Вірус маршчакаватасці суніц [ 4] (англ. : Strawberry crinkle virus, SCV ) — хваробатворны вірус мазаікі раслін (англ.) ( бел. сямейства Rhabdoviridae .
Арэал
Гэты вірус быў упершыню апісаны ў 1932 годзе ў Арэгоне і Каліфорніі з камерцыйнымі сартамі суніц, а потым стаў праблемай ва ўсім свеце, у тым ліку ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы , Еўропе , Паўднёвай Афрыцы , Новай Зеландыі , Аўстраліі і Японіі .
Эпідэміялогія
Гэты вірус перадаецца двума відамі тлі, якія сілкуюцца пладамі раслін роду Суніцы (Fragaria ): Chaetosiphon fragaefolii і Chaetosiphon jacobi .
Шкоднасць
Вірус моцна перашкаджае вырошчванню суніц ва ўсім свеце. Ён памяншае валавую вытворчасць, памер пладоў і іх колькасць, пры гэтым выклікаючы скажэнне і скамечанасць лісця.
Калі SCV спалучаецца з іншымі сунічнымі вірусамі, якія перадаюцца тлямі пашкоджанне становіцца яшчэ большым. У эканамічным плане Fragaria ananassa найбольш схільныя да ўплыву SCV[ 5] [ 6] [ 7] .
Зноскі
↑ Таксанамія вірусаў на сайце Міжнароднага камітэта па таксанаміі вірусаў (ICTV) .
↑ ICTV Master Species List 2013 v2 / пад рэд. International Committee on Taxonomy of Viruses — 2014.
↑ ICTV Master Species List 2014 v4 / пад рэд. International Committee on Taxonomy of Viruses — 2015.
↑ Вірусныя хваробы раслін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі . У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн. : БелСЭ імя Петруся Броўкі , 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. . — С. 461
↑ Posthuma, K. I.; Adams, A. N.; Hong, Y.; Kirby, M. J. (2002). "Detection of Strawberry crinkle virus in plants and aphids by RT-PCR using conserved L gene sequences" . Plant Pathology . 51 (3): 266–274. doi :10.1046/j.1365-3059.2002.00725.x . ISSN 1365-3059 .
↑ Koloniuk, Igor; Fránová, Jana; Sarkisova, Tatiana; Přibylová, Jaroslava (2018-09-01). "Complete genome sequences of two divergent isolates of strawberry crinkle virus coinfecting a single strawberry plant". Archives of Virology . 163 (9): 2539–2542. doi :10.1007/s00705-018-3860-4 . ISSN 1432-8798 .
↑ Byers, Loren W. (2013-04-15). "Second Line of Defense Program, Secondary Screening Operations Questionnaire Datasheet--Users Guide". doi :10.2172/1073755 .
Спасылкі