Віртуальны музей савецкіх рэпрэсій у БеларусіВіртуальны музей савецкіх рэпрэсій у Беларусі — некамерцыйны вуснагістарычны праект, прысвечаны тэматыцы палітычных рэпрэсій на тэрыторыі Беларусі на працягу савецкага перыяду. ![]() Гісторыя стварэнняУ 2007 годзе рух «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» распачаў кампанію «Пакаянне», у межах якой адбываліся сустрэчы з былымі вязнямі лагероў, запіс іх успамінаў і збор матэрыялаў па тэме рэпрэсій [1]. У 2012 годзе ўтварылася самастойная грамадзянская ініцыятыва, якая на базе матэрыялаў, у тым ліку сабраных у межах кампаніі «Пакаянне», распачала стварэнне Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій у Беларусі. У 2014 годзе створаны сайт віртуальнага музея [2]. На дадзены момант музей даступны толькі ў рэжыме анлайн і ўсе матэрыялы і экспанаты музея выстаўляюцца ў віртуальнай экспазіцыі. Канцэпцыя музеяМузей карыстаецца падыходам вуснай гісторыі, дэманструючы ўспаміны жыхароў Беларусі, якія ад першай асобы распавядаюць пра рэпрэсіі ў савецкі час. Такім чынам, музей адлюстроўвае тую частку беларускай гісторыі, што слаба асветлена ў беларускай афіцыйнай гістарыяграфіі. На дадзены момант экспазіцыя складаецца з сямі залаў:
![]() У якасці экспанатаў музея выступаюць аўдыё- і відэазапісы ўспамінаў рэпрэсаваных[3], фотаздымкі, дакументы і мапы, якія тычацца рэпрэсій у Беларусі. Таксама прадстаўлены гістарычныя артыкулы па тэме рэпрэсій і пошук інфармацыі пра рэпрэсаваных асоб на тэрыторыі БССР [4]. ПартнёрыУ якасці партнёраў дадзенага праекту выступаюць Фонд Конрада Адэнаўэра(недаступная спасылка)[5] і Беларускі архіў вуснай гісторыі[6]. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia