы XIX—першай палове XX ст. У наш час саступілі месца аўтаматам і кулямётам, выкарыстоўваюцца ў асноўным як снайперская зброя. КласіфікацыяВінтоўкі падзяляюць на:
![]() Па тыпу бояпітання выдзяляюць:
ГісторыяАсноўнай прычынай з’яўлення вінтовак паслужыла неабходнасць павелічэння кучнасці бою гладкаствольных стрэльбаў. Папярэднік вінтоўкі, гладкаствольны мушкет, адрозніваўся слабой дакладнасцю бою, бо пры стрэле куля свабодна рухалася ў гладкім канале ствала і атрымлівала некантралюемае кручэнне. Доследным шляхам было высветлена, што стрэльбы з нарэзкай у канале ствала дазваляюць дакладна страляць на адлегласці больш за 100 м. Першыя ўзоры зброі са шрубавай нарэзкай з’явіліся ў пачатку XVI стагоддзя. Іх ужыванне доўга было абмежаваным. Адна з прычын — дарагавізна і працаёмкасць у вытворчасці. Але галоўны чыннік — вельмі доўгі час перазарадкі ў параўнанні з гладкаствольнымі стрэльбамі, г. зн. кулю ў наразны ствол даводзілася заганяць ад дульнага зрэзу да казённай часткі малатком. Таму наразнымі стрэльбамі (ці часцей за ўсё наразнымі карабінамі павялічанага калібра — штуцарамі) узбройвалі толькі невялікую частку пяхоты (егераў). Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia